Рэцэнзія: WINTERSCARS – The Wintervoid Quintessence

Год: 2026
Выдаўца: Hell is Here Production
Рэйтынг: 8 / 10

Днямі мне выпадкова трапіўся сьвежачок у выглядзе новага пражэкта з удзелам нястомнага Wened’а (ex-VENEDAE, ex-BLOOD STRONGHOLD etc.) і трох італьянцаў, адзін зь якіх насамрэч венесуэлец. Як і ўсе белыя людзі, я люблю зімовую мэлянхолію, таму вырашыў паслухаць гэты альбом… і атрымаў больш, чым спадзяваўся. Я чакаў чарговы адмарожаны клён “Filosofem”, а пачуў раптам вельмі неблагі мэтал у стылі вялікіх FORGOTTEN WOODS!

Гэта разумеецца не адразу, хоць альбом і пачынаецца з рыфа, фактычна злізанага з “Overmotets pris”. Але ўжо на трэцяй хвіліне першага трэку зьяўляюцца характэрныя прыёмы і структуры, а старт другога трэку з вельмі знаёмым гітарным саўндам канчаткова зьнішчае ўсе сумневы. Гэта адназначны FORGOTTEN WOODS-worship, і, што найпрыемнейша, WINTERSCARS бралі за аснову лепшы альбом нарвэжцаў: “The Curse of Mankind”. Рытміка, пачуцьцё – усё амаль як там. Ёсьць нават простыя цытаты. Хіба што саўнд трохі больш сучасны, ну і Wened сьпявае па-польску. Адно шкада: у той час як бубнач, безумоўна, здатны, басіст з гітарыстам саступаюць у майстэрстве музыкам FORGOTTEN WOODS. Таму “The Wintervoid Quintessence” залішаны прагрэсіўна-рокерскай эксцэнтрычнасьці, артыстычнасьці позьніх FW. Гэта ўсё ж суцэльна мэталічны альбом, хоць і вельмі разнастайны. Гурт не пасаромеўся напісаць 4 доўгія песьні ў сярэднім па 8,5 хвілін кожная і напоўніць іх выдатнымі рыфамі. Так, у чарговы раз падкрэсьлю, што ўплыў FORGOTTEN WOODS тут вельмі моцны, і ў гэтым месцы прынята бурчаць пра неарыгінальнасьць і “лабухаў”. Але я скажу вам, што спадкаемцаў FORGOTTEN WOODS на мэтал-сцэне хуй ды ніхуя, і я лепей паслухаю гэткі шчыры worship, ніж чарговы квазіарыгінальны гурт, які грае залішаны будзь якіх адметнасьцяў матэрыял, заснаваны на мільярд раз задрочаных акордах з базавага набору маленькага Black-мэталіста. Мае рэкамэндацыі!

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *