Зноў навіны пра кнігу, але гэтым разам не маю. Малады эстонскі энтузіяст Нікалас Сільд напісаў кнігу “Darker than a Skyful of Ravens” пра эстонскую Black Metal-сцэну перыяда 1990-1999, узяўшы 20 інтэрвію зь яе ўдзельнікамі. Англамоўнае выданьне налічвае 68 старонак і некалькі знаёмых імёнаў: THARAPHITA, LOITS, MANATARK, SORTS, REALM OF CARNIVORA… Фізічны варыянт аўтар надрукаваў самастойна накладам усяго ў 50 копій, але ён дазволіў мне падзяліцца з чытачамі PDF-варыянтам, што я з радасьцю раблю.
Калі вам няёмка чытаць праз уладкаваны праглядальнік PDF, можаце сьцягнуць файл па спасылцы.
Калі хтосьці жадае падтрымаць аўтара і набыць фізічны асобнік, пішыце на nikolassild1[at]gmail.com