Бліц-рэцэнзіі 107: THURTHUL, AZATHOTH’S DREAM, BLACK SORCERY, VÖMITT, NUKE

107-ы выпуск кароткіх аглядаў.

THURTHUL – Hate, Vengeance, Black Metal
Год: 2023
Выдаўца: Werewolf Promotion
Рэйтынг: 6 / 10

Традыцыйны для ўсходней Эўропы мэтал нянавісьці з ухілам на правы бок. За пражэктам стаіць удзельнік дэпрэсіўнага акта NYCTOPHILIA. Музыка гучыць як трэба, але нічога выбітнага ў ёй няма. Рэкамэндую аматарам позьніх ABSURD, GOATMOON, CIRCLE OF DAWN і нашага ABWEHR.

Thurthul - Hate, Vengeance, Black Metal (mCD 2023 full streaming)

AZATHOTH’S DREAM – Nocturnal Vampyric Bewitchment
Год: 2023
Выдаўца: Iron Bonehead Productions
Рэйтынг: 5,5 / 10

Чарговая шумная “вампірская” плытка, якую ад сотняў іншых адрозьнівае хіба што больш трагічнае адчуваньне ў музыцы. Але гэта зусім неабавязкова слухаць, і я не разумею, навошта Iron Bonehead, які заўсёды імкнецца падтрымліваць пэўны ўзровень якасьці сваіх рэлізаў, гэта выдаў.

 

BLACK SORCERY – Plummeting into the Hour of the Wolf
Год: 2024
Выдаўца: Eternal Death
Рэйтынг: 5,9 / 10

Гадоў дзесяць таму, калі словазлучэньне “штатаўскі black metal” яшчэ не выклікала асацыяцый з педэрастыяй, яно асацыявалася прыкладна з тым, што сёньня граюць BLACK SORCERY (ня блытаць з рыгальным THE BLACK SORCERY): у кепскім сэнсе сыры, жабрацкі цёмны мэтал з жменькай па-сапраўднаму добрых рыфаў. Чамусьці музыкі з Штатаў часьцей за ўсё ўмеюць граць на сваіх інструмэнтах, але зусім ня ўмеюць ствараць цёмную аўру і прывабную глыбіню ў сваёй музыцы. Там, дзе эўрапейскі ці паўднёваамерыканскі гурт крывымі рукамі награе эпічны зімовы ландшафт з высокімі замкамі і кажанамі на тле злавесных сузор’яў, нашыя сябры з ЗША прапануюць сырую атмасферу халоднага сарціра ў начным метро, пераданую праз тэхнічна годную музыку. Такі вось парадокс “Plummeting into the Hour of the Wolf”.

 

VÖMITT – Impale the Sultan
Год: 2024
Выдаўца: самастойнае выданьне
Рэйтынг: 7,7 / 10

На сваім другім EP маладыя румыны даюць сярэднявечнага мотарпанку! 4 песьні прысьвечаныя вікінгам і змаганьню супраць мусульманскіх ордаў, але хай вас гэта не падманвае – у іх тут у тэкстах байкеры ў панцырах з сядла сякуць ворагам бошкі. Хіба можа існаваць штосьці больш мэталічнае? Стагодьдзі мінаюць, але каштоўнасьці застаюцца нязьменнымі.  Друк у сраку султану!

 

NUKE – Nuke
Год: 2016
Выдаўца: Hells Headbangers Records
Рэйтынг: 7,5 / 10

Каб ніхто не памыліўся, гэты гурт назваў першае ж сваё дэма “Delta City”, а дэбютны альбом пачаў з сэмпла, дзе апавядаецца пра найстрашнейшы з наркотыкаў – “нюк”. Калі вы ня ведаеце, што ўсё гэта значыць, вяртайцеся ў школу. Гурт NUKE заснаваны ўдзельнікамі ACID WITCH і SHITFUCKER, а гэта па сутнасьці тыя самыя шалёныя панкі з сусьвету “Робакопа” ці, напрыклад, Streets of Rage. І музыка ў іх адпаведная, хоць па форме гэта амаль што чысты Speed Metal. З мэталпанкаўскіх рэлізаў Hells Headbangers “Nuke” атрымаўся бадай што найлепшым. Калі сплэттэрпанкі і пасьлядоўнікі Кейна слухалі нешта падобнае, перш чым выходзіць на вуліцы, я разумею, чаму Стары Дэтроіт нагадваў зону баявых дзеяньняў.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *