Пэўны час таму я вырашыў паставіць сабе задачу паглядзець усе фільмы зь героямі майго дзяцінства, і пачаў я з Ван Дама, бо зь святой Тройцы Ван Дам-Сталонэ-Шварцэнэгер ён зняўся ў найбольшай колькасьці карцін, якія я тады яшчэ не паглядзеў. Усё гэта забрала багата часу, і вынікамі я дзялюся тут, каб мае намаганьні не былі марнымі. Садзіцеся на шпагат, бо так будзе ямчэй чытаць – і наперад!
Заўважу, што я прапусьціў кароткаметражныя і тыя стужкі, дзе Жан-Клод меў толькі камэа – у прыватнасьці, ягоную першую роль у “Monaco Forever” (1984), “Sinav” (2006), “Beur sur la ville” (2011), “Ржевский против Наполеона” (2012), “U.F.O.” (2012 – тут ягоная роля больш аб’ёмістая, але лепей на гэта забыцца), “Jian Bing Man” (2015).
Утульная стужка з 80-х, дзе ЖК, які тады яшчэ дрэнна гаварыў па-ангельску, граў другарадную ролю нядобрага савецкага кікбаксёра Івана, атрымаўшы за гэта ажно 250$ ганарару. Сюжэт – фантазія кожнага другога падлетка тых часоў, перанесеная на экран. Правінцыйны хлапчук Джэйсан марыць стаць вялікім байцом і перамагаць на турнірах, і аднойчы яму зьяўляецца здань самога Бруса Лі, каб вучыць яго. Празь цяжкія трэніроўкі, выбрабаванні і перамогі над сабой (а таксама з маральнай дапамогай свайго сябра-бэйбуса) Джэйсан у выніку дае кухталёў злому Івану і атрымоўвае ўсе належныя нішцякі. Кіно простае, як палка, і глядзець яго, калі табе больш за 25, крыху сьмешна, але адзін раз можна.
Вечны культ, і бадай што найлепшы зь фільмаў пра ўсходнія баявыя ўмельствы. У гэтай гісторыі натхняе ўсё – фігура рэальнага Фрэнка Дзюкса, юны галодны ЖК, які на 100500% скарыстаўся першай для сябе магчымасьцю адыграць галоўную ролю, пераўтварыўшы нізкабюджэтную стужку ў сапраўдны стод жанра, і, нарэшце, сам сюжэт. Пра “Крывавы спорт” напісана столькі, што я нічога новага ўжо не дадамо – гэта легенда, а хто яе не бачыў, той мазгаўня. Фільм спарадзіў тры сіквелы з добрым актарам Дэніелам Бэрнхардам, два зь якіх нават можна глядзець.
Яшчэ адзін фільм, дзе Ван Дам грае другарадную ролю злога Івана. Галоўным героем стужкі ёсьць Сё Касугі, які грае агента ЦРК, што намагаецца неяк сумяшчаць сваю небясьпечную працу з выхаваньнем двух сыноў. У фільма быў шанц стаць адным з клясычных экшнаў 80-х, бо тут ёсьць і шпіёнскі гульні, і баявыя ўмельствы, і добры ідэйны мэсэдж. Але, на жаль, сумесь не спрацавала, і атрымаўся ён страшэнна нудным.
Культавая стужка Альберта П’юна, якая нараджалася сярод хаосу, атрымалася хаотычнай, і гэткім жа хаотычным чынам спарадзіла чатыры з паловай фільма-спадкаемцы, зь якіх толькі два простым чынам адносяцца да арыгінала. “Кібарг” – вельмі незвычайнае і нетыповае кіно, якое я пры першым праглядзе прыняў за нейкую хуйню пра підарасаў. І толькі праз гады здолеў уцяміць, якая ж тут выдатная атмасфэра постапакаліпсісу і як цікава паданы сюжэт. Безумоўна, падобны фільм спадабаецца не кожнаму – гэта традыцыйны выпадак love or hate.
Як на мой погляд, ня самы-самы лепшы, але несумненна самы культавы фільм з Ван Дамам. Юны Курт Слоан у ягоным выкананьні засвойвае таямніцы ўсходніх баявых умельстваў, каб адпомсьціць за свайго брата, які выйшаў біцца супраць тайскага кікбаксёра Тонг По і ў выніку стаў інвалідам. Фільм шмат чым нагадвае “Крывавы спорт”, але тут больш увагі надаецца разьвіцьцю персанажа. “Кікбаксёр” падарыў нам мноства легендарных сцэн – бой у абклееных бітым шклом наручах, шпагат Ван Дама, п’яныя танцы і, канешне, драматычная перамога Курта над бамбукавай пальмай, якая пераўзыходзіць нават ягоную фінальную перамогу над Тонг По ў баі наслепа. Як матывацыйнае кіно, “Кікбаксёр” зраўняўся нават з “Рокі”, а гэта, скажу вам, ня жартачкі. Вядома, фільм спарадзіў некалькі сіквелаў (якія я не бачыў) і два рэмэйкі (аб іх пазьней).
Традыцыйны экшн-фільм пра афіцэра паліцыі ў турме, які пераадольвае мноства нягод, раскрывае брудную змову з удзелам карумпаванай адміністрацыі і вязняў, і, канешне, перамагае ў фінале свайго злоснага ворага. Вельмі, вельмі простае, але захапляльнае і пасьлядоўнае кіно – адарвацца немагчыма. Пасьля прагляду хутка вылятае з памяці. Але ўражаньні выключна станоўчыя.
Першая сумесная праца Ван Дама ў якасьці галоўнай зоркі і Шэлдана Лэціча ў якасьці рэжысёра. Таксама гэта першая стужка з ЖК, у якіх галоўнымі характэрнымі рысамі, на мой погляд, былі авантурызм і дабрыня. Герой Ван Дама, даведаўшыся аб параненьні свайго брата, вымушаны дэзертаваць з Іншаземнага Легіёну, каб дапамагчы ягоным жонцы і дачцэ. Робіць ён гэта адзіным вядомым яму – кулакамі і нагамі, беручы ўдзел у нелегальных баях. У пагоню за ЖК адпраўленыя два прадстаўнікі Легіёна. Хоць баі маюць тут важную ролю, перш за ўсё гэта гісторыя пра пераадоленьне. Шчаслівы фінал, які можа стаць трошкі нечаканым, моцна кранае. Клясыка, чаго там.
Другая праца ЖК і Лэціча. У той далёкі час хтосьці зь іх, напэўна, сказаў, што лепей за Ван Дама можа быць толькі два Ван Дама, а другі ўспрыняў гэта літаральна. Так нарадзіўся фільм пра двух братоў, якіх разьдзялілі пасьля нарадджэньня, каб абараніць ад ворагаў, што забілі іхных бацькоў. Адзін паехаў у Штаты і стаў маднейшым каратыстам у белых нагавіцах, а другі жыў у Ганконгу, займаючыся рознымі цёмнымі справамі. Тады гэта была вельмі сьвежая ідэя. Фільм пабудаваны збольшага на стасунках братоў, якія даведаліся пра існаваньне адзін аднаго, а ўжо потым на іхняй барацьбе супраць забойцаў іх бацькоў. Канешне, усё гэта прыпраўлена мноствам жартаў, забаўных здарэньняў і ня надта частымі, але выдатна пастаўленымі экшн-эпізодамі (у тым ліку з прымяненьнем агнястрэльнай зброі). Ужо тады, у 1991-м, Ван Дам усім даказаў, што ён умее не толькі садзіцца на шпагат, але й быць выдатным актарам, які ў адным фільме адыграў ролі двух вельмі розных асоб.
Вечная клясыка экшна, створаная на піку цікавасьці да кібэрнэтычна-рабатычнай тэматыкі. Каб не клянаваць “Тэрмінатара” і “Робакопа”, прадусэры фільма выдумалі ажыўленых з дапамогай мудрагелістай тэхналёгіі супержаўнераў, аднаго зь якіх адыграў ЖКВД, а другога – Дольф Лундгрэн. Трэба сказаць, што апошні стаў сапраўднай зоркай фільма; ягоная цяжкая негатыўная харызма ўсяляе страх па сёньня. Назіраць за тым, як Ван Дам паступова “прачынецца”, узгадваючы, кім ён быў да пераўтварэньня на Універсальнага Жаўнера, таксама вельмі цікава. Ня трэба й дадаваць, што ў пляне відовішчнасьці кіно адпавядае найвышэйшым патрабаваньням – яго здымаў Рональд Эмэрых, у стужках якога рэгулярна разбураецца ўся нашая плянэта, і па ягоных мерках “Universal Soldier” ёсьць вельмі камэрнай імпрэзай, амаль што скетчам.
Галівудскі дэбют Джона Ву, і адразу адзін з найлепшых ягоных твораў. Бадзёры азіят уварваўся ў заходні кінематограф у языках полымя, з пісталетамі ў абедзьвюх руках, эскортам з голубаў, і ўсё гэта ў slo-mo. То быў час, калі Джон рабіў ня толькі экшн найвышэйшай якасьці, але і ладны сюжэт. Таму ў галаве застаюцца ня столькі асобныя сцэны, колькі героі: МЕГАФАРСОВЫ Ван Дам і МЕГАЗЛОСНЫ Лэнс Хэнрыксэн, які шакаваў усіх гледачоў, што раней ведалі яго як дабрака Бішапа. Сакавітыя колеры, неймаверная зухаватасьць пастаноўкі, дасканалае пачуцьцё стылю – выдатнае кіно!
Бадай што першая спроба ЖКВД адыграць ня толькі экшн-, але і (мэля)драматычнага героя. Фільм не праваліўся ў камерцыйным пляне, але не знайшоў свайго гледача, і зразумела, чаму. Ён падаваўся як экшн, але экшна тут мала, і ён ня нядта які цікавы. Да паўнавартаснай драмы ён таксама не дацягвае. І хоць ён мае правільны сэнс і вучыць толькі добраму, глядзець яго папросту нудна.
“Street Fighter” запомніўся сьвету перш за ўсё тым, што дзеля яго Ван Дам адхіліў запрашэньне адыграць ролю Джоні Кейджа ў вялікай экранізацыі Mortal Kombat, і гэтая памылка каштавала яму вельмі дорага, нават з улікам ганарару ў 8 мільёнаў даляраў. На тле атмасфэрнага шэдэўра Пола Андэрсана кіно па файтынгу-канкурэнту выглядала чымсьці недарэчным і сьмяхотным, хоць яно і пасьпела выйсьці на экраны трошкі раней. Маё меркаваньне пра SF адрозьніваецца ад агульнага. Адзінае, што я ведаю пра гульнявую серыю – гэта фантастычныя сьцёгны Чунь Лі, якіх, дарэчы, у фільме няма. Але пры гэтым SF атрымаўся яркай экшн-камэдыяй з выдатным кастынгам і велізарнай колькасьцю забаўных абсурдных сітуацый. Ва ўзросьце 10-15 гадоў гэта глядзіцца з агромністым задавальненьнем. Бяда ў тым, што гледачы чакалі ня гэтага – і хуй на іх!
Фільм, зь якога пачаўся вельмі марудны заняпад кар’еры ЖКВД (хоць тады, канешне, гэта яшчэ не адчувалася). Пры гэтым – адназначна культавы, вельмі напружаны і цікавы, што не зьдзіўляе, улічваючы, як глыбока на той момант навучыліся раскрываць тэму вандровак у часе (фільм заснаваны на серыю коміксаў, якія, у сваю чаргу, абапіраліся на вялікі пласт НФ-літаратуры, у тым ліку аднайменны цыкл пісьменьніка Пола Андэрсана, а таксама вядомае тутэйшым чытачам апавяданьне пра Юстаса Ўівера). Моцныя бакі “TimeCop” – цікавы сусьвет фільма, халодная стылёвая карцінка, выдатны саўндтрэк, інтрыгуючы сюжэт, а таксама нечаканая жорсткасьць і “жыцьцёвасьць”. Глядзець абавязкова.
Трохі запозьнены адказ легендарнаму “Die Hard”. Замест босаногага копа, які супрацьстаіць прафэсару Снэйпу ў лабірынтах хмарачоса – бадзёры пажарнік Ван Дам супраць ультрахарызматычнага ліхадзея Паўэрса Бута. Фільм збольшага праваліўся, і я магу патлумачыць гэта толькі тым, што гледачам надакучыла тэма “самотны герой ратуе сваякоў ад тэрарыстаў”, бо ад “Sudden Death”, нягледзячы на другараднасьць, немагчыма адарвацца – гэта звышнапружанае і вельмі відовішчнае кіно. Зараз гэта прызнаюць усе, але Ван Даму тое не надта дапамагае. Як заўсёды, шырокія масы пачынаюць адэкватна ацэньваць рэчы толькі тады, калі гэта ўжо не мае сэнсу.
Ван Дам, які грае ролю французкага палісмэна, раптам высьвятляе, што нядаўна нехта забіў ягонага брата-блізьнюка Міхася, пра існаваньне якога ён нават ня ведаў. Француз вырашае выдаць сябе за брата і раскрыць таямніцу. Фільм спрабуе зайсьці на тэрыторыю “Double Impact” з гледзішча экшн-трылера, і нельга сказаць, што гэта атрымалася дрэнна, але нічога выбітнага тут таксама няма. Моцнае кіно, і нават не на адзін раз – бо яно хутка забываецца, і празь нейкі час яго можна глядзець нанова нібы ўпершыню.
Па-сапраўднаму культавая стужка, пастаўленая самім ЖКВД, якая ўвасабляе “прыгодніцкую” галіну ягонай кар’еры, што падарыла асабіста мне і маім аднагодкам шчаслівае дзяцінства. Адным з аўтараў сцэнарыя быў Фрэнк Дзюкс, таму фільм вельмі падобны да “Крывавага спорту”. Тут таксама вядзецца аповед пра турнір у аддаленым ад цывілізацыі сьвятым месцы, на якім змагаюцца супраць адзін аднаго найлепшыя ваяры розных дзяржаў сьвету з рознымі стылямі бою. Гэта таксама яднае “The Quest” з вялікім “Mortal Kombat”, які выйшаў на год раней. Акрамя турнірных спраў, у фільме ёсьць авантурная сюжэтная лінія, і вядома, рамантыка. Кастынг выдатны. Фінальныя падзеі даюць навуку дабрыні і шчодрасьці, што для нас, малых школьнікаў у тыя часы, было больш важна, чым хтосьці там сабе ўяўляе. Залаты фонд прыгодніцкага кіно – несумненна!
“Double Team” апярэдзіў свой час, бо ў 1997-ым гледачы яшчэ ня звыкліся з пустагаловымі баевічкамі з неймавернымі сюжэтамі на ўзроўні коміксаў. Пастаўленая ганконгскім рэжысёрам Цуй Харкам стужка была балем шыкоўнага экшну, на які тонкай ніткай налыгвалася гісторыя адстаўнога супэрагента Ван Дама, што ўцёк з “санаторыя”, куды яго выслалі за правальную місію, каб уратаваць жонку ад ліхадзея ў выкананьні Мікі Рурка з дапамогай эксцэнтрычнага гандляра зброяй (Дэніс Родман). Ван Дам паказаў сябе як звычайна моцна, Родман быў кашмарным цыркачом, Рурк адыграў геніяльна. У “Double Team” нямала добрых момантаў, але гэта настолькі over-the-top, што камэрцыйны правал фільма не зьдзіўляе. Зьдзіўляе толькі яго ступень: зборы ў амаль 3 разы меньшыя за бюджэт – гэта незаслужана мала.
Яшчэ адзін камэрцыйны fail у фільмаграфіі ЖКВД, але ні ў якім разе ня fail для тутэйшага гледача. Пагадзіцеся, вы ж памятаеце легендарныя кросаўкі “PUMMA” і гонкі на драбінках па вуліцах Ганконга? Няхай у другой палове фільм зводзіцца да знаёмага экшна, але ягоны пачатак назаўсёды ў нашых сэрцах. І чаго хаваць, гэта крайне сьмешнае кіно, бо дуэт Ван Дама з Робам Шнайдэрам, які тады яшчэ не пасьпеў усіх заебаць, атрымаўся на 100% удалым. Хоць кіно здымалі тыя ж самыя людзі, што і “Double Team”, сюжэт тут не настолькі фантастычны, і гэта таксама плюс.
Зноў легендарны фільм, і зноў несправедлівы камэрцыйны правал, які ацанілі толькі праз гады (у свой час “Легіянер” нават не патрапіў на буйныя экраны і выйшаў адразу на VHS). Фільм апавядае пра лёс баксёра, які ня “лёг” на рынзе па загадзе мафіі, і быў вымушаны хавацца ў шэрагах французкага Замежнага Легіёну. Гэта суворая гісторыя пра станаўленьне сапраўднага героя сярод адмоўна настроеных саслугачых і страшэнных нягод, пра бой да апошняй кроплі крыві, пра змаганьне і трываньне. Бадай, у першую чаргу гэта суворая мужчынская драма, але і экшн тут выдатны, бо кіно здымаў рэжысёр “Рэмба 3”, які ведаў, як паставіць бітвы ў пустыні. Праз 25 гадоў “Легіянера” па-ранейшаму можна паглядзець ледзь не кожны тыдзень на дзяржаўным тэлебачаньні, і гэта цалкам апраўдана. Спадзяюся, ЖКВД недзе ў глыбіні душы адчувае народную любоў.
Адзін з маіх улюбёных фільмаў з ЖКВД, хоць мяркуецца, што менавіта зь яго пачаўся не толькі камэрцыйны, але і творчы заняпад кар’еры бельгійца. Кажуць, што гэта вольны рэмэйк “Целаахоўніка” Курасавы (або “За жменю даляраў” Леонэ), і то праўда: па сюжэце, у мястэчка, дзе існуюць дзьве крымінальныя арганізацыі, прыходзіць нечаканы герой, які цкуе іх адну на адну, у выніку пазбаўляючыся абедзьвюх. Кіно, мякка кажучы, незвычайнае па мерках ЖКВД, бо тут ёсьць духоўны элемент, непаўторная атмасфэра, нехарактэрная сумесь жанраў і вельмі спецыфічны гумар у надзіва вялікай колькасьці. Над усімі падзеямі лунае нейкі флёр ненатуральнасьці (у добрым сэнсе), і гэта выклікае адчуваньне, якое цяжка апісаць, але яно вельмі прывабнае. Страшна сказаць, пасьля прагляду фільм нават дае нейкую ежу для розуму. Таму, калі прапусьцілі ў свой час, абавязкова паглядзіце.
Няўдалая спроба вярнуцца ў вышэйшую лігу з дапамогай сіквела аднаго з самых пасьпяховых фільмаў ЖКВД. Трэба сказаць, што ўсё сапраўды даволі дрэнна. Нягледзячы на добры каст (Майкл Джэй Уайт і Біл Голдберг сярод галоўных ліхадзеяў – гэта не абы-што), слабых бакоў у фільма больш, ніж моцных. Сцэнарная лінія паламала амаль усе ідэі, укладзеныя ў арыгінальную стужку, дзякуючы чаму цяпер зусім незразумела, па якіх правілах працуюць гэтыя самыя Унівэрсальныя Жаўнеры, у тым ліку сам Ван Дам. Пра дэбільнаваты гумар і гаўняны саўндтрэк сказана столькі, што няма сэнсу паўтарацца. У выніку маем месцамі прыгожы, але фарс. Нават наступныя нізкабюджэтныя часткі ў пэўным сэнсе лепей.
Чарговы вынік супрацоўніцтва ЖКВД з Шэлданам Лецічам – яшчэ адзін прыгодніцкі баявік, які не зарабіў добрых грошай, але назаўжды прапісаўся на тэлебачаньні. Па якасьці фільм трошкі саступае падобным карцінам ад актарска-рэжысёрскага дуэта, але ён у стане трымаць вас каля экрана да апошняй хвіліны, бо гэта вясёлае, дынамічнае і авантурнае кіно. Сцэны, дзе Ван Дам у традыцыйным габрэйскім убраньні і з накладной барадой уцякае ад паліцыі, а затым б’ецца зь ёй, бяз малага легендарныя, і глядзець варта хоць бы дзеля іх.
Ізноў… культавы ў вузкіх колах фільм, які пры бюджэце ў 17 000 000$ не сабраў у пракаце нават аднаго мільёна. Ван Дам зноў грае двух персанажаў адразу: патлатага садыста-забойцу і ягонага клёна з розумам дзіцяці. Заўважу, што Ван Дам заўсёды выдатна ўжываўся ў ролі прасьцякоў і шалапаватых небаракаў. Амаль нароўні зь ім выступае слынны Майкл Рукер, які грае рэдкую для сябе ролю дэтэктыва. Фільм атрымаўся па-добраму напружаным, цёмным, не залішаным глыбіннага сэнсу і дастаткова насычаным дзеяньнем.
Няўдалая спроба паўтарыць посьпех фільма ў жанры “самотны герой супраць тэрарыстаў на рухомым цягніку”. Нягледзячы на даволі высокую дынаміку і ўдзел шэрагу харызматычных, хоць і малавядомых, актараў, кіно і побач не стаяла з Сігалаўскім “Under Siege 2”, які ёсьць залатым стандартам у дадзеным накірунку. У “Derailed” дрэнна літаральна ўсё, акрамя самога ЖКВД. Цікавы факт – гэта першы фільм, дзе ўжо дарослым зьняўся ягоны сын Крыстафэр ван Варэнбэрг (дзіцём ён паўдзельнічаў у “The Quest”), які з таго часу стабільна зьяўляецца ў большасьці фільмаў з ЖКВД.
Яшчэ адзін кашмарны фінансавы правал, але незаслужаны. Герой Ван Дама пэўным чынам апынаецца ў расейскай турме, выйсьці зь якой можна, зразумела, толькі праз удзел у баях. Але пра гэта ён даведваецца не адразу. Канешне, пра нейкую праўдзівасьць адлюстраваньня турэмнага побыту ў зоне тут гаворкі няма, але агульны дух пераданы даволі трапна (забаўляюць негатыўныя водгукі на гэты конт ад расейскіх гледачоў, асабліва адзін зь іх, дзе стваральнікаў фільма абвінавацілі ў тым, што ў турэмнай адміністрацыі ў фільме, маўляў, няма “чести”. Ха-ха). Фільм у некаторым сэнсе нагадвае экранізацыю нейкага андэграўндага комікса, бо шэраг тутэйшых персанажаў-зэкаў занадта пукаты, каб існаваць у сапраўдным жыцьці. Аднак менавіта гэта робіць яго адметным. Акрамя таго, у “In Hell” несьвядома праяўляецца ўвесь той адчай, што авалодаў жыцьцём Ван Дама ў той няўдалы перыяд. У пэўны момант ён паказваецца перад гледачом у выглядзе зарослага кудлатымі валасьмі і барадой, спахмурнелага, страціўшага надзею чалавека, які ў баі канчаткова пераўтвараецца на жывёлу і загрызае свайго супраціўніка. Гэта, як ні дзіўна, адзін з пікаў ягонай актарскай кар’еры, ды й увесь фільм заслугоўвае большай увагі.
На пачатку 2000-х Ван Дам увайшоў у эпоху нізкабюджэтных фільмаў кшталту direct-to-DVD, якія збольшага былі яго бэнефісам. То-бок, акрамя самога ЖКВД, які нават у горшыя дні жыцьця ніколі не дазваляў сабе халтурыць, глядзець там асабліва няма чаго. “Wake of Death” якраз зь такіх. Гэта вельмі нудная гісторыя помсты, дзе ёсьць толькі стылёвы Ван Дам і надзвычайны саўндтрэк. Глядзець зусім не абавязкова.
Гэта першы фільм ЖКВД, які збольшага здымаўся ў Румыніі. Пасьля гэтага актар надоўга прапісаўся ў паўднёвае Эўропе, дзе вельмі выгадна здымаць танныя баевічкі ў постсаўковых дэкарацыях. Даволі высокі бюджэт у 22 мільёны сябе не апраўдаў: гэта роўны, стэрыльны палітычны баявік-трылер для аднаразовага прагляду ў халодны восеньскі вечар. Not good, not terrible, як кажуць. Прынамсі Жан-Клоду не давялося выцягваць усё на сабе, бо тут яшчэ ёсьць таленавітая Джулі Кокс (прынцэса Ірулан з міні-серыяльнай адаптацыі “Дзюны”).
Ван Дам зноў супрацоўнічаў з Шэлданам Лецічам, і гэта, зразумела, дало станоўчы вынік. Сюжэт фільма ня лепей за тое, што прапануюць іншыя direct-to-DVD, але яскравая дынаміка і няблага прапісаныя персанажы робяць яго вельмі цікавым. ЖКВД выконвае ролю целаахоўніка, які апынуўся пасярод канфлікту двух гурткоў нігераў – адна палова хоча стаць нармалёвымі людзьмі, другая хоча застацца натоўпам малпаў з гарматамі. А тут яшчэ сястра ягонага новага боса, у якую ён закахаўся… Усё гэта спараджае нямала цікавых і часам забаўных сітуацый. Варта паглядзець!
Яшчэ адзін нудны экшн-трылер, дзе Ван Дам вельмі пераканаўча (бо не па чутках ведае, што гэта такое) грае некалі добрага паліцэйскага, які дажыўся да стану карумпаванага гераінавага наркамана. Дзякуючы брытанскаму рэжысёру, фільм выглядае вельмі няблага. З станоўчых асьпектаў таксама можна адзначыць вельмі харызматычнага ліхадзея і няблага прапісаныя трансфармацыі характару галоўнага героя. У астатнім гэта чарговае кіно на раз.
Зноў прахадняк, але! У фільма ёсьць велізарны плюс: яго ставіў Айзэк Фларэнтайн (Undisputed 2-4), а ў ролі аднаго з галоўных ворагаў ЖКВД здымаецца Скот Эдкінс, бадай што лепшы кінабаец сучаснасьці. Таму прынамсі экшн у гэтым фільме атрымаўся выдатна. У астатнім гэта даволі няўдалы баевік катэгорыі C з надта прымітыўным сюжэтам і бюджэтам у дзьве бутэлькі чарла (ня ведаю, куды ўкінулі тыя 12 мільёнаў).
Найболей незвычайны пражэкт у кар’еры Ван Дама, які, нягледзячы на пэўны хібы, з цягам часу стаў узорам аўтабіяграфічнага кіно пра старых герояў, да якога мала хто здольны дацягнуцца. Акрамя таго, гэта быў першы за 5 гадоў фільм, які паказалі ў кінатэатрах. “JCVD” – не дакумэнтальная аўтабіяграфія, але постмадэрнісцкі фільм, дзе Жан-Клод грае самога сябе ў рамках выдуманай гісторыі. Гэта французкае кіно, таму тут багата спецыфічнага гумару і тонкае іроніі, а экшн прысутнічае як неабходная фармальнасьць. Але цэнтральны эпізод – ужо легендарны маналёг ЖКВД, у якім ён ад сэрца выказвае ўсё, што нам трэба разумець пра ягонае жыцьцё, і толькі дзеля яго фільм ужо варта паглядзець.
Трэцяя частка “Універсальнага жаўнера” хапнула гаўна нават больш за папярэднюю, хоць і не зусім заслужана. Гэта дынамічны баявічок з пасьлядоўным сюжэтам, значна больш сур’ёзны за сьмяхотную другую частку. Таксама тут ёсьць манумэнтальны беларус Андрэй Арлоўскі, на тле якога нават Дольф Лундгрэн не выглядае такім ужо грозным. Праблема фільма ў тым, што ён надта танны і вельмі непрыгожы – спрэс шэрасьць, нейкія заводы ды занядбаныя індустрыяльныя будынкі. Гэта хутка стамляе, і ты хочаш толькі дасядзець да фіналу стужкі, які можна прадказаць ужо на пятае хвіліне.
Галоўным героем у гэтым фільме насамрэч ёсьць Скот Эдкінс (былы наёмны забойца), а Ван Дам (дзейны наёмны забойца) выконвае роль другараднага персанажа, які ў выніку аб’ядноўваецца з Эдкінсам дзеля шляхетнае мэты. Абодва атрымаліся даволі глыбокімі характарамі, якія паступова раскрыюцца перш за ўсё празь узаемадзеяньне з сваімі жанчынамі. Фільм глядзіцца дынамічна, ну й экшн тут, зразумела, на ўзроўні, бо Эдкінс.
Галоўную роль у гэтым фільме грае вядомы баец ММА Кунг Ле, ролю ліхадзея выконвае дзедка Пітэр Ўэлер, а ЖКВД прысутнічае толькі ў якасьці мудрага сэнсэя ў кароткім эпізодзе, расьцягнутым на флэшбэкі. Прысутнасьць чалавека, які сапраўды ўмее біцца, зрабіла жыватворны ўплыў на экшн: Кунг Ле з смачным хрустам крышыць ебальнікі сваім ворагам, і толькі дзеля гэтага варта глядзець Dragon Eyes (ну, яшчэ дзеля Ўэлера, які паставіўся да сваёй ролі з усёй адказнасьцю). У астатнім гэта фільм, які выглядае менавіта на свае 3 000 000$, ня болей, але й ня меней.
Чарговая (спадзяюся, апошняя) спроба згвалціць Універсальнага Жаўнера. Нават пры падтрымцы Эдкінса, Арлоўскага і Лундгрэна, гэта бадай што горшы фільм з ЖКВД, фільм-катастрофа ў простым сэнсе. Сюжэт – нейкае хворае трызьненьне, якое ў чарговы раз закрэсьлівае падзеі папярэдніх фільмаў, а дыялёгі і нават аператарская праца прымушаюць схапіцца за галаву ў адчаі. Поўнае гаўно.
Ну, тут няма чаго казаць – найвыдатнейшае кіно і лепшая роля ЖКВД за шмат гадоў.
Тандэм Ван Дама з рэжысёрам Эрні Барбарашам (які, дарэчы, шчыра падтрымлівае беларускіх палітвязьняў!) заўсёды прыносіў плён у выглядзе прыстойнага кіно, і “6 bullets” таксама не расчараваў. Гэта традыцыйны баявік пра вызваленьне дзяўчынкі з брудных лап гандляроў сэкс-рабынямі, у якім, акрамя ЖКВД, удзельнічаюць старыя знаёмыя па сусьвету Stargate: Джо Флэніган і Ганна-Луіза Плаўман. Апроч таго, тут зьняліся ня толькі сын, але й дачка ЖКВД. Фільм не прапануе нічога новага, але ўсё ў ім зроблена на высокім узроўні рукамі людзей, якія ведаюць сваю справу.
Камедыя па матывах “Валадара мух”, толькі замест дзяцей тут офісны плянктон. Ван Дам грае ролю аферыста-інструктара па выжываньні і робіць гэта з відавочным задавальненьнем. Кіно месцамі сьмешнае, месцамі ня надта, часта правісае, але фінальнае ўражаньне хутчэй станоўчае. Для тых, хто добра знаёмы зь біяграфіяй ЖКВД – асабліва.
Няўдалая спроба стварыць вострую крымінальную драму пра рабаўнікоў, якія не падзялілі 10 мільёнаў. Наяўнасьць харызматычных герояў не ратуе ад сьмяротнай нудоты: фільм вельмі дрэнна выглядае, дынаміка амаль нулявая, а перагружаны сюжэт і незразумелыя матывацыі ўчынкаў адбіваюць жаданьне высьвятляць, чым усё гэта скончыцца.
Малавядомы, але выдатны фільм ад культавага Пітэра Хаямса. Ван Дам тут грае ролю на ўсю галаву адбітага ачольцы наркакур’ераў і куражыцца так, што крый божа. Яму і ягонай бандзе, складзенай з старых паўднёваэўрапейскіх таварышаў па нізкабюджэтных фільмаў, супрацьстаіць дужы шэрыф у выкананьні серыяльнага актара Тома Эвэрэта Скота. Пры бюджэце ў 5 мільёнаў фільм атрымаўся на ўсе 25, бо асноўнае дзеяньне адбываецца на прыгожым штатаўска-канадзкім памежжы. Ёсьць тут і багаты экшн, і пагоні, і стэлс, і здрадніцтва, і некалькі “ў апошні момант”, і яркі фінал, які вы доўга будзеце памятаць. Абавязкова паглядзіце!
Яшчэ адзін мала кім заўважаны брыльянт катэгорыі Б, зьняты Эрні Барбарашам. Каротка яго можна апісаць як “ЖКВД ганяецца за сваёй ныркай”. Нырку ён хацеў аддаць сваёй пляменьніцы, якая памірае ад хваробы, але незадоўга да аперацыі яе скраў нейкі багаты мудзель. Фільм захапляе зь першых хвілін сваім імклівым разьвіцьцём падзей, дэтэктыўным элементам, дынамікай узаемаадносін паміж ЖКВД і ягоным экранным братам, і, канешне, экшнам. Але самае дзіўнае, што сюжэт тут таксама даволі няпросты, і нечаканы паварот у фінале мяняе ўсё. Мае рэкамэндацыі!
Рымэйк-працяг “Кікбаксёра” чакана быў абліты вёдрамі гаўна і раскрытыкаваны ўсімі, кім толькі можна, бо сьвятое! Аднак, калі абстрагавацца ад сувязі з арыгіналам, мы маем вельмі няблага пастаўлены і прыгожа зьняты фільм. Актар з Алена Мусі дрэнны, але выглядае ён надта гожа, ды й біцца ўмее няблага. Тонг По ў выкананьні Дэйва Батысты атрымаўся нават лепшым за арыгінальнага, бо Батыста ня толькі баец, але й таленавіты актар, які надаў свайму герою глыбокі характар. Ван Дам грае ролю эксцэнтрычнага настаўніка і выдатна дае рады. Яшчэ тут ёсьць Дарэн Шалаві (апошняя роля) і багіня Джына Карана. Як для сучаснага файтынга – вельмі моцнае кіно.
Серыяльны дэбют Ван Дама, які, на жаль, атрымаўся няўдалым з пункту гледжаньня праглядаў, але ня з творчага. Як і ў “JCVD”, ён, па сутнасьці, грае сам сябе, толькі з моцным ухілам у гумар і самаіронію. У серыяле ўсяго толькі 6 эпізодаў, таму раю паглядець хоць бы дзеля жартаў і гамэрычна сьмешных момантаў, кшталту таго, дзе ЖКВД пад “прыкрыцьцём” залятае на вечарыну да стрытрэйсераў. Серыял быў не без слабых месцаў, але безумоўна заслугоўваў атрымаць працяг.
Трохграшовы фільмец, у якім паспрабавалі накруціць інтрыгуючы экшн-трылер, але схібілі. Сюжэт падаецца праз клясычную схему: допыт удзельніцы крывавых падзей у старым шпіталі, куды прывезьлі пэўнага пацыента, параненага ў перастрэлцы. Таленавіты сцэнарыст можа прыдумаць у гэткім фармаце гісторыю, якая выцягне на сабе нават вельмі танны фільм, але таленавітых людзей у камандзе стваральнікаў не знайшлося. Усё дзеяньне адбываецца ў двух з паловай лакацыях, і нават ЖКВД тут грае вельмі стомлена, неахвота, а пра астатніх і казаць няма чаго. Увесь фільм прасякнуты нейкім пачуцьцём будзённасьці, характэрным для расейскіх гаўнасерыялаў пра ментоў. Тут ёсьць Петэр Стармарэ і Дэніел Бэрнхардт, але нават гэта мала дапамагае. Прапускайце.
Другая частка новага “Кікбаксёра” пацярпела ад сваіх амбіцый. Тут даволі разьвітая сюжэтная лінія, ёсьць намаганьні перадаць духоўны складнік арыгінальнага фільму, цытаты зь яго. Таксама ёсьць Хафтар Б’ёрнсан, Майк Тайсан і Крыстафэр Лямберт. На жаль, празь гэта цэльнасьць фільму моцна парушаецца. Але большасьць хібаў можна дараваць за пастаноўку баёў – чаго вартая хоць бы сцэна бойкі ў турме, зьнятая неперапыннай пасьлядоўнасьцю ў лепшых традыцыях нэтфліксаўскага “Daredevil”!
Экшн-трылер з палітычным асьпектам. Ван Дам у ролі агента, які валодае нейкай вельмі важнай інфармацыяй, намагаецца выбрацца з турмы, уладкаванай не абы-дзе, а на субмарыне. Там жа сядзіць таямнічы персанаж у выкананьні Дольфа Лундгрэна, які яму дапамагае. Дольф і ЖКВД – галоўныя плюсы фільма; у іх выдатна прапісаныя дыялёгі і характары. Усё астатняе адпавядае стандартам катэгорыі Б. Сюжэту, на жаль, бракуе тлушчу, і працягласьць у 104 хвіліны тут нічым не апраўданая – ўсё можна было б запхнуць у 75-80.
Дэпрэсіўная крымінальная драма з моцным прысмакам тэлеканала “Эўракіно” (гэта той, дзе паказваюць збольшага французкія фільмы пра цяжкае жыцьцё гей-прастытутак і наркаманаў у засцаных прыбіральнях метро і пад мостамі). ЖКВД у ролі старога экс-жаўнера Лукаса вымушаны ўблытацца ў брудныя справы дзеля сваёй маленькай дачкі, і з кожным крокам сітуацыя ўсё пагаршаецца… Не скажу, што кіно неяк па-асабліваму кранае душу, але пакідае свой адбітак і прымушае трошкі задумацца.
Яшчэ адзін даволі дэпрэсіўны фільм, у якім ЖКВД адыгрывае нямога ветэрана афганскае вайны, страціўшага мову празь траўму горла і падсеўшага на наркотыкі. Рэшткамі сваіх сіл ён дапамагае двум малым хлопчыкам выбрацца зь мэксіканскага бандыцкага гета, апісаньню рэалій якога прысьвечаная большая частка фільма. Магчыма, стваральнікі жадалі паказаць, што ў паскудным існаваньні дэгенератаў з татухамі на ебальніках усё “не так адназначна”, але асабіста я пасьля гэтага кіно пераканаўся ў тым, што стварэньне “эскадронаў сьмерці” па бразільскім прыкладзе ў Штатах таксама мае сэнс. Так ці інакш, адзін раз паглядзець варта.
Апошні на дадзены момант фільм з Жан-Клодам: камедыйны баявік, зьняты французамі ў сябе на радзіме і ў Кіеве. Кіно багатае як на пародыі і самаіронію, так і на чыста французкі гумар, перш за ўсё заснаваны на жартах у бок эўрапейскіх палітыкаў ды іншых высокапасадоўцаў. ЖКВД, які ў раней апісаным серыяле свайго імя, разгуляўся напоўніцу. Не шэдэўр, але сьвежае і забаўнае кіно, якое дае надзею на тое, што наступныя пражэкт Жан-Клода таксама не расчаруюць.