Рэцэнзія: INTO DARKNESS – Cassini – Huygens

Год: 2023
Выдаўца: Unholy Domain Records
Рэйтынг: 8,4 / 10

Я ведаю італьянскі гурт INTO DARKNESS ужо больш за 10 гадоў, бо ў свой час быў удала пазнаёміўшыся зь ягоным першым дэма, што давала прасрацца іншым паўнавартасным альбомам. Потым гурт неяк выпаў з майго поля зроку, але нядаўна я натрапіў на ягоны сьвежы EP “Cassini – Huygens”. Канешне, немагчыма было яго не паслухаць.

За мінулы час INTO DARKNESS пасьпеў няблага разьвіць закладзены ў ім патэнцыял. Гурт пачынаў з Death Doom Metal, але адразу было відавочна, што думавы асьпект яму не зусім пасуе. Сёньня INTO DARKNESS ё чыстым Death Metal, які, апроч усяго іншага, разбурае некаторыя стэрэятыпы. Па-першае, гурт, калі што, ачольвае жудасна хударлявая, але дужа суворая італьянская дзяўчына Doomed Warrior. Ебашыць яна так і такое, што можа сабе дазволіць далёка ня кожны мужык. Па-другое, як я сказаў, дзяўчына жыве ў Італіі, але INTO DARKNESS ані на каліва не гучыць па-італьянску. Я не буду ў чарговы раз пералічваць, што я не люблю ў італьянскім мэтале, а папросту скажу, што гурт грае сапраўднае жалеза, з магутным, бензапільна-злосным, цяжкім гукам і заябеннымі рыфамі. Гэта, як ні парадаксальна, тэстастэронавая сумесь найбольш напорыстага матэрыялу ASPHYX, AUTOPSY і CELTIC FROST, якую аблілі 98-м бензінам і кінулі запалку. Мала таго, рэліз мае касьмічную тэматыку, якую гурту ўдалося прывязаць да свайго зусім не касьмічнага гучаньня з дапамогай сэмплаў і разумна выкарыстаных мэлядычных партый. Па адчуваньнях гэта хутчэй бітва над паверхняй плянэты, ніж падарожжа ў глыбіні Сусьвету, але можа так і трэба.

Таму мы маем сапраўдны мэтал ад людзей, якія разумеюць, што гэта такое, ды яшчэ і ўмеюць яго рабіць на вышэйшым узроўні. Якраз сёньня я прачытаў, што ў пэўны перыяд існаваньня старажытнага Эгіпту жалеза там цанілася вышэй за золата. І вось INTO DARKNESS на сваім прыкладзе дэманструюць, як такое можа быць. Татальныя рэкамэндацыі!

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *