“Злавесны шэпт зь бяздоннае Крыўскае багны не змаўкаў ніколі. У шэпце тым адвеку чулася адно пасланьне: СКОН. Гэты лэйбл паўстаў, каб распаўсюдзіць тое самае пасланьне, паўторанае галасамі з Крыўі, і старымі, і новымі, выдадзенае выключна на стужцы. Слухайце, ды пачуеце“.
У Беларусі зьявіўся новы лэйбл, арганізаваны ветэранамі менскага Black Metal-руху, які будзе спецыялізавацца на невялікіх касэтных рэлізах крыўскага мэталу з строга лімітаванымі накладамі. Першыя тры ўжо анансаваныя:

Першым рэлізам СКОНУ ёсьць EP NIABOŽČYK’а – новае (ня)творчае праявы аўтару DREKAEVATZ. Апантаны й ашалелы Death/Black Metal для фанатаў ARCHGOAT.

Другім рэлізам СКОН выпускае спліт FAUSTBRUHIEL і PESTILENTIA, што адкрываюць “Шлях у забыцьцё” праз Black Metal. Наважны марш ад Новае Крыві спалучаецца з урачыстай літаніяй ад Старое Гвардыі, што ня мае патрэбы ў прэзэнтаваньні, з удзелам Sttng з MØRKT TRE. Для кожнага, хто шануе саму існасьць BM. Арт створаны Vaiugart.

Першую троіцу рэлізаў СКОНУ замыкае ŹNIEŽYVIEŁY – новы праэкт ад удзельніка без сумневу таленавітых GHASH – з дэбютным EP “Толькі гнілы подых вечнасьці”. Змрочны, гіпнатычны Black Metal са стылае Бездані для фанатаў Blut Aus Nord і Hate Forest.
Усе тры касэты выйдуць у лістападзе. Азнаёміцца з гучаньнем кожнага рэлізу можна празь гэты прома-ролік:
Кантакты лэйбла:
https://www.instagram.com/skon_kryvia
https://www.youtube.com/@Skon-666
Электронная пошта: skon.kryuja[at]gmail.com



