Анонс новага EP WINDSWEPT “Der eine, wahre König” + першы трэк

31-га траўня на фінскім Primitive Reaction выходзіць новы EP украінцаў WINDSWEPT “Der eine, wahre König”. Адзначу тры асаблівасьці. Па-першае, на трэку, які вы можаце пачуць ніжэй, сьпявае ўдзельнік THE RUINS OF BEVERAST – здаецца, гэты першы выпадак удзелу запрошанага вакаліста ў шматлікіх пражэктах харкаўскіх музыкаў. Па-другое, выглядае на то, што EP будзе нямецкамоўным. Нарэшце, што самае добрае, гучаньне відавочна схіляецца ў бок клясычнага DRUDKH – і гэта цудоўна!

Windswept - Jedes Todes Lohn

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *