Вашая ўлюбёная рубрыка вяртаецца пасьля гадовай паўзы! За мінулы час ганебная актыўнасьць на сцэне была параўнальна невысокай, бо ўмоўнае разьдзяленьне, якое я прадказваў у Мегалюцыферах-2021, адбылося. Тыя, хто быў дэгенератамі з самага пачатку, імі застаюцца (менавіта таму я не пішу ў Мегалюцыферах пра ўсякіх там OLD NICK, DAWN RAY’D або GAYLORD, або ватных гандонаў кшталту Фабана з ABORYM – які сэнс пісаць пра тое, што гаўно смярдзіць?), а тых, хто сцыць у майткі ад страху сутыкнуцца з гневам інтэрнэт-чэрні, цяпер можна выявіць голым вокам – гэта ўсё падпісанты мажорных і калямажорных мэтал-лэйблаў.
Але, канешне, і ў гэтым годзе было некалькі гісторый, на якіе мае сэнс зьвярнуць увагу.
ТЭЎТОНСКІ СТАЛІНІЗМ
Пачнем з людзей, якія ўжо трэці раз запар трапляюць у ганебную рубрыку. Пачатак чытайце ў Мегалюцыферах-2020, працяг у Мегалюцыферах-2021. Свен Цымпер (W.T.C. Productions) і Gelal Necrosodomy (GRAND BELIAL’S KEY / Sinistrari Records / Weltenfeind Productions) працягваюць сваю кампанію, выбачце за каламбур, па адбяленьню сваіх гуртоў, адзін зь якіх зусім нядаўна ўжо перастаў ім належаць (хоць яны, напэўна, з гэтым ня згодныя). Gelal у сваіх інтэрвію працягвае настойваць на тым, што GBK заўсёды быў строга антырэлігійным гуртом, а ўсе заявы пра расісцкі складнік – хлусня невукаў і нядобразычліўцаў. Тым часам, усе кампраматныя фатаздымкі ды імёны працягваюць паступова зьнікаць з перавыданьняў, а новыя альбомы GBK і ARGHOSLENT выходзяць бяз тэкстаў у буклетах.
Але гэта толькі пачынка, а вось вам цэлая аўчынка. У гэтым годзе Weltenfeind высраў палёнае перавыданьне “Asgardsrei”, якое патрапіць у гісторыю як найбольш недарэчны, ганебны і дзіцячы спосаб асабістай помсты. Загінайце пальцы. Першае: у буклеце надрукавалі нуднейшую байку, якую быццам пісаў нехта з аўтараў газэты “Советская Белоруссия”, бо ў ёй няма нічога, апроч непрыхаванай крыўды, няўдалых спробаў сарказму і лютай, шалёнай хлусьні. Калі каротка, Хендрык нібыта ніколі не адыгрываў аніякай ролі ў ABSURD і заставаўся ў складзе толькі таму, што быў братам Вольфа, а сам “Asgardsrei” насамрэч быў пра “прота-інда-эўрапейскую ідэнтычнасьць і павагу да продкаў”. Ага. Другое: у лепшых традыцыях сталінскае эпохі, Хендрык быў выдалены з усіх фотаздымкаў. Трэцяе: усе “нязручныя” фрагмэнты тэкстаў былі альбо трошкі перапісаныя, альбо ціхенька прыбраныя.
Выклікае агіду нават ня факт дробнага паскудства з боку 50-гадовых мужыкоў, аднаго зь якіх лічылі ледзь не апошняй надзеей белага амерыканскага мэталу, а тое, што ў сваёй бабскай істэрыцы яны апаганілі культавы альбом, да якога не маюць АНІЯКАГА дачыненьня. Адзначу, што Хендрык, у сваю чаргу, ніколі не адмаўляў унёсак Unhold’а ў ABSURD, і не аднойчы вельмі станоўча адгукаўся пра ягоныя творы. Пастаўлю кропкі над “і”: ёсьць некалі запрошаны Вольфам Свен “Unhold”, які не напісаў аніводнай песьні з 2008-га году. Ёсьць запрошаны Свенам Gelal, які напісаў 4 ці 5 трэкаў, але, калі паглядзець на заявы ад імя Weltenfeid, паводзіцца так, нібы сам стварыў гэты гурт. І ёсьць Хендрык, адзін з сапраўдных стваральнікаў гурта, які па згодзе з сваім братам – адзінай, акрамя яго, асобай, якая тут мае вырашальнае права голасу – аднавіў ABSURD у 2017-м і на дадзены момант арганізаваў ужо 7 рэлізаў (восьмы ў распрацоўцы). Нарэшце, ёсьць афіцыйны зварот Вольфа ў буклеце сьвежага EP “Das Heer aus dem Dunkel”, які выразна дае зразумець, што гурт ABSURD толькі адзін, а былым удзельнікам і прэтэндэнтам ён кажа “дзякуй і бывайце”. Заўважу, што Gelal тут нават не ўзгадваецца.
