Поўныя архівы NIEZGAL і ŁATANU

Апошнім часам P.Z. (экс-NIEZGAL, ŁATANU) займаўся тытанічнай працай, вынікам якой стаў поўны на дадзены момант архіў усяго матэрыялу, які датычыцца абодвух яго гуртоў. Па прыведзеных ніжэй спасылках вы знойдзеце альбомы, дэма, жывыя запісы ў аўдыё- і відэафарматах, тэксты песьняў (якія ў NIEZGAL амаль нікол не публікаваліся), нявыданыя трэкі і г.д. Усе лічбавыя альбомы на Bandcamp маюць у выглядзе бонуса візуальны і тэкставы матэрыял.

https://latanu.bandcamp.com

https://www.youtube.com/@latanu666

https://niezgal.bandcamp.com

https://www.youtube.com/@niezgal

Папярэджваючы пытаньні: гэта не азначае, што ŁATANU таксама больш не існуе. Новы матэрыял гурта даўно гатовы і чакае свайго часу, але пра выданьне пакуль што казаць рана – там плянуецца даволі эпічны рэліз.

Для поўнага фаршу рэкамэндую таксама пачытаць маё інтэрвію з P.Z. і Nihilation, а для зусім-зусім поўнага – адшукаць першы нумар Black Curse Zine, дзе вы знойдзеце яшчэ адно інтэрвію.

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *