Выйшаў зборнік GHASH “The Night’s Ordinance”

Crypt of Black Fog прэзэнтуе: GHASH “The Night’s Ordinance”. Зборнік падсумоўвае дэма-этап юнага гарадзенскага гурта і зьмяшчае абодва яго запісы – “The Lands of Night” і “Ordinance”. Атмасфэрны, эпічны і разнастайны змрочны мэтал у тэматыцы Сярэднявечча і цёмнага фэнтэзі. Бяз сусла і хіпстэрства, але з глыбокім разуменьнем жанравых традыцый. Наклад – 50 асобнікаў на pro-tape.
З жніўня 2024-га гурт зьмяніў назву на TURRIS OBSCURA і ў дадзены момант рыхтуе свой дэбютны альбом.

Ад сябе падкрэслю, што я асабіста моцна ўклаўся ў гэты рэліз, бо бачу ў GHASH адну з надзей сучаснага крыўскага мэталу, і буду вельмі ўдзячны чытачам Bagnik Zine, якія падтрымаюць яго, набыўшы касэту або прынамсі ўважліва паслухаўшы музыку гэтых хлопцаў.

Замовіць касэту можна:

Possession Productions
Crypt of Black Fog (па Эўразьвязе- бяз VAT)
Або асабіста празь мяне: F1sher16[at]bagnik-zine.net
Або празь Somber’а з Black Curse zine: blackcursezine[at]gmail.com

Таксама некалькі аўтарскіх асобнікаў будзе ў гурта:

https://www.instagram.com/turrisobscuraofficial/
https://ghash24.bandcamp.com/

Author: F1sher16

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *