Год: 2025
Выдаўца: Dying Victims Productions
Рэйтынг: 8,3 / 10
Польскі гурт SEXMAG летась уварваўся на сцэну з сваім дэбютным альбомам пад лозунгам “Мэтал, Пекла, сэкс!”. Калі вы яшчэ не зразумелі, чыю справу працягвае польскі квінтэт, то проста зараз бярыце свае пакрытыя ганьбой вушы і залівайце ў іх музыку вялікіх KAT. Бо
Дарэчы, некаторыя ўдзельнікі гэтага гурта таксама граюць або гралі ў бандах з фантастычнымі назвамі ZDECHŁY ANIOŁ і BRÜDNY SKÜRWIEL. Польшча мае талент! Але пакуль што засяродзімся на SEXMAG і тым, ці атрымалася ў іх аддаць належную павагу KAT.
Адказ: наколькі гэта магчыма – так. Справа ў тым, што геніяльнасьць KAT была абумоўленай не яго першапраходніцкай натурай, жанравай разнастайнасьцю і ць надзвычайнай экстрэмальнасьцю. Асаблівым яго рабіла ўзаемадзеяньне Рамана Кастжэўскага і Пятра Лучыка. Гэтыя два чалавекі, якія пад старасьць канчаткова ўзненавідзелі адзін аднаго, выдавалі свае лепшыя творы толькі ў тандэме. Каб сучасны слухач зразумеў лепей: ідэнтычная сітуацыя была ў гурта AGALLOCH. Разам – геніяльнасьць і магія. Паасобку – бледны цень былое славы з аднаго боку (Кастжэўскі / Хогм) і прафанацыйная, залішаная нават пробліскаў таленту залупа з боку іншага (Лучык / Андэрсан і кампанія). Паўтарыць унікальную “хімію” узаемаадносінаў Рамана і Пятра папросту немагчыма.
Таму SEXMAG ня здолелі напісаць свой “Diabelski Dom” ці “Morderca”. Затое яны напісалі “Inkubus”, “Smród palonych dusz” і яшчэ жменю ваяўнічых нумароў у вельмі аўтэнтычным стылі старажытнага Black / Speed / Thrash Metal. Музыка SEXMAG знаходзіцца дзесьці паміж “666” і “Oddech wymarłych światów”: у ёй няма “хэвішнасьці” дэбюту KAT, але таксама няма складана паламаных канструкцый а-ля METALLICA з другога альбому. Злосны напор і аб’ёмісты аналёгавы (?) гук не дазваляюць сумнявацца ў тым, што гэты запіс ствараўся годзе гэтак у 1987-м і папросту чакаў свайго часу. Слухаецца плытка зь вялікім задавальненьнем, падпальваючы ўсё навокал сваёй д’ябальскай зухаватасьцю. Яшчэ б каб вакаліст крычаў трохі больш разнастайна… пане Яцэк, згадайце бессьмяротныя радкі “Spójrz na wielki czarci ołtarz \PRZETRWAŁ NĘDZNE KLĄTWY” і тое, як яны сьпяваюцца. Вашаці яшчэ ёсьць куды разьвівацца!



