Мегалюцыферы-2025

Магчыма, прырода самаачышчаецца, а магчыма, што тыповы сцэнічны ебанат зусім здрабнеў, бо ў гэтым годзе ўдзельнікаў вашай улюбёнай рубрыкі будзе яшчэ менш, ніж у мінулым. Не, канцэнтрацыя ўсялякага гідоцтва застаецца, як гаворыцца, на ўзроўні, але збольшага гэта ўсякая банальшчына, не вартая ўвагі. Чарговага дэткоршчыка абвінавацілі ў згвалчаньні, чарговы фэст або гурт запісаўся ў сьмярдзючыя шэрагі антыфа, ці вось там найміты CRADLE OF FILTH пасварыліся з Дэні на тле нізкіх роялці… усё гэта нудна і нецікава. Я пакладу вам пад калядную ялінку толькі адборныя прыклады, з разынкай.

 

ІХНАЯ БАРАЦЬБА

У Канадзе жыве даволі мярзотны – і, гледзячы на колькасьць ягоных пражэктаў, хранічна беспрацоўны-  мэтал-панк з ідыёцкай мянушкай Jo Capitalicide (ужо на гэтым моманце зразумела, што ад гэткага персанажа нічога адэкватнага чакаць няма сэнсу). Гэта такі Джоэл Грайнд мясцовага разліву, значна меней таленавіты і карысны. Паехаўшы ў тур па Чылі, Jo і ягоныя напарнікі па гурту ICE WAR знайшлі неймаверна моцны варыянт дэманстрацыі сваіх дэгенерацкіх перакананьняў – насцалі на магілу Мігеля Сэрана і ўрачыста выклалі гэта ў Інстаграм. Я зусім не супраць ідэі спаражненьня на магілы ворагаў. У мяне самога ёсьць невялічкі спіс людзей, чые месцы пахаваньня я хацеў бы аднойчы, гм, наведаць. Але гаворка менавіта пра ворагаў. Тых, хто ўплываў на тваё жыцьцё непасрэдна. Дзе гэтыя канадзкія выпіздкі, а дзе Сэрана? Ва ўсіх сэнсах. Якое дачыненьне ён мае да вас? Тут чарговы прыклад сучаснага амерыканскага чорна-белага мысьленьня. Наўрад ці “Джо Капіталазабойца” ведае пра Сэрана штосьці, акрамя таго, што ён папулярны сярод нацыянал-сацыялістаў. І што гэта адзін з найбуйнейшых філёсафаў XX стагодьдзя, чые эксцэнтрычныя ідэі выходзілі далёка за межы аднаго толькі эзатэрычнага гітлерызму. Перафразуючы вядомую прымаўку, калі кучка панкаў пасцыць на магілу Сэрана, гэта змые дождж, а калі пасьлядоўнікі Сэрана пасцуць на гэтых панкаў, яны ўтопяцца. Ну й нарэшце, якой бы спрэчнай асобай не быў Сэрана, у Чылі яго вызнаюць як важную гістарычную фігуру. Хто вы, курвы, такія, каб прыязджаць у чужую краіну і ў літаральным сэнсе сцаць на яе спадчыну? Уявіце сабе, што кожны турыст, прыехаўшы ў Канаду, будзе пакідаць карычневы сувэнір на якім-небудзь гістарычным мемарыяле?

ДАЙЦЕ Ў РУКІ МНЕ БАЯН – МЭТАЛ ВАМ НАГРАЮ Я

У апошнія гады з(дэ)генераваныя штучным інтэлектам памыі імкліва запаўняюць Інтэрнэт, і нават знаходзяцца тыя, хто сур’ёзна заўляе рэчы кшталту: “Калі гэта атрымліваецца добра, то чаму б гэта не глядзець / слухаць / чытаць” (глядзіце навокал і будзьце на засцярозе! Гэтыя капрафагі ходзяць сярод нас!). Таму няма нічога дзіўнага ў чарговым наскрозь фальшывым музычным пражэкце, але дадзены выпадак выбіваецца з агульнае масы.
Гісторыя (якой насамрэч не было) нібыта нарвэскага пражэкта KRIEGOTTER пачынаецца з дуэта KRIEGS ÖTER, нібыта створанага ў 2016-м. Потым гэты дуэт разваліўся на фоне неверагодна (у літаральным сэнсе, бо паверыць у гэта немагчыма пры ўсім жаданьні) драматычнай гісторыі пра тое, як адзін з удзельнікаў хацеў спаліць царкву, а другі – апаганіць манастыр. Другі сыйшоў і нібыта загінуў, першы застаўся і перафармаваў гурт у свой сольны пражэкт KRIEGOTTER, дзе грае Black Accordion War Metal. Бойся, неба, бо ён ідзе!
На самой справе, усё гэта ёсьць нейкай недарэчнай містыфікацыяй, якую можна было прыняць за прыдуркаваты жарт, калі б не відавочныя намаганьні ёлупня, што стаіць за KRIEGOTTER, на сур’ёзнасьць. У сваім Інстаграме (дзе ж яшчэ, ха-ха) KRIEGOTTER выкладае катастрафічныя выявы ў адметным стылі “Midjourney+MS Paint” і згенераваныя ў Chat GPT напышлівыя казкі, поўныя спаленых цэркваў, бітваў на поўначы, сутыкненьня інфэрнальных характараў і выбуховага пафасу. Мяне асабліва парадаваў фрагмэнт пра былога ўдзельніка, які аб’явіў вайну нарвэскаму Black Metal і ў прыватнасьці Necrobutcher’у з MAYHEM і сказаў, што той пераўтварыў некалі шанаваны гурт у “Ірляндскую піваварню”. І потым ён хацеў даслаць Necrobutcher’у расколаты чэрап выдры (выдра табе чым вінаватая? Сабе галаву раструшчы, ебанько)! “Музыка” абодвух пражэктаў таксама цалкам згенераваная ў ШІ і выходзіла толькі на YouTube.. Пра “артворк” і казаць не патрэбна.

Ён гэта сур’ёзна

Але гэта быў яшчэ толькі пачатак. На пачатку 2025-га KRIEGOTTER выдаў альбом “Moskaljäger”, і вы зразумелі верна – гэта была жудасна важная заява супраць маскаля і неасавецкага імперыялізму. У хуткім часе канал KRIEGOTTER на YouTube нібыта выдалілі цэнзуршчыкі (спойлер: гэтага ніхто не рабіў, бо ўсім пахую), заглушыўшы магутны голас нарвэжца! Драматычныя падзеі працягнулі разгортвацца: празь нейкі час быў анансаваны жывы выступ KRIEGOTTER у Польшчы (ды ў кампаніі не абы зь кім, а зь ZNICH), але… на вялікага артыста напалі прарасейскія актывісты, каб адпомсьціць яму за магутны “Moskaljäger” і сарваць канцэрт. У гэтым месцы Станіслаўскі падае на падлогу з інфарктам, а аўдыторыя страчвае прытомнасьць. Заслона апускаецца. На сцэне, у круглым промні сьвятла, застаецца толькі “Залатая маліна”.
У рэшце рэшт, мне не зразумела, што гэта было. І зь якой мэтай. Мажліва, гэта нейкі украінскі дзяцюк забаўляецца ў міграцыі? Бо прэцэдэнт у выглядзе DRAUGVEIL у нас ужо ё, але там прынамсі рабіліся пэўныя высілкі, а на ўсім, што зьвязана з KRIEGOTTER, велізарнымі чырвонымі літарамі напісана “ІМБЕЦЫЛ”. Ці гэта ўсё ж жарт? Наўрад ці. IMPALED NORTHERN MOONFOREST – то быў жарт. Я б нават не зьдзівіўся, даведаўшыся, што KRIEGOTTER быў першай самастойнай спробай Chat GPT стварыць свой Black Metal-пражэкт. Бо гэта папросту нейкая абсурдная хуйня.

VANILLA EIS LEHRE

Нямецкі Prophecy Productions апошнім часам усё часьцей знаходзіць сябе ў цэнтры розных сьмяхотных скандальчыкаў. Большую частку кар’еры Prophecy быў элітай хіпстэрскага мэталу, адкрыўшы сьвету гурты кшталту ALCEST і адным зь першых навучыўшыся рабіць прыгожыя лімітаваныя выданьні, за якія людзі аддавалі апошнія нагавіцы. Даволі доўга лэйбл ішоў у кільватэры сваёй аўдыторыі, быўшы максімальна “бясьпечным”, і нават посьціў чорныя квадрацікі пасьля вядомых падзей у ЗША. Але потым Мартын Колер, уладальнік Prophecy, сам пераехаў у Штаты і, відавочна, вырашыў пакласьці хуй на ўсе другасныя аспекты. Ён абвясьціў, што верыць у вольнасьць творчасьці і не зважае на асабістыя палітычныя перакананьні артыстаў. І што, спытаеце вы? А тое, што гэткія сьмелыя канцэпцый ё непрыймальнымі ў сучасным сьвеце! Напрыклад, падпісанты Lupus Lounge (падлэйбл Prophecy) EÏS высраліся велізарнай заявай у лепшых традыцыях неамарксісцкай унівэрсітэцкай адукацыі: два параграфы пустаслоўя, увесь сэнс якіх можна зьвесьці да “вольнасьць творчасьці = фашызм”. Трэба адзначыць, што Колер нават падкрэсьліў, што сам ня ёсьць “правым”, і ў ягоным ростэры вы ня знойдзеце аніводнага нават мінімальна “правага” гурта. Але для левых культурных тэрарыстаў гэтага ўжо замала. Калі ты хоць на міліметр не разьдзяляеш іхнага хворага трызьненьня – ты фашыст. Зрэшты, пра гэта разумныя людзі папярэджвалі яшчэ гадоў дзесяць таму. Дадзены выпадак паказвае, у які чорны і непраглядны анус кут самастойна заганяюць сябе сцэнічныя турысты. Калі для вас ужо й Prophecy стаў фашыстам… у хуткім часе спатрэбіцца масавая ампутацыя правых рук, бо яны правыя!
У кантэксце Prophecy можна таксама згадаць маіх пэўных суайчыньнікаў, сьвежааб’яўленых “экстрэмістаў”, таксама падпісаных на гэтым выдавецтве. Нядаўна іхная ачольца разьдзьмула скандал вакол прыдуркаватай беларускай дзяўчынкі-падлетка, за тое, што яна бярэ для свайго Telegram-канала інтэрвію з расейскімі артыстамі (такімі ж самымі падлеткамі і школьнікамі). Але дзяліць лэйбл з заўзятымі эўразійцамі MOON FAR AWAY гэта ім чамусьці не замінае. Пытаньне аб тым, што выглядае больш жаласна – левая шыза ці гэткія падвоеныя стандарты – застаецца адкрытым.

НУ ШТО, МАЦаРТ? ТРА-ДА-ДА-ДААААМ!

У цэнтры гэтага выпуску – займальная драма, вартая экранізацыі! Яе галоўнага героя зваць Андрэасам Штэдынгерам. Калі бы гэты прыкладна 50-гадовы немец быў персанажам ролевай гульні, ягоны параметр “піздабольства” знаходзіўся б на максімальным узроўні, а сам ён выглядаў бы як рэінкарнацыя культавага персанажа Adoring Fan з The Elder Scrolls: Oblivion і Starfield. Пачалося ўсё з таго, што ў 2024-м ён стварыў  у Telegram фанацкі канал, прысьвечаны BURZUM, і літаральна з першага допісу падзяліўся сакрэтам: ён зь іншымі хлопцамі ў 90-х спаліў некалькі цэркваў у Германіі, бо быў натхнёны прыкладам Варга Вікернэса, які не гаварыў, а дзейнічаў (Вікернэс увогуле заўсёды быў вельмі стрыманай і маўклівай асобай, гэта ж усе ведаюць). Ага. Потым Штэдзі пачаў намякаць, што ў свой час быў не апошнім актывістам Deutsche Heidnische Front – паганскай НС-арганізацыі, заснаванай вядомым нам Хендрыкам Мёбусам, і нават уцірацца ў давер да яе былых удзельнікаў пад выглядам “студэнта, які на ўсіх лекцыях сядзеў вунь за той калюмнай”. Апроч іншага, ён выказваў асабістую падзяку Мёбусу за падтрымку і настаўленьні. Як высьвятлілася, “падтрымка” з боку Хендрыка была ў тым, што на пачатку 2024-га ён набыў у Андрэаса некалькі фэнзінаў. Прыкладна тыя ж самыя наратывы Штэдзі распаўсюджваў празь свой YouTube.

Наступным крокам Андрэаса стала выданьне “Burzum: Das Buch” – сапраўднай кнігі пра BURZUM, складзенай з фотак Вікернэса і пераказаў розных артыкулаў ды інтэрвію, узятых з Інтэрнэта. Я не чытаў гэты шэдэўр, але, паводле водгукаў, там усё нават горш, ніж у апошніх кніжках Вікернэса, дзе ён пераказвае зьмесьціва свайго сайта Burzum.org з выкарыстаньнем смайлікаў. Таксама мае нямецкамоўныя знаёмыя адзначалі, што Андрэас валодае роднай мовай на ўзроўні невука з малодшай школы. Аднак Штэдзінгеру ўдалося прыцягнуць да сябе трохі ўвагі, бо, па-першае, імя BURZUM па-ранейшаму прадаецца, а па-другое, ён даслаў некалькі асобнікаў “зоркам” сцэны кшталту Роба Даркена, і тыя зрабілі яму рэкляму. Даркен сфотаецца нават з гнілой капустай, калі яго ветліва папрасіць, але гэта асобная тэма. Так ці так, колькасьць падпісантаў канала пра BURZUM хутка ўзрасла, і Штэдзі нават прызначыў мадэратараў з ліку самых адданых фанатаў (бо сам стаміўся баніць людзей за дробную крытыку). Выйшлі кашмарныя ў сваёй абсурднасьці футболкі з лёгатыпам канала (я не жартую).

Далей Штэдзі заявіў… пра рэфармацыю і вяртаньне DHF. Зноў жа, з тлустым намёкам, што за гэтай ініцыятывай стаіць ён, але там усё страшэнна радыкальна, таму гаварыць пра гэта нельга. Нават пакінуўшы за дужкамі той факт, што стварэньне НС-арганізацыі ў сёньняшняе Германіі выглядае як ненавуковая фантастыка, паверыць у гэта вельмі цяжка. Былыя ўдзельнікі DHF вымушаныя былі публічна заявіць, што Штэдзі ніколі ня ўдзельнічаў у DHF і нічога не рэфармаваў, а Мёбус асабіста назваў Штэдзі піздаболам. Ну а той назваў іх хлусамі ў адказ і заявіў мімаходам, што старая DHF усё адно была для яго недастаткова “радыкальнай і злачыннай”. У хуткім часе высьвятлілася, што фэйкавая DHF яму была патрэбная толькі ў якасьці сувыдаўцы магутнага рэліза – BURZUM “Hvis Lyset Tar Oss”! Ды не абы ў якім фармаце, а на падвоеным каляровым вініле з арыгінальным аздабленьнем. І з памылкамі проста на вокладцы (там было напісана “Buirzum” і “Huis Lyset Tar oss”).

І вось тут цікава, бо пісаць хуйню на паперы і ў Тэлеграме ўсё ж не забараняецца, а вось выдаваць чужы запіс, не маючы на гэта правоў – яшчэ як забараняецца. Plastic Head, якім належаць правы на запісы BURZUM, не тое каб актыўна змагаюцца з пірацтвам, але выпуск плыткі ў сярэдзіне Эўропы прафукаць не маглі нават яны. Прыдбаць вініл можна было толькі па папярэдняй замове, што ўжо насьцярожвала, але Штэдзі ў якасьці гарантыі сумленнага бізнэсу дазволіў пакупнікам плаціць празь PayPal. Але і тут узьнік нюанс. Мыла, на якое зарэгістраваны гэты акаўнт PayPal, належала кампаніі Tempus Immobilen – агенцтву па продажы нерухомасьці, дзе Штэдзі некалі працаваў. Магу сабе ўявіць твары супрацоўнікаў кампаніі, калі б да іх уварвалася паліцыя з патрабаваньнем патлумачыць за ўдзел у неанацысцкіх арганізацыях і вырабляньне кантрафактнае прадукцыі.

Пакуль вініл нібыта вырабляўся, Штэдзі працягваў каваць жалеза: лізаць Варгу сраку ўсімі магчымымі спосабамі, прадаваць немаведама дзе ўзятыя асобнікі “Vargsmål”, піярыць сваю кніжку водгукамі ад пакупнікоў (згенераванымі ў Chat GPT), мерчы допісамі ў стылі часопіса “Все звёзды” (Віктарына! Хто назаве ўлюбёную страву Варга Вікернэса, той атрымае прыз!), і рабіць новыя допісы з намёкамі на зьдзейсьненыя або запланаваныя ім у 90-х злачынствы. Таксама Штэдзі выдаў лонгслівы BURZUM з легендарным дызайнам “Support your local Einsatzkommando” і нейкім чынам не быў за гэта аштрафаваны. Яшчэ там была гісторыя з падтрымкай аднаго пражэкта, дзе замешаная тытанічных памераў жанчына-паўэрліфтэрша, якую вы можаце ўбачыць на вокладцы апошняга альбому NACHTFALKE, але пераказваць гэта будзе занадта нават для Мегалюцыфераў. На той момант з усіх датычных копію кнігі не атрымаў толькі… Варг Вікернэс. Бо Штэдзі ня ведаў, як скантактавацца з сваім таямнічым кумірам! Відавочна, найвялікшы фанат BURZUM у сьвеце ня падазраваў, што Варг бязвылазна сядзіць у Twitter і займаецца піздабольствам ня менш актыўна за яго самога. У рэшце рэшт Штэдзі знайшоў Варга, лісьліва папрасіў у яго адрэсу, каб даслаць асобнік кніжкі… а той узяў ды адмовіўся. Потым яшчэ дадаў, што не ўяўляе, кім ёсьць гэты Штэдынгер, але раіць сваім падпісантам не падтрымліваць яго. Упс.

Тым часам вініл затрымліваўся… затрымліваўся… затрымліваўся (якая неспадзяванка!). Штэдзі стварыў прыватны канал у ТГ для абмеркаваньня толькі гэтага вінілу, і патрапіць туды можна было толькі па квітанцыі аб аплаце. Заадное ён пазабаніў усіх сваіх мадэратараў, бо яны пачалі сумнявацца ў сьвятасьці Андрэаса і задаваць няёмкія пытаньні. Затым Штэдзі заявіў, што клятыя палякі (а ён – хутчэй за ўсё наўмысна – замовіў вініл у нейкай вельмі сумнеўнай канторы з Польшчы) зрываюць усе тэрміны і патрабуюць яшчэ грошай, таму перадзамоваў ужо недастаткова – патрабуюцца спонсары. Далей зьявілася нейкая “нямецкая маці, якой тэрмінова патрабуецца аперацыя” – не дармавая, зразумела. Потым польскія махляры нібыта скралі ўсе грошы. Потым Штэдзі, распрадаўшы ўсе паштоўкі і гандоны з партрэтамі Варга, выкаціў лімітаванае выданьне “Vargsmål” у фармаце… аўдыёкнігі на USB-флэшцы. 50 копій! Buy or die! Вікернэс, зноў жа, заявіў, што адмаўляецца ад сваёй копіі. Нарэшце, Штэдзі заявіў, што сітуацыя з вінілам уратаваная – за яго возьмецца надзейны вытворца з Эстоніі! Сьпіс тых, хто можа выдаць піратку BURZUM на вініле ў Эстоніі, ня надта доўгі. На самой справе, у ім толькі адно імя: ASRAR. Як кажуць, рыбак рыбака…

Herr Stedinger паказвае, куды ўцяклі палякі з грашыма данатараў

Лічбавы хайп-стыкер, які Штэдзі прыдумаў для гэтага рэліза, даваў фігуры Варга папросту феерычнае вызначэньне: Nordische BM Mozart. Рэальнасьць спараджае мемы. ASRAR хоць і підарас гнойны, але працуе хутка, таму свае тэст-прэсы Штэдзі атрымаў без затрымак. Зразумела, кампанію па папярэднім продажы плыткі давялося арганізоўваць нанова, але гэта дробязі. Заплацілі раз, заплацяць і два. На гэтым моманце нарэшце ў гульню ўступілі Plastic Head і асабіста Вікернэс. У сваім Twitter апошні выразна даў Штэдынгеру зразумець, што ягоны рэліз – піратка, на якую дазволу ніколі не было, і Варг забараняе яму прадаваць што-кольвек, зьвязанае з BURZUM. Штэдзі, ня ў сілах паверыць у гэткую здраду з боку куміра, адказаў, што Варг даў яму дазвол… калі паставіў лайк пад адным зь ягоных допісаў. А вы, напэўна, ня ведалі, што ў 2025-м гэта раўназначна падпісаньню кантракта. Я таксама ня ведаў. На жаль, Plastic Head не засудзілі нямецкага круцеля (прынамсі пакуль што), ну а ён у лістападзе гэтага года элегантна зьняў зь сябе адказнасьць, заявіўшы, што вініл-рэпліку надрукаваў эстонскі выдавец, а сам Штэдзі не мае да гэтага аніякага дачыненьня і папросту атрымаў пэўную колькасьць асобнікаў (150, калі не памыляюся) для свайго канала. У падарунак, напэўна. Нешта падказвае мне, што ў гэтага серыялу будзе працяг.

Мараль тут такая: не ганіцеся за кожнай купай гаўна, на якой намалявалі лёгатып BURZUM. Нават калі гэта выдаў сам Вікернэс (так, я зараз пра ягоныя апошнія, кхм, творы з AI-шнымі вокладкамі і “музыкай”, якая ледзьве дацягвае да чарнавікоў).

НОЧ НА ГАРБАТАЙ ГАРЫ

Пад канец 2025-га мэтал-андэграўнд устрывожыла наступная навіна: Снорэ Рух (THORNS) і Рунэ Рёста (SLAGMAUR) выправіліся ў горы і зьніклі. Нарвэскае інтэрнэт-выданьне напісала пра тое, што на росшукі выправіліся ратавальнікі. Навіна хутка разьляцелася па ўсім сьвеце, і я таксама рабіў допіс на гэтую тэму ў ТГ-канале Bagnik Zine.

Ужо наступнага дня ў людзей пачалі зьяўляцца сумневы. Арыгінальны артыкул і выявы ў ім падазрона нагадвалі фабрыкацыю, зробленую ў ШІ. Потым відныя асобы кшталту Даяла Патэрсана пачалі шматзначна заяўляць, што з Снорэ і Рунэ насамрэч усё ў парадку. У рэшце рэшт высьвятлілася, што аніякага зьнікненьня не было, і ўсе гэтыя дні два прыдуркаватых нарвэскіх мужыка ціхенька сядзелі ў хаце. Відавочна, збольшага яны займаліся тым, што нюхалі ўласную бзду і драчылі на люстэрка, бо Рёста выйшаў з заявай пра тое, што гэта быў геніяльны артыстычны і сацыяльны эксперымент, які рыхтаваўся ажно 6 гадоў і даказаў неймаверна сьвежую думку: што людзі лёгка вядуцца на інфармацыю з СМІ. А далей – па каляіне, накатанай персанажамі кшталту НекраНоса: продаж аб’яў аб росшуку (ліміт у 100 копій!), артыкулы-“таймлайны” вялікай авантуры, відэасправаздачы, ну і новы тэматычны альбом анансавалі заадное (што надае ўсёй сітуацыі хоць нейкі сэнс). Ня ведаю, як вам, а мне гэта нагадала падзабытую пасту пра хіпстэра і “чёрно-белый артхаус про писателя, который ел говно и долбился в жопу”. Гэткія прыцягнутыя за вушы артыстычныя выбрыкі хутчэй адбіваюць жаданьне нешта слухаць ад SLAGMAUR, а не наадварот. Калі підарас Кварфорт, пры ўсім маім вядомым да яго стаўленьні, імітаваў самагубства, ён прынамсі скокнуў з моста ў халодную ваду на вачах у фацэта, які яго дапякаў. А тут нейкія гульні 45-гадовых падлеткаў. Ну і Снорэ малайцом, вядома – гатовы займацца якой заўгодна хуйнёй, абы толькі не выпускаць новы THORNS!

FAKE IT…

Чылійскі лэйбл Forbidden Files Records належыць чылійцу з гучным псэўданімам Lord Valtgryftåke. Гэты хлопец ёсьць экспертам па якасным капіяваньні чужой музыкі, і некаторыя зь ягоных шматлікіх пражэктаў траплялі на старонкі Bagnik Zine – напрыклад, RÜNDGARD. Таксама ён займаецца графічным дызайнам. Маляваньне лёгатыпаў за грошы ёсьць неад’емнай часткай музычнае сцэны, але кемлівы чыліец першым на маёй памяці дадумаўся прадаваць празь свой лэйбл… гатовыя лёгатыпы. То-бок, назвы гуртоў. Зрэшты, няма ў гэтым нічога дзіўнага. На дварэ 2026-ы год, людзі без дапамогі штучнага інтэлекту ўжо і сраку ня могуць падцерці, не кажучы пра тое, каб напружваць мозгі і выдумляць назвы сваім гуртам. А калі для музыкі ідэй няма, або папросту неахвота вучыцца яе граць…

…TILL SOMEONE MAKES IT!

…заўсёды можна зьвярнуцца да Vordb’а! Былы ўдзельнік LLN ужо даўненька ебануўся на ўсю галаву. Зьявіўшыся ў Інтэрнэце разам з новай хвалей цікавасьці да Чорных Легіёнаў, ён пачаў рабіць новую (вельмі дрэнную) музыку для сваіх старых пражэктаў. Прыкладна з сярэдзіны 2010-х ён жыў у Кіеве, пакуль у 2022-м не патрапіў пад абстрэлы. Тады ён павярнуўся ўва Францыю, адкуль цяпер прасоўвае ідэі французка-расейскага сяброўства (жалезная лёгіка, мэталічная нават!) і актыўна абясцэньвае спадчыну LLN вартымі жалю допісамі на сваёй старонцы Ўкантакце. Усю сваю творчую дзейнасьць Vordb аб’ядноўвае пад сьцягам сутнасьці пад назвай Kaleidarkness, і ў гэтым годзе ён прапанаваў сваім прыхільнікам геніяльную ініцыятыву: KRFS. Kaleidarkness Riffs For Sale.

Усё верна, цяпер удзельнік культавых Чорных Легіёнаў можа прадаць вам рыф для песьні. А можа і некалькі адразу – колькі ваша душа пажадае! У сярэднім адзін рыф абыходзіцца ў 10 эўра, але падпісанты Patreon / Bootsy могуць атрымаць яго за 8. Ад гэткіх неймаверных шчадротаў ажно сьляза набягае на нос. Дзялюся рэцэптам перадавога мэтал-альбому 2026-га году: назва і лёгатып ад Forbidden Files, рыфы ад Vordb’а, тэксты ад Chat GPT, вокладка ад Midjourney. Гатова. Вы чароўныя! Дасканалая творчая імпатэнцыя нарэшце дасягнутая!

ЦЫГАРЭТА ГАЎНО ПІХАЕ

Прыведзеная вышэй цытата бацькі майго школьнага сябра, відавочна, ёсьць вернай і для нікчэмнага гурта WEEDEATER (гэта чарговыя стоўнэр-сладжавыя марыхуяншчыкі з ЗША), бо яны ўжо таксама даволі немаладыя. Для канцэртнага туру ў 2025-м WEEDEATER выпусьцілі свой ідэальны мерч: накрыўкі для унітазаў зь лёгатыпам гурта. Каля 100$ за асобнік, як сьцьвярджаюць відавочцы. Чаму й не? Сральнік ёсьць цалкам адпаведным месцам для музыкі WEEDEATER, ды й для ўсяго марыхуянавага сладжа ўвогуле.

 

P.S. Прабачце, не магу не падзяліцца. “20 мільёнаў мужыкоў штодня сцуць на маё імя!

Joe's Apartment Job Interview

88 і 14

Юны бразільскі ваяр мэталу чорнага і нацыянал-сацыялістычнага па мянушцы Necrose (ня блытаць зь НекраНосам) за няпоўныя 2 гады пасьпеў зрабіць галаваркружную кар’еру, вартую напісаньня другога тому “Князёў Хаосу”. У 2024-м ён заснаваў, як зараз модна, купу аднолькавых пражэктаў на тэматыку НС, вампірызму, сатанізму і гэтак далей, і запісаў гару дэмак і альбомаў. А заадное стварыў мікралэйбл пад усё гэта. Шукаў сябе, як усе 18-гадовыя юнакі. І ўжо ў 2025-м ён нарэшце знайшоў сваё прызначэньне… ў педафіліі! Педра (гэта ягонае сапраўднае імя, а не спроба скаламбурыць) пачаў з калекцыянаваньня пэўнага жанру аматарскага відэа з удзелам дзяцей, а затым згвалціў і зьнявечыў 14-гадовую дзяўчынку, зьняўшы працэс на відэа. Вынік атрымаўся прадказальным: Педра хутка арыштавалі і асудзілі за гвалт, распаўсюд ЦП і апраўданьне нацызма. Калі ён аднойчы выйдзе з бразільскае турмы (у чым я сумняваюся), думаецца мне, што ён наймецца трэнерам нападнікаў ва ўмоўны “Карынціянс, бо ачко ў яго будзе дыяметрам рыхтык з футбольны мяч.

ФЭСТЫВАЛЬ СУЧАСНАЙ ФРАНЦУЗКАЙ ТРАДЫЦЫІ

Завершым гэты выпуск невялічкім расказам пра французкі музычны фэстываль, які праводзіцца ўжо 3 гады запар і носіць феерычную назву “Black Blowing Snow Fest”. Тэхнічна кажучы, назва перакладаецца як “чорная замець”, але слова “blow” у нашым сучасным распусным сьвеце часьцей ужываецца ў значэньні “смактаць хуй”. Улічваючы наяўнасьць “чорнага” ў назве фэста, паняволі задаешся пытаньнем: ці не я ёсьць ягоныя арганізатары прыхільнікамі некантраляванае міграцыі з афрыканскіх краін? Я, вядома, жартую, бо відавочна, што на ўвазе мелася зусім іншае, але тут як з словам “faggot”. Можна тысячу разоў нагадваць, што яно першасна абазначае пук зьвязаных паміж сабой пруткоў (а слова пук, у сваю чаргу, у дадзеным выпадку не мае нічога агульнага з выпускам газаў), але ўсе без выключэньня ўжываюць яго ў значэньні “підар”, і нічога ты з гэтым ня зробіш. Я б параіў арганізатарам абраць для наступнага фэста якую-небудзь іншую назву, што не будзе выклікаць непрыстойных асацыяцый. Напрыклад, Night of Infernal Genocidal Godslaying Extreme Rituals (скарочана – NIGGER).

Author: F1sher16

1 thought on “Мегалюцыферы-2025

  1. готовые логотипы для слэм групп с готовым названием продавал уже какой-то росийский художник

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *