Выйшла мая першая кніга “Через корни к звёздам”

For English-speaking readers: this little article is about a book I wrote.

Шаноўныя падпісанты, зараз будзе offtop.
Некалькі гадоў таму я зрабіў тое, што хацеў зрабіць з маленства – нарэшце напісаў кніжку. Плян-максімум быў выдацца на якім-небудзь АСТ і распачаць серыю, а можа і зарабіць грошай, але потым адно зачапілася за другое, а там і за трэцяе, і кніжка надоўга лягла ў віртуальную шуфлядку. Але ў рэшце рэшт я ўсё ж вырашыў яе выдаць самастойна і зрабіў невялікі наклад у 50 асобнікаў.

Каб вы разумелі, яна не мае аніякага дачыненьня да ўсёй іншай маёй дзейнасьці. Гэта фантастычная аповесьць, натхнёная перш за ўсё клясычнай прыгодніцкай НФ-літаратурай, у прыватнасьці Гары Гарысанам (чамусьці ўсё, што я пішу, цягнецца некуды ў яго бок). Яе літаратурную вартасьць мне ацаніць цяжка, пра гэта няхай судзіць чытач.

Кніга напісаная на расейскай мове і налічвае 240 старонак. Калі вам цікава мяне падтрымаць, набыўшы асобнік, напішыце мне ў сацсетках або на пошту ([email protected]). Кошт – 25 бел. р. / 700 р.р. / 8$.

Працяг ужо часткова напісаны, але пра гэта казаць яшчэ рана.

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *