На італьянскім Avantgarde Music адбыўся лічбавы рэліз дэбюта ананімнага беларускага квінтэту CIEMRA “The Tread of Darkness”. Празь вычварныя прэс-рэлізы і сьмешныя допісы ў ВК (рытуал, Квльт і ўсё гэткае) у мяне ўжо пасьпела стварыцца не самае станоўчае ўражаньне пра гурт, але прынамсі музыка тут даволі якасная, ну і ўвогуле тое, што беларусы выдаюцца на Avantgarde Music, таксама вельмі добра. Фізічны рэліз чакайце 25-га лютага.
Было б добра, каб у вас гэта з’явілася на продаж на possession.
Не спрачаюся, але малаверагодна, бо нават у самога гурта пакуль не плануецца, як я зразумеў – цяжкасьці з поштай.