Рэцэнзія: BLOODRAIN – Resurgam

Год: 2022
Выдаўца: Metal Race Records
Рэйтынг: 7,3 / 10

Новы альбом BLOODRAIN – падзея для мяне вельмі цікавая, але “Resurgam” зьявіўся бадай што ў самы хуёвы момант, і паслухаць яго мне давялося толькі напрыканцы 2022-га. Альбом атрымаў адразу два варыянты выданьня – расейскае ад Metal Race і заходнеэўрапейскае ад Ketzer. Першае ў якасьці бонуса мае кавэр на RUNNING WILD, другое – на VON; таксама ёсьць адрозненьні ў аздабленьні.

Музычна “Resurgam” ідзе аднолькавым шляхам з “Adora Satanae”. Аніякіх выбітных зьмяненьняў я не заўважыў. Але сукупнасьць зьмяненьняў дробных усё ж робіць уражаньне іншым. На новым альбоме значна больш якасны гук і трошкі ніжэйшы градус агрэсіі, музыка, нягледзячы на традыцыйна шалёную інтэнсіўнасьць, стала больш размеранай. У выніку альбом атрымаўся больш стрыманы і пасьлядоўным. Гэтым ён падобны да “Nomen Nostrum Legio”, для якога таксама былі нехарактэрнымі выбухі задорыстай нянавісьці. І, на мой погляд, гэта дрэнна – эмацыйны кампанент творчасьці BLOODRAIN, калі ён працуе як трэба, я цаню значна больш за роўнае граньне і якасны гук. Пры гэтым цікава, што кавэр на RUNNING WILD выкананы, як кажуць, атдушы, з надрывам. Апроч таго, на новым альбоме група дазволіла сабе трошкі самаплагіята. Напрыклад, песьня “Царица в золотом” падазрона нагадвае “Вне закона, вне морали”, і галоўны рыф зь “Ночной Сталкер” я таксама ўжо дзесьці чуў у крыху іншым выкананьні. Але, нават на тле вышэйузгаданых прэтэнзій, песьні атрымаліся вельмі моцнымі, для BLOODRAIN гэта ні ў якім разе не крок назад – хутчэй, трошкі ў бок.

Што зьмянілася па-сапраўднаму, дык гэта лірычная складовая. Зь тэкстаў песень неяк ціхенька пазьнікалі амаль што ўсе шчырыя панегірыкі ў славу Шатана, а амаль усю вызваленую прастору занялі розныя цікавосткі – напрыклад, развагі на тэму здарэньня на перавале Дзятлава або творы па матывах Уэлса і Дэ Сада. Такім чынам, тэматычна (і ў пэўным сэнсе музычна) “Resurgam” наблізіўся да чалавеканенавісьніцкага Heavy Metal.

Фізічнае выданьне, на жаль, не можа пахваліцца адметнай прыгажосьцю, бо ў буклеце ё толькі фатаздымак групы ды вокладка за аўтарствам вакалісткі гурта ЛЕТАЛЬНЫЙ ИСХОД. Падрабязнасьці на відэа. Напрыканцы зраблю выснову: гэта ня лепшы альбом BLOODRAIN, і, на мой погляд, гурт не прасунуўся з ім наперад у творчым плане, але ўсё ж гэта моцны твор, які варта паслухаць.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *