Рэцэнзія: DEATHHAMMER – Electric Warfare

Год: 2022
Выдаўца: Hells Headbangers Records
Рэйтынг: 9/10

Найлепшая Thrash Metal-банда ў сьвеце ўжо дасягнула таго ўзроўня хуткасьці й інтэнсіўнасьці, за якім пачынаецца нейкі іншы жанр, і таму на новым альбоме дазволіла сабе невялічкае адступленьне ў бок. Звычайна я вельмі адмоўна стаўлюся да падобных дзеяньняў, бо гурты, якія спецыялізуюцца на максімальна агрэсіўнай музыцы, папросту не маюць права псаваць сваю спадчыну заведама марнымі спробамі зрабіць нешта іншае. Але DEATHHAMMER недарэмна ёсць адным з маіх улюбёных гуртоў; гэтыя хлопцы можа й алкаголікі, але ў тым, што датычыцца мэталу, яны маюць выкшталцонае і цалкам вернае пачуцьцё стыля. Адзіны варыянт унесьці змены ў музыку DEATHHAMMER і не спаскудзіць яе – гэта ўзмацніць уплыў таго, што ў ёй было першапачаткова, і ў нашым выпадку гэта Heavy Metal.

DEATHHAMMER - Rapid Violence

Цяпер шалёная гітарна-бубнавая атака DEATHHAMMER часьцяком перабіваецца трошкі болей разьмеранымі мелядычнымі фрагментамі з відавочным уплывам хэві. Збольшага гэта сола і характэрныя  для жанру рытмічныя адрэзкі. Абноўленае спалучэньне працуе вельмі арганічна і робіць вельмі малы ўплыў на агульнае ўражаньне.  Той, хто раней ня дужа часта слухаў DEATHHAMMER, можа ўвогуле не заўважыць розніцы, пакуль не пачуе трэк “Return to Sodom/Soldiers of Darkness”. Калі гаварыць каротка, раней нарвежцы хуярылі дзіка, няспынна і бязлітасна, сціраючы пальцы да костак і пераўтвараючы інструменты на трэскі, а цяпер яны робяць рэверансы ў бок “Show No Mercy”. І гэта, ведаеце, цудоўна – ані дынаміка, ані агульны настрой не саслабелі ні на каліва.

DEATHHAMMER - Thirst for Ritual (HD)

А больш тут няма чаго казаць. Трошкі ўдасканаліўся гук, вокладка трошкі больш маднейшая… ніхто не стаў ламаць тое, што выдатна працуе. Націскайце “Play” – і AAAAAAAAAAARRRRRRRRRRRRRRRRGH!!!!!!!!!!!!

 

Author: F1sher16

2 thoughts on “Рэцэнзія: DEATHHAMMER – Electric Warfare

    1. У свой час я спрабаваў засвоіць SEO; напэўна, адтуль падсьвядома навучыўся падбіраць верныя словы 🙂
      Вітаю, заставайцеся надоўга!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *