Беларускі дайджэст-2024

Апошнія некалькі гадоў, вядома, не спрыяюць не тое што разьвіцьцю, а ўвогуле існаваньню беларускае музыкі. Але тая, насуперак усяму паскудству, трывае. І часам нават прапаноўвае выдатныя рэлізы, хоць у асобна ўзятым беларускім мэтале колькасна-якасныя суадносіны сёньня бадай што найгоршыя за ўсю гісторыю; пакуль па-сапраўднаму таленавітыя й ідэйныя музыкі маюцца ангедоніяй, змагаюцца з цяжкімі асабістымі ўмовамі або вымушана выжываюць за мяжой, на паверхню ўсплываюць усякія, выбачце, крыстайлеры з паласканусамі. У гэтым дайджэсьце я пералічу рэлізы і гурты за перыяд студзень 2023-чэрвень 2024, на якія варта зьвярнуць увагу (за вылікам тых, што ўжо аглядаліся ў Bagnik Zine). У тым ліку дзеля таго, каб сумна пасьмяяцца.

NOVOSVET
Нейкі гіперактыўны пасажыр зь Менску за год пасьпеў нахуярыць 7 паўнафарматных альбомаў у найкашмарнейшым стылі лубочнага “псеўдачорнага” мэталу з настолькі жабрацкім гучаньнем, што гэта наўрад ці выдалі б нават на Depressive Illusions. Я шчыра не разумею, каму ў гэтым сьвеце яшчэ трэба гэтая хуйня пра Русь (якую зь іх), што “язычеством крепка”, роўна як і тысячу разоў дыскрэдытаваныя казкі пра “единство славян”. На жаль, Беларусь сёньня становіцца адной з дастаўніц найбольш нікчэмных і неактуальных стыляў мэталу. Мала нам нікому не цікавых інструмэнтальных пражэктаў, дык цяпер яшчэ й гэта.

OMINOUS SCRIPTURES – Rituals of Self-Ignition
У студзені 2023-га выйшаў трэці і фінальны альбом брутальных менчукоў, для якога мне давялося перакладаць тэксты на ангельскую мову. Рэліз атрымаўся магутны – гэтыя хлопцы сваю справу даўно робяць на сусьветным узроўні.

 

APRAMIETNAJA – Ahonija Niabiosaŭ
Дэбютны рэліз новага гурта, у складзе якога прысутнічае T.D. з DOOMSLAUGHTER. Крыўскі Чорны Мэтал як мае быць – спадзяюся, працягу чакаць давядзецца ня надта доўга. Касэты выдалі нашыя дарагія сябры з Crypt of Black Fog.

 

CIEMRA – The Tread of Darkness
Дэбютны альбом новых зорак беларускага цёмнага мэталу выйшаў у лютым 2023-га ажно на Avantgarde Music. Гурт, мяркую, ёсьць іншым накірункам дзейнасьці ўдзельнікаў DKHARMAKAOZ, але на 100% ня ўпэўнены. Стаўленьне да CIEMRA у мяне неадназначнае – інтэрвію ў іх сьмешныя з пункту гледжаньня ідэйнага зьмесьціва, музыка стэрыльная, і я нават не хачу пачынаць пра гэты імідж з мяшкамі на галавах. Але сваю справу яны робяць вельмі прафэсійна; іхны прадукт мае найвышэйшую якасьць. Гэткія гурты таксама патрэбныя і карысныя – хоць бы таму, што празь іх замежныя слухачы пачынаюць цікавіцца нашай сцэнай. У іншых умовах, не сумняваюся, CIEMRA ўжо б каталіся з працяглымі турамі па ўсёй Эўропе, а мо й па Штатах.

 

WOE UNTO ME – “Along the Meandering Ordeals, Reshape the Pivot of Harmony”
Пахавальны дум ніколі не быў сярод маіх улюбёных жанраў, але я паважаю WOE UNTO ME за іхныя бясспрэчныя дасягненьні на гэтай ніве. У сакавіку 2023-га яны выдалі на штатаўскім M-Theory Audio свой сьвежы EP, які па вядомых прычынах да Беларусі не даехаў. Таму я, напрыклад, да нядаўняга часу нават ня ведаў пра яго існаваньне. Слухайма разам:

 

DOWNCROSS
Нязьменна актыўны дуэт за азначаны перыяд выдаў два альбомы і спліт з бразільскім актам VOBISCUM INFERNI. Сьвежы альбом “White Tower” выйшаў зусім нядаўна. Раю таксама азнаёміцца зь іхным пражэктам ATRUTA, дзе хлопцы нарэшце засьпявалі па-беларуску.

 

EXTERMINATION DISMEMBERMENT – Dehumanization Protocol
Гэтыя хлопцы свой новы альбом рабілі ажно 10 гадоў, але можна сказаць, што яно было таго варта. Пра музычныя якасьці не скажу нічога, бо брутальны дэт з слэмавым ухілам не люблю. Адылі, голыя факты кажуць самі за сябе: Unique Leader Records, 4 (!) відэакліпа, тур па Штатах. З гаўняным матэрыялам усяго гэтага не было б.

 

AURORA CONSURGENS – Demo I
Усё, што мае дачыненьне да маднейшага лэйбла Horrible Room, выклікае ў мяне велізарныя сумневы, але чаму б не азнаёміцца – з музычнага пункту гледжаньня далёка не безнадзейна.

 

FÖRSTÖRELSE
На першы погляд гэты гурток выглядае вельмі кепска: “ВКБМ” у простым сэнсе, бо яны сапраўды выкладаюць сваю музыку толькі ва Ўкантакце (і яшчэ на Spotify). Музыка сама па сабе даволі слабенькая і награная абы-дзе і абы-як. Але! Калі я не памыляюся ў сваіх назіраньнях, талентам, што стаяць за FÖRSTÖRELSE, гадоў па 14, і гэта ўсё мяняе. Прынамсі іхны пражэкт імкнецца шанаваць традыцыі Black Metal, што само па сабе варта павагі. Галоўная праблема FÖRSTÖRELSE у тым, што сёньняшняя моладзь мае звычку выкідаць усё ў Інтэрнэт. Па розуму трэба было б запісваць гэныя дэма і “альбомы” ў стол, пакуль не навучыцеся рабіць гэта на прыстойным узроўні, а ўжо потым, выдаўшы нешта сапраўды годнае, пазнаёміць слухачоў з сваімі “культавымі” раньнімі запісамі. Ну, як кажуць, альбом – не верабей, і назад яго ўжо не запхаеш, але ў наступным зычу юнаму гурту ўсялякіх поспехаў і больш уважлівага стаўленьня да сваёй працы!

Förstörelse - Diabolical Reborn (full album)

LEPROUS VORTEX SUN – Шум Небытия
Другі альбом гомельскай фармацыі выйшаў, на жаль, настолькі ціха і непрыкметна, што я даведаўся пра гэта толькі праз некалькі месяцаў. У чарговы раз сумна, што па-сапраўднаму глыбокія, годныя гурты часьцяком застаюцца ў бездані нябыту, пакуль тыя, хто мог бы іх ацаніць, вымушаныя рыцца ў купах музычнага гною ў пошуках драбінак чорнага золата. 

 

PA VESH EN
Пра PA VESH EN я зараз пішу радзей, але толькі таму, што не пасьпяваю за ягонай дзейнасьцю. За азначаны перыяд нястомны злосны дух пасьпеў зьмяніць лэйбл і выдаць тры рэлізы, зь якіх найсьвяжэйшы – “Sesyi Rytualisty​č​nyja” – ёсьць ня толькі беларускамоўным, але й бадай што лепшым з усёй дыскаграфіі.

 

GHASH – The Lands of Night
Напрыканцы яшчэ адзін юны ва ўсіх сэнсах гурток. Калі верыць кароткаму апісаньню на Bandcamp, ён быў створаны ў траўні 2024-га, і ўжо празь месяц выдаў першы EP! Звычайна гэткія энтузіясты ў наступныя месяцы выдаюць яшчэ каля 25 паўнафарматных альбомаў і 60 дэма, не вартых нават таго, каб чытаць іхныя назвы, але я пакуль што буду верыць у лепшае. “The Lands of Night”, зразумела, дужа сыры, і вакал тут папросту непрымальны, але гурт даволі ўдала зайшоў у сярэднявечна-фэнтэзійную музычную эстэтыку і месцамі выдае вельмі сталыя кускі. Будзьма ўважліва сачыць за гэтымі хлопцамі.

 

FLAMMAE і PETITE NUAGE NOIR
Гэтыя геаграфічна польскія гурты насамрэч маюць беларускі склад. У першым грае Nekrolyte з DOOMSLAUGHTER і нехта Aahros (блізкі да гурта COLDROPE, што ня надта натхняе). Aahros таксама грае ў PETITE NUAGE NOIR, гурце, які прыкідваецца сур’ёзным, але назва ўсё выдае. Музычна-эстэтычна абодва працуюць у галіне сучаснага традыцыйнага Black Metal.

 

 

На гэтым пакуль усё, але наперадзе яшчэ багата цікавага. Рыхтуецца да выхаду магутнейшы новы альбом PESTILENTIA, дзесьці побач фізічны рэліз новага BLACKNESS, будзе другі запіс VIEDŹMINY PAKUTY, а таксама некалькі рэлізаў ад ананімных гуртоў, якія просяць нічога пра іх не пісаць, пакуль рэлізы не адбудуцца.

Author: F1sher16

1 thought on “Беларускі дайджэст-2024

  1. Дзякуй за агляд. Я за 2023 сабрау́ такі спіс. Торф, Woe Unto Me, Ciemra, Downcross i Essence Of Datum нават ёсць на CD, і нават з ау́тографамі (акрамя, зразумела, WuM) + Downcross 2024. Чакайма новы Eximperitus.

    𝗧𝗢𝗥𝗙 Романтика не в моде
    https://torf.bandcamp.com/album/-
    This album is making enough of an impact locally to be featured in various top 10s in independent media, despite being absolutely, 100% hardcore. And its videos are all eye candy.

    𝗧𝗿𝗼𝗹𝗹𝘄𝗮𝗹𝗱 s/t
    https://trollwald.bandcamp.com/album/trollwald
    It’s a bold move to mix stoner metal and folk instruments, but it pays off. Lyrically, I don’t care much about the fairy tale bullshit, but since no one here speaks Belarusian, you won’t notice that.

    𝗘𝘀𝘀𝗲𝗻𝗰𝗲 𝗢𝗳 𝗗𝗮𝘁𝘂𝗺 Radikal Rats
    https://essenceofdatum.bandcamp.com/album/radikal-rats
    Dzmitry Ramanouski is again weaving intricate melodies in the fourth instrumental tapestry of his MDM band, this time with a lot of keyboards added to the album.

    𝗗𝗼𝘄𝗻𝗰𝗿𝗼𝘀𝘀 Invertebrata
    https://downcross.bandcamp.com/album/invertebrata
    Another black metal offering from the Minsk duo. They are very consistent, with an album per year, and this time they show the world the finger with their 6th release. Later in the year they also released a split, and are already working on another record.

    𝗡𝗲𝗯𝘂𝗹𝗮𝗲 𝗖𝗼𝗺𝗲 𝗦𝘄𝗲𝗲𝘁 De Lumière
    https://nebulaecomesweet.bandcamp.com/album/de-lumi-re
    Calling them a Belarusian band feels weird at this point, as all members except the mastermind are already Russian, they signed to a Russian label, and play in Russia. However, geography aside, their second record was worth the wait. Complex, packed with emotion, this post-metal album took years to complete.

    𝗪𝗼𝗲 𝗨𝗻𝘁𝗼 𝗠𝗲 Along the Meandering Ordeals, Reshape the Pivot of Harmony
    https://woeuntome.bandcamp.com/album/along-the-meandering-ordeals-reshape-the-pivot-of-harmony
    Another victim of geography, Woe Unto Me had gone through yet another lineup change, with most members now either having relocated to Poland or recruited in Poland. The vocalist, Ihar from Nebulae, left too. However, the band persevered and played a European tour in support of their 3rd doom metal record, probably the most experimental in their discography.

    𝗖𝗶𝗲𝗺𝗿𝗮 The Tread of Darkness
    https://ciemra.bandcamp.com/album/the-tread-of-darkness
    The discovery of the year for me was the uncompromising sonic attack by Ciemra, which means Darkness in Belarusian. Fronted by a black-veiled witch with double sickles, they are as menacing and cold on the record as they are live, playing their black metal to a rapt audience.

    Other bands from Belarus that had releases in 2023:
    • 𝗗𝘆𝗺𝗻𝗮 𝗟𝗼𝘁𝘃𝗮 Зямля Пад Чорнымі Крыламі: Кроў (The Land Under The Black Wings: Blood) https://dymnalotva.bandcamp.com/album/the-land-under-the-black-wings-blood
    • 𝗘𝘃𝗼𝗸𝗶𝗻𝗴 𝗪𝗶𝗻𝗱𝘀 Bald Mountain
    https://evokingwinds.bandcamp.com/album/bald-mountain
    • 𝗖𝗵𝗮𝗹𝗹𝗲𝗻𝗴𝗲𝗿 𝗗𝗲𝗲𝗽 III. The Path
    https://challengerdeepby.bandcamp.com/album/iii-the-path-2

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *