Рэцэнзія: KNIFE – The Eye of Infernal Wisdom

Год: 2021
Выдаўца: самвыд
Рэйтынг: 8,8 / 10

Відавочна, у пэўны момант пану Вэрвольфу падалося няправільным, што SATANIC WARMASTER стаў адным з найпапулярнейшых Black Metal-гуртоў у сьвеце. І калі настаў час звярнуцца да сваіх каранёў, што рана ці позна бывае з кожным музыкам, ён вырашыў зрабіць гэта непрыкметна, у старой андэграўнднай традыцыі. “The Eye of Infernal Wisdom”, калі я не памыляюся, не анансаваўся на афіцыйных каналах Werewolf Records і ня меў аніякай рэклямнай кампаніі. Альбом выйшаў незалежна (надрукаваны, хутчэй за ўсё, намаганьнямі Northern Heritage). Усю музыку стварыў і награў сам Вэрвольф (за выключэньнем бубнаў, на якіх грае Міка Аспа). Тэксты для альбома напісаў Hellwind Inferion (SARGEIST, DESOLATE SHRINE, UNCREATION DAWN etc).

“The Eye of Infernal Wisdom” адразу пасьля ўступу дае зразумець, што ён не прызначаны для масавага слухача. Суворы, халодны, хрусткі і жыва-некратычны гук імгненна ставіць непераадольны мур, які адгаражае ўсіх праклятых пазёраў. На яго тле позьнія творы SATANIC WARMASTER і нават амаль уся прадукцыя Werewolf Records гучаць плястыкава і ненатуральна. Напачатку мне хацелася параўнаць альбом з раньнімі шэдэўрамі SW, але насамрэч тут не так і шмат агульнага – асобныя рыфы, канструкцыі некаторых трэкаў, ды й усё. Пры кожным новым праслухоўваньні KNIFE пачынае ўсё больш нагадваць даніну павагі гуртам BBH. Безумоўна, гэта самастойны фінскі Black Metal, але моцны ўплыў адчуваецца.

Галоўнае тут тое, што гэта Black Metal сапраўдны, зь бясконцай глыбінёй чарнаты, мёрзлым пеклам і рытуаламі нянавісьці пад поўняй. Немагчыма перадаць словамі, да чаго ён пераканаўчы, гэта можа зрабіць толькі сама музыка. Таму – слухайце:

Knife (Finland) — The Eye Of Infernal Wisdom — 2021 full length

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *