Навіны ад NORTH, HATE FOREST і DARKTHRONE

Апошнія два дні прынесьлі адразу некалькі цікавых навінаў. Па-першае, легендарныя NORTH нарэшце скончылі запіс доўгачаканага новага рэлізу. На жаль, гэта толькі міні-альбом, але папярэдні студыйны запіс палякаў выйшаў 13 (!!!) гадоў таму. Хоць нешта зрабілі, і то добра. На “We Are, We Remain…” увайшлі 3 новыя трэкі, перазапіс старажытнай “Hymn to Winter” і кавэр на BATHORY. Рэліз 29.04.2024 на Pagan Records.

Па-другое, 28.06.2024 на Osmose выходзіць новы рэліз HATE FOREST “Justice”, які завяршае трылёгію міні-альбомаў, распачатую ў 2020-м з “Celestial Wanderer” і працягнутую ў 2023-м з “Sowing with Salt”.

Нарэшце, сёньня быў апублікаваны чарговы стомлены трэк ад Фенрыза і Nocturno Culto.

Darkthrone - Black Dawn Affiliation - official video (Taken from It Beckons Us All)

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *