Дэбютны рэліз лэйбла Ural Megalith

Новае выдавецтва, геаграфічная прыналежнасьць якога відавочная, нарадзіла свой першы рэліз – актуальны альбом гурта ВСПОЛОХ “Помре”, які першапачаткова выйшаў у Германіі на Purity Through Fire ў 2020-м. Новы варыянт мае зьмененае аздабленьне, новы фармат і мастэрынг. Калі вы прапусьцілі гэты выдатны твор, зьвяртайцеся да майго агляду, напісанага 3 гады таму.

Мала хто ведае, што лэйбл насамрэч існуе з 2018-га, і створаны ён быў перш за ўсё дзеля выданьня ранніх запісаў OLD WAINDS, але нешта там не атрымалася, і пасьля таго лэйбл доўга спаў. Хочацца спадзявацца, што запланаваныя перавыданьні OLD WAINDS таксама некалі выйдуць, бо мне і сёньня бракуе CD “Загривок Ветра” да поўнай дыскаграфіі.

Кантакты Ural Megalith:

uralmegalith.bandcamp.com
vk.com/ural_megalith
[email protected]

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *