116-ы выпуск кароткіх аглядаў.
WICKED LEATHER – Echoes of the Storm
Год: 2024
Выдаўца: Jawbreaker Records
Рэйтынг: 6 / 10
Дэбютны сінгл гішпанскага цёмнага Heavy Metal-гурта з аргентынскай вакалісткай. Ямі Мартынс нібы сыйшла з вокладкі альбома VIRGIN STEELE “Age of Consent”, і гэта, несумненна, забяспечыць WICKED LEATHER папулярнасьць прынамсі ў наступныя некалькі гадоў існаваньня. Зь іншага боку, ейны вакал дужа… спецыфічны, таму будзе да спадобы далёка ня кожнаму. Што датычыцца музыкі, то трэк “Night Hunter” моцна радуе, а вось “Lightning Strike” – стоадсоткавы filler з прыдуркаватым мажорным рыфінгам. Паглядзім, можа з гэтага гурта нешта атрымаецца.
HJEMSØKT – Om vinteren, på en sort trone
Год: 2024
Выдаўца: Purity Through Fire
Рэйтынг: 6,4 / 10
PTF нарэшце выдаў альбом, які не гучыць як усё астатняе, што ён выдаваў у папярэднія некалькі гадоў. “Om vinteren, på en sort trone” прапануе нарвэскі цёмны мэтал пра марозныя лясы і мізантропію. І хоць аўтары альбома, відавочна, нацэльваліся на стары DARKTHRONE, ULVER і SATYRICON, у іх атрымалася нешта паміж MÚSPELLZHEIMR і PAYSAGE D’HIVER. У музыкі ёсьць патрэбная атмасфэра, але яна задужа інтэнсіўная. Калі вы хочаце перадаць зімовае адчуваньне, то ня трэба ўвесь час малаціць, як абасраўшыся. Няхай вас не падманвае прыгожая ялінка ад Кітэльсэна на вокладцы – у музыцы HJEMSØKT амаль нічога гэткага няма.
ONIROPHAGUS – Revelations from the Void
Год: 2025
Выдаўца: Personal Records
Рэйтынг: 8,3 / 10
Новы альбом гішпанцаў. Як і раней, гэта масіўны, грандыёзны дэт-дум, што з роўным посьпехам наводзіць прыгнятальны змрок і мэлянхолію безнадзейнасьці. У параўнаньні з папярэднім альбомам значна палепшыўся гук. Засталося толькі зрабіць нешта з вакалам, бо пан Paingrinder раве недастаткова нізка і тлуста для гэткага стылю, а ягоныя крыкі і сьпевы тут неяк зусім ня ў тэму.
WULDORGAST – Cold Light
Год: 2024
Выдаўца: Iron Bonehead Productions
Рэйтынг: 6,8 / 10
Штатаўскі цёмны мэтал, які нібыта не “правы”, але пра Чорнае Сонца, выжываньне мацнейшых і гэтак далей. Дэбютны альбом. Усю музыку тут грае даволі сумнеўны персанаж Sceadugenga, які мае сувязі з підарасам з ASRAR, наркаманамі з Nithstang і ебанашкай Rivfader’ам (гэта такі штатаўскі НС-ёлуп, які нядаўна дакаціўся да стварэньня “патрыятычнага хрысьціянскага Black Metal-пражэкта” COMPATRIOT – высранага, зразумела, праз ASS-RAR!). Калі абстрагавацца ад гэтых сумных фактаў, музыка WULDORGAST даволі неблагая, дынамічная, злосная і сапраўды халодная. Тут ёсьць і трэмольнае сечыва, і паўнавартасныя рыфы. Нічога выбітнага, але працуе, ды й годзе. Што датычыцца вакалу, ён фармальна неблагі, але, як прынята ў амерыканцаў, аніто прапушчаны празь нейкую электронную прыблуду, аніто запаскуджаны гукавымі эфектамі, таму гучыць гаўняна.
RECKLESS MANSLAUGHTER – Sinking into Filth
Год: 2024
Выдаўца: Memento Mori
Рэйтынг: 7,5 / 10
Стоадсоткава чаканы рэліз ад Memento Mori! Я вельмі даўно не зьвяртаўся да рэлізаў гэтага лэйблу, але ён зусім не зьмяніўся. “Sinking into Filth” – прыкладна стомільённы альбом у стылі INCANTATION на Memento Mori. Да характэрных супэрцяжкіх і супэрважкіх рыфаў дадаецца “мясны” гукавы складнік: вакаліст рычыць пад Крыса Барнса ўзору пачатку XXI стагодьдзя, а бас-бочка суха стукае ў стылі брутальных Death Metal-гуртоў, што любяць ліць сабе ў гарло зьмесьціва чужых вантробаў. Вельмі няблага.