“Anyone who would delight in a fratricidal war: Move along, there’s nothing to see here! Family should be untouchable. I wish JFN a lot of luck and success with this and all his future releases. To Bile, Unhold, DMD, Managarm, Sburg, Tormentor, and S.S. Hammerwolf, I express my respect; without you, I would have remained just a reciter. Many thanks to all my listeners and supporters. Do better, farewell!”
Спадзяюся, на гэтым усё нарэшце вырашана, і мне не давядзецца пісаць новы разьдзел пра двух хуеплётаў у наступных Мегалюцыферах.
БУТЛЕГЕРЫ ЎСІХ КРАІН, ЯДНАЙЦЕСЯ!
Падобнае заўсёды цягнецца да падобнага, аб чым сьведчыць гэтая даволі доўгая гісторыя. ASRAR – параўнальна малады італьянскі лэйбл, заснаваны ў 2019-м годзе круцелем на імя Матэа Рычыярдзі. За прыклад для сябе ён узяў кітаца Дані Лі (Goatowarex Records), які зрабіў свой бізнэс, выдаючы на модным вініле і касэтах розныя супер-андэграўндныя ліхадзействы кшталту гурта ВОЛЧИЙ ИСТОЧНИК. Дані хутка навучыўся ствараць штучны попыт на свае рэлізы, аб’яўляючы іх распраданымі праз гадзіну пасьля анонсу; у канчатковым выніку амаль усё, што выходзіла на Goatowarex, пачало разыходзіцца, нібы відэакарты ў перыяд майнінгавага буму, бо кожны рэліз аўтаматычна станавіўся “rare”, яшчэ не пасьпеўшы даехаць да пакупніка. Празь нейкі час хітры Дані выстаўляў прыхаваныя копіі на інтэрнэт-аукцыёны ўжо па новых коштах, і тыя, хто не паспеў хапнуць чарговы “рарытэт”, аддавалі за іх апошнія нагавіцы. Гэтая практыка традыцыйнага кітайскага наебалава незвычайнага ўсходняга стылю разьвіцьця лэйбла найактыўнейшым чынам стымулявала агідную зьяву record flipping’а (шматразовага перакупу-перапродажу новых запісаў дзеля заробку), якая, на шчасьце, больш-менш засталася ў мінулым. Пра Goatowarex можна сказаць яшчэ багата ўсяго, але прынамсі ён ніколі не быў піратам.
ASRAR – справа іншая. Спачатку, прызнаюся, я нават заступаўся за яго перад крытыкамі, бо трэба мець нямалую адвагу, каб выдаваць на вініле ўсялякае НС-дзікунства кшталту WEHRHAMMER ці суворы андэграўнд тыпу нашага ZAKLON, і надзвычайныя таленты, каб потым усё гэта прадаць. Але зь цягам часу пайшлі розныя непрыемныя адкрыцьці. ASRAR з самага старту набраў неймаверны ход: толькі за 2020-ы год ён выдаў каля 100 (!!!) вінілавых рэлізаў, а гэта, каб вы разумелі, тэмпы ўмоўнага Metal Blade, але ніяк не сьціплага італьянскага выдавецтва. Пры гэтым у ASRAR так і не сфармавалася пэўная эстэтыка, якая ёсьць неабходным асьпектам кожнага сур’ёзнага мэтал-лэйбла. С самага пачатку ён з хуткасьцю кулямёта выдае ўсё, што толькі можна, на НС-тэматыку, часам не аддаючы часу нават на тое, каб напісаць караценькі прэс-рэліз для чарговай плыткі. Больш за тое, ужо на трэці год некаторыя ягоныя прэс-рэлізы набылі зьдзеклівы характар, што выклікала непаразуменьне – калі ты пачынаеш кпіць з таго, што выдаеш сам, дык нахуя гэтым займацца?
Далей усплыла інсайдэрская інфармацыя пра тое, што татка Матэа – даволі багаты чалавек, і менавіта ягоныя грошы дазваляюць ASRAR няспынна нагружаць вінілавы завод замовамі. Я сьвечку не трымаў, можа гэта і хлусьня, але гэта б усё растлумачыла, бо мне цяжка ўявіць, што ён падтрымлівае такі шалёны тэмп выключна за кошт сваіх продажаў. Яшчэ адзін інсайд – сумнавядомы нібыта іранскі НС-праект ĀTESH, створаны з адзінай мэтай паразітаваць на папулярнасьці VOTHANA, быў створаны тым жа самым Матэа, каб, як мовяць, хайпануць на гарачым.
Гэта пакуль што драбніцы. Празь нейкі час пачалі зьяўляцца заявы зьбянтэжаных музыкаў, якія нечакана даведаліся пра новыя выданьні сваіх рэлізаў ад ASRAR – часам вельмі даўніх, як спліт DER STÜRMER / GALGENBERG, напрыклад. Я не падлічваў, колькі такіх бутлегаў ён выдаў за апошнія гады, але лік ўжо ідзе на дзесяткі. Часам ён знаходзіць сабе апраўданьні па мэтодыцы Юры Чарнабобы (пра якога мы яшчэ пагутарым) – маўляў, я дамовіўся з запрошаным бэк-вакалістам, які крычаў “хайль Гітлер” на 59-й секундзе трэцяга трэку, таму ўсё афіцыйна! Піраты, як ні паглядзі, усе аднолькавыя.
Значна часьцей ASRAR наёбывае музыкаў і пакупнікоў з лімітацыяй рэлізаў. Самае сьмешнае, што ён спаліўся на гэтым, адкрыўшы новы сайт, дзе бачна, колькі копій зараз у запасе. Калі вы бачыце, што супер-эксклюзіўнага рэлізу з накладам у 88 копій на складзе засталося ўсяго 140 штук, гэта выклікае пытаньні. Я нават не кажу пра звычайныя чорныя вінілы, якіх ён мае па 500 пры лімітацыі ў 250 ці 300. Былі яшчэ гісторыі з кідалавам на грошы пасьля арганізаваных ім канцэртаў.
Відавочна, у нейкі момант груз “славы” стаў цяжкаватым, і Матэа зняўся зь якара, каб перабрацца з сваім бізнэсам у Эстонію. Спадзяюся, удзельнікі добрага гурта LOITS дадуць яму там пізды. І зараз мы нарэшце падыходзім да самага галоўнага – на авансцэну выходзіць Юра!
Нагадаю, што некалькі гадоў таму Чарнабоба плянаваў наладзіць выпуск палёных вінілаў BBH празь нямецкі Hammerbund. Хендрык Мёбус і Мікалай з Der Schwarze Tod папярэдзілі гэта, зарэгістраваўшы гандлёвую марку для нямецкага рэгіёну. Трэба адзначыць, што Hammerbund, трошкі пазлаваўшыся, пакінуў гэтую гісторыю па-за сабой, і апошнім часам паводзіцца вельмі прыстойна. А вось пацук Юра ад сваіх паганых намераў не адмовіўся. Карыстаючыся тым, што Мікалай вельмі марудна працуе над рэлізамі BBH, підарас навыдаваў чарговую купу гаўна, а затым – відавочна, падчас ночы на гарбатай гары – знайшоў сабе партнёра ў асобе Матэа з ASRAR.
Відавочна, Матэа запатрабаваў нейкага фактычнага пацьверджаньня намаганняў Юры на BBH, і тады гэты гандон празь сваіх куратараў здабыў скан пашпарта Кальдрада і сфальсіфікаваў “кантракт” ажно ад верасьня 2016-га году, па якім Кальдрад нібыта прадаў яму правы на большую частку рэлізаў BBH за сьмяхотную суму ў 150 000 рублёў. Зразумела, пакуль Кальдрад быў жывы, аніякага кантракту не існавала, а Юра біў сябе пяткай у грудзі і кляўся, што нават не дакранецца да таго ж BRANIKALD. Сёньня підарас у чарговы раз танчыць на магіле вялікага артыста і хлусіць, што гэткім чынам “дапамог яму выплаціць іпатэку”. Каб вы разумелі, Кальдрад зарабляў значна большыя грошы на аўтарскіх адлічэньнях з кожнага асобна ўзятага альбому, таму гэтая казка выглядае яшчэ больш агідна.
Але для ASRAR гэтага апраўданьня было дастаткова, і ён пачаў у сваім звыклым тэмпе ебашыць бутлегі. Militant Zone пачалі супраць яго даволі гучную кампанію, патрабуючы неадкладна зьняць з продажу і кінуць гаўнабутлегі ў агонь, дзе ім самае месца. Матэа доўга крычаў, што ён невінаваты, жаліўся, пагражаў судом і нават прапанаваў грошы за маўчаньне, але зразумеўшы, што пазыцыя сваякоў і сяброў Кальдрада непахісная, працягнуў выдаваць бутлегі проста ад злосьці. Ва ўсіх дробных дэталях гэтую гісторыю можна прачытаць на рэсурсах WotanJugend і Heretic Camp, а я напрыканцы пакіну вам запіс тэлефоннай размовы, якая ярка дэманструе, што будзь якое супрацоўніцтва паміж Кальдрадам і Чарнабобай папросту не магло існаваць.
P.S. Паглядзеўшы на ўсё гэта, Енс з Ewiges Eis Records, які да таго тры гады нічога не выдаваў, піздануў рэпрэс “Хмеля Мизантропии” на CD і вініле, бо Кальдрад нібыта дазволіў яму зрабіць гэта на канцэрце Totenburg у 2013-м (няпраўда). Зразумела, перавыдаць найбольш рэдкі рэліз BRANIKALD за жыцьцём Кальдрада ён “чамусьці” не пажадаў, ну а цяпер, канешне, усё можна. Вось такі ён “Asemit”.
БЫЛА Ў САБАКІ ХАТА
Найзабаўнейшую гісторыю ў гэтым даволі сумным годзе падкінуў нам нехта The Astral Serpent, цяпер ужо былы музыка з Штатаў (ну а адкуль яшчэ). Ёлупень, які сам прызнаўся, што адкрыў для сябе Black Metal толькі падчас пандэміі COVID у 2020-м, тым ня меней стварыў ажно 6 пражэктаў, сярод якіх CRUCIFIXION BELL (выходзіў на Inferna Profundus), а таксама гэткі WOLFSWUT, відавочна натхнёны рознымі справамі правага кшталту. Выданьнем альбома WOLFSWUT на вініле заняўся ASRAR (зноў ён!), які шчыра ўзычыў амерыканцу, паставіўшы наклад у 150 копій на продаж як “limited to 88 copies on white Aryan vinyl”.
Празь нейкі час пра гэта даведаліся антыфашныя гаўнаеды, якія па выпрабаванай схеме пачалі актыўна “скасоўваць” музыку разам з усімі астатнімі ягонымі пражэктамі. Апраўданьне, якое ён запосьціў у сваім Інстаграме, мае ўвайсьці ў гісторыю: маўляў, усе гэтыя “арыйскія вінілы” былі ініцыятывай ASRAR, пра якую ён нічога ня ведаў, а пражэкт WOLFSWUT насамрэч быў названы ў гонар… ягонага сабакі Рыты. Сам The Astral Serpent, вядома, нічога супольнага з НС не мае, усе прыбыткі з лічбавых продажаў абяцае пералічваць на падтрымку антыфашнай справы, і гэтак далей. Відаць, гэта ня надта дапамагло, бо ў чэрвені 2023-га недалуга ўрачыста “скончыў музычную кар’еру”, што можна толькі вітаць.
ЧЫНГАЧКУК – ПРАВАДЫР ПІЗДАБОЛАЎ
Буйны музычны бізнэс, здаецца, адшукаў новую схему для зарабляньня грошай. Укладацца ў гурты, якія патэнцыйна могуць прынесьці фінансавую выгаду – тэма рызыкоўная і састарэлая; халера іх ведае, артыстаў гэтых – то ў іх натхненьня няма, то скажуць што-небудзь не па паперцы. Новае рашэньне – ствараць выгадныя гурты самастойна!
Штатаўскі пражэкт BLACKBRAID узьнік у 2022-м годзе літаральна з ніадкуль. Хлопец, што стаіць за ім, дагэтуль нічым не адзначыўся на мэтал- ці будзь якой іншай сцэне (калісьці ён граў у дробным поп-рокерскім гурце, і толькі). Але літаральна зь першага дня існаваньня пра BLACKBRAID пішуць New York Time (!!!), VICE і Rolling Stone, рэклямай першага альбому быў засраны ўвесь Інтэрнэт, а ягоныя відэа на Ютубе атрымлівалі тысячы відавочна куплёных камэнтаў і праглядаў. У 2023-м BLACKBRAID ужо выступаў на Hellfest. Дабіцца чагосьці падобнага арганічна, за кошт уласнага таленту, папросту немагчыма. І нават зь вялікім бюджэтам на рэкляму вельмі, вельмі цяжка. Маладых гуртоў, нават неблагіх, якія намагаліся раскруціцца за кошт дарагой рэклямы, на маёй памяці было багата, але аніводны нават не наблізіўся да BLACKBRAID. Каб пра нованароджаны гурт напісаў хтосьць кшталту Rolling Stone, патрэбна дахуя грошай. Таму відавочна, што за BLACKBRAID стаіць альбо шалёна багаты мецэнат, альбо вялікая піяр-машына.
Ускосным пацьверджаньнем другога варыянту стала тэматыка пражэкта. BLACKBRAID умоўна ёсьць часткай “бронзавага мэталу”, моднага перш за ўсё ў Паўночнай Амерыцы стылю, прысьвечанага традыцыям карэнных амерыканскіх народаў. Эўрапейскія НС, якія чамусьці думаюць, што валодаюць манаполіяй на нацыяналізм, яго страшэнна не любяць, але асабіста я хутчэй за “бронзавы мэтал”. Праблема ў тым, што ён вельмі добра кладзецца на дэгенератыўны левацкі дыскурс, і BLACKBRAID выкарыстоўвае яго напоўніцу, карыстаючыся мэтодыкамі MYRKUR. Хто супраць MYRKUR – той жанчынаненавісьнік, а хто супраць BLACKBRAID – той расіст. Паглядзіце, якія ў індзейцаў цудоўныя звычаі і традыцыі, не тое, што ў белых захопнікаў! Я мяркую, што індзейцы маюць поўнае права ненавідзець белых, але праблема ў тым, што хлопец з BLACKBRAID зусім не індзеец. Псеўданім “Sgah’gahsowáh” узяты з мовы махокаў, якія, на хвіліначку, былі паўночным племенем, якое жыло ў тым ліку на тэрыторыі сучаснае Канады. Але гэты персанаж – сірата-мэксіканец, якога ўсынавіла штатаўская сям’я напрыканцы 1989-га. То-бок, усё як заўсёды: чамусьці за прыгнеценыя народы і меньшасьці часьцей за ўсё пачынаюць гаварыць нейкія левыя хуяплёты, пакуль тыя, не дбаючы, льюць у горла самагонку або паляць крэк або абжыраюцца кебабам.
Забаўна, што першы альбом BLACKBRAID выйшаў на бельгійскім Neuropa Records, дзе раней выпускаліся, напрыклад, фашысты ARDITI або швэды NÅSTROND, але чамусьці гэтым разам усе мажорныя СМІ моцна-моцна заплюшчылі вочы і ані словам не ўзгадалі пра суседства нашага “індзейца” з гэткімі страшэннымі злачынцамі.
Пры ўсіх грошах, укладзеных у пражэкт, BLACKBRAID зусім не засаромеўся арганізаваць сярод фэнаў сбор 10 000$ на аўтамабіль, каб езьдзіць на ім у туры. У гэтым годзе ён даехаў ажно да Нарвэгіі, дзе з жывымі музыкамі выступіў на фэстывалі Midsgardblot, а потым напіўся, пачаў выёбывацца, і быў вышпурнуты ахоўнікамі разам зь ягонымі памочнікамі. Так, я ведаю, што вы ўжо здагадаліся – Чынгачкук абвінаваціў ахоўнікаў і арганізатараў фэста ў расізме; маўляў, гурт выгналі за “колер іх скуры”. Імгненна высьвятлілася, што гэта быў пізьдзёж, і празь нейкі час BLACKBRAID неахвотна выдаў, што абодва бакі паводзіліся блага.
Калі хтосьці цікавіцца, што там за музыка – гэта, вядома, даволі стэрыльны і аморфны атмасфэрны мэтал дзесьці паміж SAOR і WOLVES IN THE THRONE ROOM. Думаю, мы яшчэ пачуем пра гэты наскрозь штучны пражэкт.
UADA BARBARA
Чарговы год запар UADA робяць усё магчымае, каб захаваць за сабою статус галоўных трагікамедыянтаў мэтал-сцэны ЗША. Улетку 2023-га яны звольнілі аднаго зь гітарыстаў-заснавальнікаў, зрабіўшы гэта неймаверна меладраматычна. На старонцы гурта ў ФБ зьявіўся поста пра тое, што гітарыст, які ў турах паёбываў фанатак, маючы дома жонку, звольнены, бо “пакрыўджаныя” жанчыны і тая самая былая жонка нібыта зьвярнуліся да UADA з просьбай зрабіць нешта з гэтым “харассэрам”, гвалтаўніком і г.д. І UADA яго звольнілі, каб, цытую, “абараніць сябе, гурт, і, самае галоўнае, фанатаў”.
Вельмі хутка ў камэнты зазірнула жонка гітарыста і заявіла, што ніколі ані словам не прасіла UADA лезьці ў яе асабістыя справы, ніколі не абвінавачвала мужа ў дамаганьнях, і што яна на дадзены момант яшчэ не экс-жонка, а гурт выкарыстоўвае сітуацыю выключна дзеля таго, каб выставіць сябе сьвятошамі на тле свайго былога таварыша. На самой справе, вельмі характэрна для сучаснай “бясьпечнай” мэтал-сцэны, дзе прынцып holier-than-thou узьведзены ў абсалют.
Ебанько Джэйк Суперчы – ачольца UADA – прыняў Саламонава рашэньне, выдаліўшы посты жанчыны і забаніўшы яе. На заўвагі падпісантаў, якія пасьпелі ўсё заўважыць, ён заявіў, што яна хлусіць. Празь нейкі час сваю заяву зрабіў той самы звольнены гітарыст Джэймс, які прызнаўся, што сапраўды шматразова здраджваў жонцы, і празь гэта яны вырашылі разьвесьціся. А даказаў на яго менавіта Джэйк Суперчы, які пісаў ягонай жонцы, як Джэймс у турах ябе ўсё, што рухаецца, і нібыта хуесосіць яе ў прыватных размовах. Відавочна, Джэйк, які сам ніколі не быў супраць пазабаўляцца з фанаткамі, сам меў намер прысунуць жонцы свайго таварыша. Так, гэтая падлеткавая драма, нібы ўзятая з моладзевай камедыі пачатку 2000-х, разыгралася сярод 40-гадовых мужыкоў. У канчатковым выніку сьвежыя белыя ўбраньні высокай маралі UADA выявіліся ўсяго толькі жоўта-карычневым рызьзём бяспрынцыпных підарасаў, гатовых утаптаць адзін аднаго ў бруд дзеля трох хвілін сумнеўнай славы. Калі што, гэты гурт па-ранейшаму адносіць сябе да Black Metal!
ONCE YOU GO FAG, YOU NEVER GO BACK
Думаю, чытачы Bagnik Zine ведаюць пра стары швэдзкі гурт SACRAMENTUM, які запісаў у 90-х тры альбомы і разваліўся. У 2019-м швэды чамусьці вырашылі вярнуцца на сцэну і амаль што імгненна паставілі тлусты чырвоны крыж на сваім аўтарытэце. Паехаўшы ў тур па Штатах у 2023-м, SACRAMENTUM спаліліся на тым, што ўзялі ў склад канцэртнага басіста ў выглядзе агіднай істоты “Мелісы Мур”, вядомай большасьці людзей як Підарас з ABSU. Напачатку існавала меркаваньне, што гэта няшчаснае здарэньне – маўляў, SACRAMENTUM ёсьць людзьмі немаладымі, прамоўтэры падсунулі ім транса, а яны нават ня ў курсе. Але яшчэ падчас тура выйшаў першы новы рэліз SACRAMENTUM – сяміцалёвы спліт з шоблай CROSSSPITTER, якую ачольвае гэты самы Підарас с ABSU. І ад гэтага ўжо не адмыешся. Спліт, заўважу, атрымаў назву “Satan’s Black Sex Masses”, і я неяк нават не хачу ўяўляць што за сэкс-імшы праводзілі швэдзкія дзяды з амерыканскім дзіравым дэгенератам. Цяпер кожны ўдзельнік SACRAMENTUM можа з выглядам Уілема Дэфо заяўляць сваім фанатам: “Ведаеце, я і сам свайго кшталту підарас”. Добра, што я не пасьпеў іх паслухаць, а цяпер ужо і ня буду.
НОВАМУ ЧАСУ – НОВЫЯ РАШЭНЬНІ
Напачатку 1990-х юныя барбары, выхаваныя суворым асяродьдзем і гераічным фэнтэзі, вялі барацьбу за свае перакананьні ўласнымі рукамі, спальваючы цэрквы і забіваючы людзей. У 2023-м, як паказвае практыка, будзь якая хуйня ў Інтэрнэце можа стаць важнейшай нават за паўнавартасную вайну – трэба толькі падняць вакол яе шум. Відаць, гэта зразумелі два скандынаўскіх махляра – фатограф NecrosHorns і музыка Б’ёрн Эрык Хольмедаль (ONE TAIL, ONE HEAD, MARE, BEHEXEN, DARVAZA, RITUAL DEATH, CELESTIAL BLOODSHED). Падчас заезду DARVAZA ў Ізраіль яны выйшлі на Вія Далароза і зрабілі НЕЙМАВЕРНА ДЗЁРКІ І НЕБЯСЬПЕЧНЫ здымак, які вы бачыце наверсе ў якасьці вокладкі для гэтага матэрыялу, і з фантастычным пафасам выклалі яго ў Інстаграм. Я не сумняваюся, што дзесьці за кадрам стаяла матка Б’ёрна, як гэта заўсёды бывае, калі чарговы малы ёлуп хоча пафанабэрыцца і схадзіць у краму ў корпспэйнце. На жаль, афіцыйна пра гэта нічога не паведамлялася.
Напэўна, першапачатковай задумкай было напіраць на тое, што Black Metal-гурт выступіў у Ізраілі, а потым паказаўся на вуліцы, па якой вялі Хрыста, і ўсё гэта чамусьці павінна было ўразіць публіку. Здаецца, нават BEHEMOTH знаходзіліся ў большай небясьпецы, калі фоталіся ў касьцёле ў першай палове 2000-х. Але пазьней у той жа дзень на Ізраіль напала хамасаўская набрыдзь, і што тут пачалося! “Пік маёй ка’реры”, “самае рызыкоўнае фота ў экстрэмальным мэтале”, нейкі ганебны мерч, падкасты-інтэрвію з новымі героямі, якія літаральна ў апошні момант унікнулі балючай сьмерці, бо ўжо некалькі гадзін як сядзелі ў самалёце. Шчыра кажучы, нават з пункту гледжаньня базавай маралі выёбывацца ўсім гэтым, калі на самой справе аніякай рызыкі не было, у той час як іншых цывільных у Ізраілі дэманстратыўна гвалцілі і забівалі, папросту нізка. Шкада, што падчас недарэчнай фотасэсіі на Вія Далароза не знайшлося агрэсіўнага хамасаўца – тады б у гэтых двух attention whores сапраўды быў шанц стаць героямі Black Metal-гісторыі, а ня толькі stories у Інстаграме.
CARELIAN SATANIST QUEERNESS
Я ўжо пісаў пра тое, што пан Werwolf апошнім часам паводзіцца вельмі падазрона, быццам бы намагаючыся адмежавацца ад усякай сувязі з НС і нават заяўляючы сьмяхотныя рэчы кшталту “SATANIC WARMASTER заўсёды быў левым”. Я па-ранейшаму мяркую, што гэта своеасабовая гульня, а магчыма й спроба адшукаць уласную ідэнтычнасьць, бо нядаўняя дыскусія зь фінскімі музыкамі прымусіла мяне задумацца пра вялікую ідэйную розьніцу паміж нацы-сатанінскім Black Metal і нацыянал-сацыялістычным “Black Metal”. Сапраўды, усхваляць татальны халакост рукой Жалезнага Райху Шатана і сьпяваць пра арыйскі сьвет для белых дзяцей – гэта, мякка кажучы, зусім не тоесныя рэчы. Аніто каб прадэманстраваць сваю пагарду да другога варыянту, аніто проста таму, што ён няўмелы правакатар, гатовы зьесьці ўласнае гаўно, каб вывесьці каго-небудзь з раўнавагі, Werwolf апублікаваў празь часопіс New Era Magazine вось такую аб’яву.
На каго гэта разьлічана – незразумела. Левакі на Reddit, дзе Werwolf актыўна засядае, не прымуць яго ў сваё кола, нават калі ён па іх прыкладзе адрэжа сабе хуй і зробіць татуіроўку ў выглядзе вясёлкавага сьцяга. НС-старажылы добра памятаюць, як ён на больш прыстойных форумах кпіў з каляровых фанатаў SATANIC WARMASTER, і гэты выбрык у іх выклікае толькі глыбокае непаразуменьне. Нават у напрамку чорнага піяру гэта не тое каб эфектыўна: інстаграмныя мэталісты папяровую прэсу не чытаюць, а хардкорныя фэны пасьля гэткіх заяў папросту больш не будуць даваць Werewolf Records грошы і спаляць сваю калекцыю SATANIC WARMASTER / THE TRUE WEREWOLF. Здаецца мне, што слынны фін, жадаючы зьдзейсьніць гучную правакацыю, усяго толькі па-кварфортаўскі пасікаў сабе на твар, не здабыўшы гэтым нічога, акрамя ганьбы.
ПЯРЭПАЛАХ У КАТУСЕ
Ніклас Кварфорт нядаўна вырашыў узяцца за старое, і я зараз маю на ўвазе не сэксуальныя кантакты з 70-гадовымі багатымі вычварэнцамі, а выдавецкую дзейнасьць. Дзяды памятаюць, што фінал дзейнасьці ягонага Selbstmord Services у свой час быў азмрочаны неаднаразовымі выпадкамі кідалава пакупнікоў і іншых лэйблаў, але, як і ў выпадку з Блэйкам Джадам, гісторыя анікога анічому ня вучыць. Кварфорт стварыў свае “легіёны” (відавочна, заразіўшыся ад Нергала падчас працы над прафанацыйным кавэрам на “A Forest”), то-бок інтэрнэт-крамы SHINING у ЗША і Эўропе. Кіраваць імі ён пасадзіў нейкіх наіўных дурняў, а сам заняўся выдавецтвам пад назвай The Sinister Initiative.
І – якая неспадзяванка! – напрыканцы 2023-га высьвятлілася, што Кварфорт забіў хуй нават на адпраўку пакункаў кліентам, клаў сабе ў кішэнь амаль усе грошы ад інтэрнэт-крам і гурта, а да тых, хто яму дапамагаў (у тым ліку партнёраў па SHINING) ставіўся як да “інструмэнтаў” і нават за людзей іх не лічыў (і гэта слушна – хіба яны ня ведалі, зь кім зьвязаліся?). На яго бяду, афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы SHINING былі ў руках памочнікаў Кварфорта, таму ў сьмешным публічным срачы, дзе ў чарговы раз выкрылася ўся паднаготная швэдзкага пеўня, Кварфорт выглядаў даволі сумна. На дадзены момант SHINING спыніў існаваньне, і я асьцярожна спадзяюся, што назаўжды.
IT’S OK TO BE NORWAY
Каб скончыць на мажорнай ноце, хацелася б сказаць тым беларусам, што сумуюць па буйных заходнеэўрапейскіх фэтах, не маючы магчымасьці атрымаць візу: не нудзіцеся! Прыстойных фэстаў засталося не так і шмат. Напрыклад, ехаць у Нарвэгію, каб наведаць хіба што ня легендарны Inferno, цяпер ня трэба. А калі дужа хочацца, яго можна паслухаць па ня меней легендарным (сярод каго?) фэміністычным LGBTQ+-радыё!
Таксама Inferno, шануючы традыцыю пэўнага кшталту цыркаў XIX-XX стагодьдзяў, прапануе паглядзець на барадатых жанчын-садамітаў (і, спадзяюся, карлікаў).
Пра тое, што частка заробку ад фэста ідзе на падтрымку дэгенератаў, і так зразумела.
Спасибо за статью! И с Новым Годом! \m/
Дзякую, і атдушы віншую!
Ну вот и как теперь Arghoslent слушать лол
Faggot
> There’s a lot more to say about Goatowarex, but at least he’s never been a pirate.
Для пиратства у него был поддельный Tragic Empire rex, ага.
Я чамусьці думаў, што гэта была ініцыятыва Drakkar Records.
Инициатива возможно, а печатал наш кетайский друкк. Теперь утверждает, что, дескать, обманул его Нокту, убедил, что всё по закону. Но верится с трудом.
почему человек из ABORYM ватный?)
Бо былых наркаманаў не бывае, відавочна. Паглядзіце яго старонку на Facebook, там поўны гамон.