Рэцэнзія: DREKAEVATZ – Heretical Blessings

Год: 2026
Выдаўца: Handful of Hate
Рэйтынг: 7,5 / 10

Малады гурт DREKAEVATZ, а дакладней ягоны заснавальнік з ідэнтычным псэўданімам, відавочна, ёсьць аматарам найбольш акрутных формаў Black Metal, што я магу толькі вітаць. Чытач Bagnik Zine ужо знаёмы з ягоным пражэктам NIABOŽČYK; на дэбютнай плытцы DREKAEVATZ рухаецца ў той жа самы бок, толькі на ангелькай мове і з усімі неабходнымі рысамі поўнага фармату.

На пачатку альбом працуе у цяжкім рагатым гучаньні з брутальным характарам, якое бліжэй нават не да ARCHGOAT, а да швэдзкага ці фінскага Death Metal вельмі старой школы. Наша ўлюбёная “Яма” і магутны G.W. забясьпечылі альбому моцны і грубы саўнд. На чацьвёртым трэку альбом паступова пераходзіць да больш традыцыйнай формы Black Metal – спачатку з бласт-бітамі і трэмола, а потым з глыбокай плыннай цемрай а-ля ONDSKAPT. Надалей альбом скача паміж гэтымі стылямі, але застаецца аднолькава агрэсіўным і злосным што на нізкіх, што на высокіх абаротах. Толькі ў фінальным трэку гурт паддае трохі драмы.

Увогуле, “Heretical Blessings” асацыюецца перш за ўсё з выкананьнем, а ня зьмесьцівам. DREKAEVATZ працуюць дужа напорыста, бязьлітасна і зухавата. Кожная струна – па ебалу на! Хлопцы аббіваюць слухача як тым адбойным малатком, не пакідаючы жывога месца. Калі ж палезьці ў структуру песьняў, то высьвятляецца, што рыфы ладныя, але пакуль што недастаткова цікавыя. У памяці застаецца хіба што тэма “Ancient Ritual”, бо там ёсьць два гітарных сола. DREKAEVATZ ужо на дадзены момант маюць відавочныя зародкі ўласнага стылю, аднак да поўнага раскрыцьця яму яшчэ далёка. Ну, на ўсё свой час!

Альбом выйшаў на Handful of Hate у традыцыйным джэвэле з строгім чорна-белым буклетам. У наяўнасьці ўсе тэксты, якія атрымаліся трошкі шурпатымі (найбольшая хіба – назва фінальнага трэку, бо ў ангельскай мове Сьмерць мае мужчынскі род), але пасьлядоўнымі і зразумелымі. Вокладку маляваў добры паўднёвакарэйскі мастак Vhan. З запісам гурту ў якасьці дадатковых вакалістаў дапамаглі ўжо ўзгаданы G.W. і Bauglir (ex-BONEHAMMER, ACWEALD). Падрабязнасьці на відэа.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *