Нядаўна ціха і непрыкметна ўсплыла сумная навіна пра тое, што закрыўся BLOOD STRONGHOLD – сумесны праект Nightwolf’а і Вянеда. Але, відавочна, аўстралійскі геній жадае захаваць традыцыю мець некалькі гуртоў, якія граюць тое ж самае, і ён анансаваў стварэньне новага праекту пад назвай ANCIENT GUARD. Дэбютны міні-альбом “Nightfall Enthroned” выйдзе на Iron Bonehead у 2024-м.
Другая навіна – RUNESPELL цяпер будзе мець паўнавартасны склад. Апроч Nightwolf’а, там паўдзельнічаюць Basilysk (аўстралійскі бубнач, вядомы па DROWNING THE LIGHT, NAZXUL, PESTILENTIAL SHADOWS, TEMPLE NIGHTSIDE etc.) і немец IRRWYCHT (клявішнік BAXAXAXA, вакаліст GRABUNHOLD). Спадзяюся, да вялікіх зьмен гэта не прывядзе – навошта ламаць тое, што працуе дасканала?