Выйшаў міні-альбом PROFANE DESECRATION “Terrestrial Plane of Decay”

Штатаўскі гурт PROFANE DESECRATION выдаў лічбавую вэрсію свайго новага EP. Гэта даволі ладны і вельмі змрочны Death Metal, які ў роўнай ступені цягнецца як да War Metal, так і да “ламанага” авангарднага гучаньня. Але найбольш адметнай рысай у дадзеным выпадку ёсьць вокладка рэліза, аўтарам якой стаў Vaiug (таксама ён нядаўна стварыў лагатып для новага тутэйшага гурта APRAMIETNAJA). На жаль, амерыканцы трохі зацямнілі вокладку, і праз гэта пэўныя дэталі згубіліся. Арыгінал можна паглядзець тут. Карыстаючыся выпадкам, нагадаю, што я вярнуў у Архіў старыя інтэрвію, у тым ліку тое, што рабіў з Ваюгам – чытайце па спасылцы.

 

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *