Бліц-рэцэнзіі 118: INVERTED CROSS, POGLAVNIK, TROLLCAVE, GEGENENTWURF, CHAOS INCEPTION

118-ы выпуск кароткіх аглядаў.

INVERTED CROSS – Eternal Flames of Hell
Год: 2024
Выдаўца: Helldprod Records
Рэйтынг: 6,66 / 10

Я живу и дышу,
Я сру и канчаю
Толька ва имя Казла!!!!!!

 

POGLAVNIK – Koracima predaka
Год: 2025
Выдаўца: Darker Than Black Records
Рэйтынг: 6,1 / 10

POGLAVNIK з цудоўнай краіны Харватыі ёсьць даволі традыцыйным прадстаўніком усходнеэўрапейскага патрыятычна-паганскага мэталу. З тым адрозьненьнем, што ён з Харватыі, а тамтэйшы мэтал па сёньняшні дзень застаецца ў глыбокім андэграўндзе нават у параўнаньні з суседняй Сербіяй. POGLAVNIK ёсьць сольным пражэктам пана Diluvialis’а, і на гэтым альбоме ён зрабіў усё самастойна, акрамя акустычнай партыі ў першым трэку. У тэхналягічным, ды й музычным пляне POGLAVNIK пакуль што застаецца ў першай палове 2000-х, бо тут вельмі аматарскае гучаньне і даволі простая музыка з архаічна-ваяўнічымі рытмамі драм-машыны. Безумоўным хітом альбома ёсьць павольная песьня “Lug Velesov II”. Як заўсёды, галоўную ролю грае эмацыйнае ды лірычнае напаўненьне. Калі вам да спадобы немудрагелісты, але драматычны паганскі мэтал з гучаньнем у стылі мадзьярскага WITCHER, зьвярніце ўвагу.

Poglavnik - Koracima Predaka (2025.) | Official Album Stream

TROLLCAVE – Adoration of the Abyssal Trespasser
Год: 2024
Выдаўца: Me Saco un Ojo Records
Рэйтынг: 8,4 / 10

Змрочны, пячорны, архаічны Death / Doom Metal як мае быць. Па гучаньні гэта амаль што першы альбом ESOTERIC, толькі без усякіх наркатычна-касьмічных трыпаў. Сапраўдны госьць з старажытных магіл пачатку 90-х.

 

GEGENENTWURF – Abgrund
Год: 2025
Выдаўца: самастойнае выданьне
Рэйтынг: цікавостка

Гэты германскі сольны пражэкт выконвае эксперыментальны цёмны мэтал на разнастайныя тэмы кшталту… аўтызма. Ага. Магчыма, слухаць гэта не настолькі забаўна, як назіраць за выбрыкамі стваральнкіа STRIBORG, але GEGENENTWURF можна паважаць прынамсі за самаадданасьць аўтара. Чалавек грае музыку, якая, шчыра кажучы, мала каму патрэбная, ужо амаль чвэрць стагодьдзя, і робіць ён гэта даволі няблага. На “Abgrund” ён зрабіў сам літаральна ўсё. Гэта вельмі няўтульны, халодны, няроўны і нават трошкі дысансны мэтал з цалкам жывымі інструмэнтамі і якасным міксам і мастэрынгам. Альбом прысьвечаны “існаваньню на гранях грамадства” і гучыць адпаведным чынам, выклікаючы трывожныя эмоцыі. Трэк “Zwischen Untergang und Absturz” ну дужа моцна падобны да MAYHEM узору “Ordo ad Chao” і “Esoteric Warfare”. Калі вы з тых ніцшэанцаў, што любяць выпрабоўваць сябе “непрыемным” мэталам, паспытайце “Abgrund”.

 

CHAOS INCEPTION – Vengeance Evangel
Год: 2025
Выдаўца: Lavadome Productions
Рэйтынг: 7,5 / 10

Дынамічны, ваяўнічы, умерана тэхнічны і агрэсіўны штатаўскі Death Metal з прыгожымі сола. На гітарах тут Мэт Барнс з MONSTROSITY, і гэты гурт гучыць у сто разоў лепей за тое салодкае гаўно, што MONSTROSITY граюць зараз. CHAOS INCEPTION бліжэй да HATE ETERNAL, ANGELCORPSE, KRISIUN, PERDITION TEMPLE і гэтак далей. Вельмі моцны альбом, хіба што гук і вакал трошкі падводзяць.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *