Новы альбом ДО СКОНУ на касэтах!

Восьмы альбом ДО СКОНУ “…and Darkness was over the Surface of the Deep”, які выйшаў на грэцкім Zazen Sounds 16-га студзеня гэтага году, таксама выйдзе на касэтах на беларускім Crypt of the Black Fog. Рэліз будзе абмежаваны 66-ю асобнікамі і плануецца на апошні дзень лютага. Паслухаць альбом можна ўжо зараз, і я рэкамендую гэта зрабіць, бо ўчорась Bandcamp выдаліў афіцыйны акаўнт групы без аніякіх тлумачэнняў, то-бок у сваім звычайным підарскім стылі.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *