Выйшаў новы міні-альбом DE ARMA “Synthwave Sessions Vol. 1”

Мая ўлюбёная швэдзкая банда працягвае свае трансфармацыі, і ўжо сёньня яна ў лічбавым фармаце прапануе свой новы твор, які абяцае стаць першым у серыі – “Synthwave Sessions Vol. 1”. Гэта цалкам сінтовая музыка бяз вакалу, дзе, згодна прэс-рэлізу, зьмешваюцца ўплыў KRAFTWERK, VANGELIS, Карпэнтэра і старой брытанскай клюбнай готыкі. То-бок, калі чалавечай мовай, гэта добры сінтовы эмбіент з прысмакам рэтра. Слухайма.

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *