Рэцэнзія: KRUSHHAMMER – Blood, Violence & Blasphemy

Год: 2022
Выдаўца: Helldprod Records
Рэйтынг: 7 / 10

Я ведаю, што ты любіш, брудны вычварэнец. Ты любіш хуліганскі, прымітыўны спід-трэш, у якім двухногія казлы, узброеныя сякерамі, кулямётамі і ўласнымі пудовымі хуямі, па-ўсякаму гвалцяць і мардуюць нікчэмнае чалавецтва ў гадзіну Апакаліпсіса. А як, скажаш ты, яго не любіць – гэта ж (не)сьвятое, вечны і безадмоўны сродак барацьбы з хандрой і пазёрамі!

Сёньня ў нашай улюбёнай катэгорыі граюць бразільцы KRUSHHAMMER. Казліны Апакаліпсіс у іхным выкананьні атрымаўся трошкі больш стрыманым, чым хацелася б, але ўсё адно пасьпяховым. З аднаго боку, бразільцы гоняць свой цягнік па роўным шляху на стабільнай хуткасьці, і ў пэўны момант узьнікае жаданьне альбо сарваць стоп-кран, альбо падкінуць вугля. Зь іншага боку, у іхных вельмі старанна структураваных песьнях ёсьць хукавыя моманты, якія, страшна сказаць, нават на нейкі час застаюцца ў памяці.

Да рыфаў і кампазіцый у агульным у мяне аніякіх прэтэнзій няма, і апісваць іх я ня буду, бо ўсё гэта даўно вядома кожнай зацікаўленай асобе. Да гуку прэтэнзіі ёсьць: ён нейкі вадкі і гладкі, як быццам альбом запісвалі не бразільцы, а італьянцы. На шчасьце, амаль ўсё выцягвае на сабе нахабны і гулкі бас, безь якога аніводны спід-трэшавы альбом папросту не спрацуе.

Напрыканцы агляду раю надаць асаблівую ўвагу хіту “Try Suicide”, бо гэта выдатная песьня-рэкамэндацыя ўсім нудным гандонам, якіх вакол нас больш чым дастаткова. Шаноўныя, абавязкова прыслухайцеся!

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *