Калі вы падпісаныя на Telegram Bagnik Zine, то, напэўна, ужо ведаеце, што Варг Вікернэс раптам адчуў жаданьне запісаць мэталічны альбом ажно ў стылі “Hvis Lyset Tar Oss”. Сёньня можна паслухаць першы трэк зь яго. Амаль уся мая павага да асобы Вікернэса даўно зьнікла, але як музыка ён па-ранейшаму геній, і новая песьня ёсьць чарговым таму пацьверджаньнем. На жаль, гаўняны хатні production адбірае ў яе вялікую частку патэнцыялу.
The Magic of the Grave