Рэцэнзія: THOU SHALT FALL – All to the One

Год: 2026
Выдаўца: Skon
Рэйтынг: 7,4 / 10

На пражэкт THOU SHALT FALL (ex-KRUMKACH) усе ўжо пасьпелі трохі падзабыцца, а ён узяў ды ажыў. THOU SHALT FALL маўчаў з 2014-га па 2022-і, і калі вас цікавіць, дзе ён быў восімлет, то адказ просты:  нідзе. У гэты перыяд Thyfall цалкам выпаў з Black Metal-асяродьдзя. Але чорная багна заўсёды вабіць, і ў выніку яна зацягнула яго назад.

На “All to the One” THOU SHALT FALL працягвае з таго месца, дзе спыніўся на альбоме “Rejoice and Laugh, Doomed to Be Sacrificed” у 2013-м. Пакуль што ў пражэкта назіраецца даволі лінейная эвалюцыя: KRUMKACH быў даволі грубай спробай згуляць на адным полі з KRUK і PAGAN, а з першых запісаў THOU SHALT FALL пачаўся рух у бок хуткага старажытнага Black Metal узору GRAVE DESECRATOR і, напрыклад, ARCHGOAT. Пры гэтым TSF не зваліўся ў казляціну і працягвае падтрымліваць раўнавагу паміж рознымі традыцыямі, а таксама захоўвае ўласную ідэйную канцэпцыю. Лірыка TSF заўсёды мела даволі глыбокі сэнс (хоць часам і незразумелы для пабочнага слухача), і на “All to the One” Thyfall, зноў жа, дэманструе свой знаёмы стыль. Верыце ці не, тут нават ёсьць рыфма!

З запісам “All to the One” дапамаглі T.D. (бас) і G.W. (бубны), чый паслужбовы сьпіс занадта вядомы, каб яго называць. Прагрэс адчуваецца ў “прадакшне”, які зрабіў сур’ёзны крок наперад у параўнаньні з папярэднім альбомам, стаўшы больш упэўненым і смуродным. Галоўная перамена – вакал. Калі раней Thyfall марудна цягнуў словы, то цяпер ён перайшоў на нізкі рык. Гэта надае гучаньню яшчэ большае падабенства да ARCHGOAT, але, зноў жа, Thyfall спыняецца перад той мяжой, якая аддзяляе чорны мэтал сьмерці ад грайндавага казлаёбства. На самой справе, “All to the One” вельмі дынамічны, і прыкладна палова матэрыяла тут граецца ў сярэднім і нізкім тэмпах. Нават не кажу пра ўсякія ўступы ды інтэрлюдыі (у першым трэку прысутнічае дужа гучны звон, як быццам нехта б’е шклянкай аб шклянку; мажліва, так і было). Рэліз рухаецца плаўна, не мае нудных месцаў і пакідае маналітнае ўражаньне. Вельмі добра.

Дызайн касэты выкананы ў пазнавальным стылі THOU SHALT FALL з усімі гэтымі палоскамі і промнямі. На ўкладцы можна знайсьці ўсе тэксты і ляканічную інфармацыю пра пражэкт і рэліз. Падрабязнасьці на відэа.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *