Бліц-рэцэнзіі 87: GALLOWER, SOLUS GRIEF, FÖRGJORD, BLACK GRAIL, IRAE

87-ы выпуск кароткіх аглядаў.

GALLOWER – Eastern Witchcraft
Год: 2022
Выдаўца: Dying Victims Productions
Рэйтынг: 6 / 10

Польскі старарэжымны трэшак найвышэйшай канцэнтрацыі. Насуперак лёгіцы, “Eastern” у назве азначае сярэднеазіяцкую эстэтыку дываноў-самалётаў, а ня Ўсходні Блёк. Так ці так, на музыцы гэта ніяк не адбіваецца, бо хлопцы ствараюць знаёмы яшчэ з пачатку 80-х. На жаль, гучаць яны занадта неахайна, прыкладна як японцы BARBATOS – асабліва гэта датычыцца абы-якога вакалу, дзе не разьбярэш аніводнага слова… ажно да фіналу чацьвёртага трэк, дзе гурт за нейкім херам выдае фантастычны расейскамоўны рэфрэн (арфаграфія арыгінальная):

Мы являемся одном
Лес и нашь мастер, нашим домом
Мы никогдо не выйдом из леса
Забыла из куда я и чем была
этот камен вызывает мне
Вокруг дерева, мох, так как в сне
старой жизни больше нет

Усё гэта, канешне, забаўна і бадзёра, але ўсё адно неяк нецікава. Рэкамендую толькі самым галодным слухачам.

 

SOLUS GRIEF – With a Last Exhale
Год: 2022
Выдаўца: Purity Through Fire
Рэйтынг: 6,3 / 10

Трагічна-нудны атмасфэрны мэтал з Нарвэгіі. Мярзотны хатні запіс і крывое граньне напачатку выклікаюць жаданьне выключыць гэтае гаўно і назаўсёды на яго забыцца, але, перажыўшы першы трэк, вы знойдзеце, што ўсё не настолькі і дрэнна, і паступова музыка нават паляпшаецца. Рэкамендую аматарам расейскіх гуртоў падобнага кшталту.

 

FÖRGJORD – Ruumissaarna pt. 1
Год: 2022
Выдаўца: Werewolf Records
Рэйтынг: 4,9 / 10

Фінскі Black Metal з усімі належнымі атрыбутамі, але запісаны так, што хоць крычы. Вадкі напаўпразрысты гучок яшчэ можна трываць, але “прымочаны” агідны вакал папросту невыносны – нахуй. Песьні нічога цікавага не прапануюць, таму і слухаць гэта ня трэба. Найгоршы з усіх рэлізаў Werewolf, што я чуў.

FÖRGJORD "Ruumis Enkelten" PREVIEW TRACK (OFFICIAL)

BLACK GRAIL – VIII
Год: 2022
Выдаўца: Iron Bonehead Productions
Рэйтынг: 4,7 / 10

Вось і настаў час, калі я сустрэў чылійскі рэліз, які мне зусім не спадабаўся. BLACK GRAIL намагаліся стварыць нешта сур’ёзнае, акультнае і канцэптуальнае, пазіраючы ў бок MORTUARY DRAPE, NECROMANTIA, MYSTIFIER, NEGATIVE PLANE ды іншых гуртоў з таямнічым “цёплым” гучаньнем. Але ўсё, што атрымалася – СТРАШЭННА нудная каша з ідэй, ад якой вам стане млосна пасьля першай лыжкі. Аніякая глыбокая канцэпцыя не апраўдае незваротнай страты вашага часу.

 

IRAE – Assim na Terra como no Inferno
Год: 2022
Выдаўца: Signal Rex
Рэйтынг: 7,1 / 10

Партугальскі культ выпусьціў альбом з каляровай вокладкай, і я ўжо трошкі напалохаўся, але ўнутры ўсё засталося непахісна правільным, хоць зьмяненьні, канешне, ёсьць. IRAE заўсёды быў дасканалым Black Metal-гуртом бадай што самага непапулярнага кшталту: гэткія фармацыі застаюцца ў межах Чорнай Традыцыі, да іхных перакананьняў і паводзінаў не прычэпішся, але іхная музыка ані на каліва ня ёсць “забаўляльнай” або “цікавай”. IRAE год за годам вывяргае ў гэты сьвет згорткі чыстай нянавісьці, і яму паебаць на цэпкія рыфы або вытанчаныя кампазыцыі. “Assim na Terra como no Inferno” робіць крок наперад у тым пляне, што тут ёсьць нейкія аранжыроўкі ды спробы надаць песьням своеасабовы характар. Але антычалавечая і антытрэндавая сутнасьць гурта застаецца нязьменнай, і праз гэта мая павага да IRAE толькі павялічваецца.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *