Год выхода: 2024
Издатель: Napalm Records
Оценка: 7,7 / 10
Перачытаўшы свой агляд на папярэдні альбом NILE, я ледзь не вырашыў перакінуць агляд на новы альбом у Бліц, бо я не люблю паўтарацца. Сапраўды, я магу высунуць да “The Underworld Awaits Us All” усе тыя ж самыя прэтэнзіі, роўна як і пахваліць тыя ж самыя станоўчыя аспекты. Але таксама нельга не прызнаць, што гэты альбом атрымаўся лепей ва ўсіх складніках.
Напрыклад, тут ёсьць моцныя песьні. Няхай бы сабе не настолькі моцныя, як бывала, але большая частка трэкаў прыцягвае ўвагу тымі ці іншымі цікавымі рашэньнямі. Забаўна, што абраны для відэакліпа трэк пра тое, што рабіць, каб цябе не прымусілі вісець дагары нагамі і есьці гаўно чатырох малпаў, зусім нічым не выдаецца – гэта даволі стандартная дэманстрацыя ўсіх кампанентаў, зь якіх складаюцца песьні NILE, і ня болей. У складзе зноў адбыўся ператрах: зьявіўся другі гітарыст, а таксама новы басіст, ды не абы-хто, а Вадзім Вон з MORBID ANGEL. Зноў жа, на альбоме паўдзельнічаў мільён запрошаных вакалістаў і вакаліста, што гэтым разам надало гучаньню разнастайнасьці і сакавітасьці, якой моцна бракавала на “Vile Nilotic Rites”. Нават там, дзе музыка не ўражвае, новы альбом гучыць агрэсіўна, палымяна, жвава. Вакаліст стаў гучаць значна бліжэй да Даласа Толер-Уэйда, і гэта толькі на карысьць.
Па тэкстах і фізічным выданьні я магу толькі паўтарыць тое, што пісаў 5 гадоў таму: 28 старонак, 6-панэльны дыджыпак, вельмі багаты артворк і захапляльныя тлумачэньні да кожнай песьні ад Карла Сандэрса. Настолькі насычана, што відэа, якое зрабіў, не ўмясьцілася ў ліміт у 1 хвіліну. Таму паверце майму слову. Шкада толькі, што альбом выйшаў на підарскім Napalm Records.
Для плыткі, якая выйшла на 30-годьдзе настолькі значнага гурта, “The Underworld Awaits Us All” трохі слабаваты. Але ў параўнаньні з папярэднім альбомам гэта крок наперад і ўжо амаль узровень ” Ithyphallic”. Глядзіш, з наступнага разу атрымаецца штосьці па-сапраўднаму грандыёзнае.