Бліц-рэцэнзіі 85: GALAXY, THE TROOPS OF DOOM, WITCHUNTER, ASTRAL TOMB, HOURS OF WORSHIP

85-ы выпуск кароткіх аглядаў.

GALAXY – On the Shore of Life
Год: 2021
Выдаўца: Dying Victims Productions
Рэйтынг: 6,8 / 10

Heavy / Power Metal з Аўстраліі. Музычна гучыць даволі няблага – асабліва там, дзе не намагаецца даваць дума. Гітарныя сола цудоўныя. Праблема тут збольшага з вакалістам: большую частку часу ён сьпявае добра, а вось на высокіх нотах нагадвае нядаўні Starship: упэўнена ўзьлятае ў нябёсы, але там раптам пачынае круціцца абы-куды, глытаючы склады і скрадаючы голас. Ну, прынамсі не выбухае, і на тым дзякуй. Слухаць можна.

 

THE TROOPS OF DOOM – Antichrist Reborn
Год: 2022
Выдаўца: Alma Mater Records
Рэйтынг: 7 / 10

Нядаўняя навіна аб тым, што жулікі Макс і Ігар Кавалера перазапісваюць першыя два рэлізы SEPULTURA нагадала мне пра тое, што я не паслухаў дэбютны лонгплэй THE TROOPS OF DOOM – гурта, дзе грае Жайра Гэдз, арыгінальны гітарыст, які напісаў тыя самыя два альбомы SEPULTURA. Калі хто ня верыць, паслухайце “Antichrist Reborn”, і ўсе сумневы зьнікнуць. Стыль “Morbid Visions / Bestial Devastation” пазнаецца з першай хвіліны. На жаль, альбому не ідзе на карысьць сучасны якасны гук, бо празь яго музыка пачынае нагадваць VADER, а гэта, мякка кажучы, зусім не тое, чаго хацелася б. З цікавостак – тут ёсьць трэк з удзелам вакаліста  легендарных RATOS DE PORÃO (гэты дзядзька на запісах мэталістаў заўсёды гучыць лепей, чым у сваім уласным гурце) і кавэр на “Necromancer”, дзе сьпявае Алекс з KRISIUN.

 

WITCHUNTER – Metal Dream
Год: 2022
Выдаўца: Dying Victims Productions
Рэйтынг: 7,2 / 10

Трэш-спід-мэтал з Італіі. Першае, што зьвяртае на сябе ўвагу – фантастычна правільнае гучаньне. Несумненна, гэтыя хлопцы ня толькі ведаюць, што робяць, але й разумеюць, і папросту жывуць гэтым. Часам ажно хочацца заськвірчэць “ПРОРОЧИТ СМЕРТЬ ЗВЕРИНЫЙ ВОООООООООООООЙЙЙЙЙЙ”. Бяда ў тым, што гэта звышэмацыйныя італьянцы, таму пра канструяваньне кампазіцый яны думалі ў апошнюю чаргу. Кожны грае і сьпявае нібы для самога сябе; з стройнасьцю і пасьлядоўнасьцю назіраюцца сур’ёзныя праблемы. У брудным чорным трэшаку пра Шатана гэта дазволена, але тут усё ж больш вытанчаны стыль. Так ці так, нават з хібамі, альбом атрымаўся вогненны!

 

ASTRAL TOMB – Soulgazer
Год: 2022
Выдаўца: Blood Harvest
Рэйтынг: 7,4 / 10

А вось гэта нейкі часовы парадокс: гурток юнакоў з ЗША, якім ад сілы гадоў па 20 (а як зірнуць на зьнешні выгляд, то мо і па 15), раптам грае сур’ёзны, тэхнічны, брутальны і даволі глыбокі ў канцэптуальным пляне Death Metal. Годзе ў 1991-м гэта нікогда б дужа не зьдзівіла, але ў 2020-х моладзь, тым болей у Штатах, мае больш здаровыя заняткі – Fortnite, напрыклад, ці паленьне марыхуяны. А тут, зірніце, нават ня нейкі самотны нерд, але ажно тры хлопца адразу! Шчыра кажучы, альбом ёсьць за што пакрытыкаваць (для прыкладу, атанальныя фрагмэнты гучаць страшэнна гаўняна і крыва), але за энтузіязм накідваю трошкі балаў. Уплыў BLOOD INCANTATION тут відавочны – спадзяюся, у адрозьненьні ад іх, гэтыя маладыя хлопцы не выявяцца левымі підарамі.

 

HOURS OF WORSHIP – The Cold That You Left
Год: 2022
Выдаўца: Iron Bonehead Productions
Рэйтынг: 6 / 10

Амерыканска-партугальскі дуэт, які грае змрочную сумесь гатычнага року і darkwave. Відавочна, за маскамі хаваюцца нейкія мэталісты, бо калі не, дык з чаго б яны выдаваліся на Iron Bonehead? У альбома выдатнае халоднае гучаньне, правільны асноўны вакал, аднак усё гэта марна, бо на ім цалкам адсутнічае дынаміка. Усе 9 трэкаў на 47+ хвілін – марудныя, выкананыя ў аднолькавым тэмпе і аднолькавым пахмурным настроі. Паведамляю вам, шаноўныя, што ўся гэтая пост-панкавая / гатычная / дарквэйвавая тэма працуе толькі тады, калі вы прапануеце яе спалучэньне з танцавальна-гіпнатычнымі рытмамі, а іначай гэта папросту нудота. Шкада; у альбома быў вялікі патэнцыял.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *