Эксклюзіў: чытайма фэнзін GOAT HORNSS

Прапаную ўвазе чытачоў вельмі цікавы рускамоўны фэнзін GOAT HORNSS. Фэнзін ствараўся ажно з 1996-га году, але скончаны быў зусім нядаўна, таму ў ім ёсьць вельмі розныя інтэрвію з розных эпох. Нягледзячы на некалькі сьмяхотных момантаў (выпады ў бок Вікернэса за “пазёрства” і хвалебная ода WATAIN праз тузін старонак – гэта вельмі іранічна),  праца напраўду манумэнтальная. На жаль, выданьне на паперы не адбылося, а ў лічбавым варыянце, наколькі мне вядома, фэнзін таксама не распаўсюджваўся. Вядома, Bagnik Zine публікуе GOAT HORNSS з дазволу і па просьбе аўтараў. У фэнзіне вы знойдзеце інтэрвію з ASTROFAES, ULVDALIR, ESPECTRUM, ПСАЛОМ 666, KARACZUN, ANUBI (!), MERKNET, THY REPENTANCE, THORNSPAWN ды іншымі гуртамі і дзеячамі цёмнай сцэны.

Сьцягнуць pdf  вы можаце з файлаў ВК па спасылцы. Калі нешта не атрымаецца, напішыце мне на [email protected], і я дамо альтэрнатыўную спасылку.

UPD: спасылка на Mega.nz

 

Author: F1sher16

4 thoughts on “Эксклюзіў: чытайма фэнзін GOAT HORNSS

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *