Штогадовы выпуск вашай улюбёнай рубрыкі гэтым разам атрымаўся не настолькі цікавым, як мінулы. Часткова таму, што некаторыя махляры займаюцца ўсё тым жа старым махлярствам (напрыклад, ASRAR працягвае выдаваць бутлегі, а Weltenfiend па-ранейшаму адчайна чапляюцца за імя ABSURD), і зноў пісаць пра іх няма сэнсу. Аднак чалавечыя глупства, сквапнасьць і паскудства ёсьць невынішчальнымі, таму я не пакіну вас без салодкага ў гэты сьвяточны перыяд.
ДАЙЦЕ ДВА
Хітры фінскі фацэт Яры Маэнпа, які, ягоным уласным меркаваньнем, ёсьць выбітным музыкай, што стварае “універсальны” мэтал. Некалькі гадоў таму ён адкрыў для сябе такую цудоўную рэч, як краўдфандынг, і пачаў збор сродкаў на пабудову студыі для стварэньня свайго magnum opus – альбома “Time II”. Паводле Яры, магчымасьці ўсіх сучасных студый былі занадта кволымі для яго гарганцюанскіх музычных задумак, бо яму хацелася працаваць з сотнямі трэкаў адначасова (тут варта было б дадаць, што любая песьня HELLHAMMER, запісаная на 4-трэкавы рэкордэр, мае больш сэнсу і значэньня за ўсю дыскаграфію WINTERSUN, але каму і кабыла нявеста). Сярод неабходнага студыйнага абсталяваньня, адзначаў Яры, мае быць.. саўна. Бо які фінскі мэтал бяз саўны!
Сьвет тады быў больш наіўны, таму далей пачало адбывацца тое, што можна назваць Star Citizen ад індустрыі мэтала: шчодрыя слухачы накідалі Яры такую гару грошай, што нават пісаць страшна. Па апошніх падліках, ён назбіраў ад 500 да 750 тысяч еўра. Год ішоў за годам, але абяцаны шэдэўр усё ніяк ен выходзіў. Замест яго Яры спачатку набіў руку на сумнеўным альбоме “The Forest Seasons”, потым з барскага пляча прапанаваў удзельнікам краўдфандынгавай кампаніі пашыраную лічбавую вэрсію гэтага ж запісу (з буклетам у разрознасьці 5К, па-багатаму!), і на гэтым змоўк ажно да 2023-га, калі выдаў інструмэнтальны сінгл на 2 хвіліны, даступны толькі на працягу месяца на Bandcamp!
У 2024-м фанатаў чакалі добрыя весткі: Яры заявіў, што альбом “Time II” нарэшце выйдзе напрыканцы лета або ўвосень, але тыя, хто хоча атрымаць special package, маюць узяць удзел у новай краўдфандынгавай кампаніі. Людзі, якія сваімі ўнёскамі купілі Яры студыю, былі вельмі радыя гэта пачуць. Як кажуць, калі цябе ашукалі аднойчы – ты ахвяра, калі ашукалі двойчы – ты дурань. Пэўная колькасьць дурняў, відавочна, знайшлася, бо “Time Package” усё ж-такі выйшаў і выявіўся лічбавым зборнікам альбомаў і парэзаных на часткі трэкаў і дэмак.
Самая пікантная дэталь гэтай гісторыі зьмяшчаецца ў тым, што з самога пачатку кар’еры WINTERSUN ёсьць падпісантам Nuclear Blast Records, бадай што найбагацейшага мэтал-выдавецтва на Зямлі. Гэта ня той выпадак, калі геніяльны мастак, паміраючы з голаду, просіць хлеба, каб толькі пасьпець скончыць свой твор. Зрэшты, я ні ў чым не абвінавачваю Яры – у ягонага гурта цяпер ёсьць маднейшая студыя з саўнай, а тысячы ёлупаў нарэшце атрымалі доўгачаканы шэдэўр, які, зразумела, не зрабіў рэвалюцыі ў музыцы, нікога асабліва не зацікавіў і наогул атрымаўся ўсяго толькі чарговай пафаснай сымфанічна-мажорнай дрысьнёй для музычных журналістаў другой паловы 2000-х.
GO WOKE – GO BROKE
Усе ведаюць, што Shaxul быў першым вакалістам DEATHSPELL OMEGA у даавангардную эпоху, але мала хто ведае, што ён ебануўся. Спачатку на тэме піктаў (у Роберта Говарда пікты былі сьмярдзючымі нізкарослымі дзікунамі, і, калі вы паглядзіце на фота Shaxul’a, вы зразумееце, чаму ён абраў для сябе гэткую ідэнтычнасьць), а потым, як зараз модна, на антыфашызме. Ягоны лэйбл Legion of Death Records (пазьней – Armée de la Mort Records) у студзені 2024-га перафарматаваўся ў Lucha Final, і Shaxul з гонарам абвясьціў, што будзе “даследваць новыя музычныя і канцэптуальныя гарызонты з антыфашысцкім падыходам”. Вынік быў прадказальным: ужо ў жніўні наш ваяўнічы пікт, які ў інтэрвію радасна фантазьяваў пра тое, як будзе сваімі пухлявымі ручкамі душыць фашысцкую гадзіну, заявіў, што лэйбл збанкруціўся праз поўную адсутнасьць продажаў. Забаўна, што ён працягваў прадаваць праз дыстра розныя НС-запісы, але гэта не дапамагло. Будучы дзядзкам дасьведчаным і вельмі актыўным на сцэне, Shaxul дапусьціў стандартную памылку ўсіх ружовых эўрапейскіх левакоў: ён чамусьці думаў, што олдскульная мэтал-аўдыторыя краін трэцяга сьвету, на якія былі накіраваныя папярэднія інкарнацыі ягонага лэйбла, аўтаматычна мае падтрымліваць ягоныя вычварэнства праз свой колер скуры. Але насамспраў сітуацыя ў сьвеце якраз адваротная – усе гэтыя індусы, кітайцы, бангладэшцы, лацінаамерыканцы глядзяць на эўрапейкіх і штатаўскіх камуняк як на сабачыя ваніты. А самаабвешчаныя левакі ніколі, ніколі не падтрымліваюць адзін аднаго грошыкам. Нават запісы раскручаных усемагчымымі СМІ цыркачоў з DAWN GAY’D ніхто не купляе і не слухае, што тут казаць пра астатніх? Застаецца пазычыць Shaxul’у не спыняцца і давесьці справу да фіналу, аб’явіўшы сябе транс-жанчынай. Дзеля гэтага яму спатрэбіцца толькі пагаліць бараду.
СВІНЯЧЫ ЎЧЫНАК
Я стараюся амаль ніколі не бурчаць пра сучасную моладзь, бо, як кажа адзін мудры чалавек, хто ў маленстве не быў даўбаёбам? Але часам маладыя таленты расчароўваюць тым, што на першых кроках прасіраюць свой патэнцыял, і гэта вельмі сумна.
Напрыклад, зусім сьвежы штатаўскі гурт MARTYRDOM запісаўся на ўдзел у нейкім фэстывалі з білетамі за 5 баксаў, дзе ўсе іншыя ўдзельнікі былі панкамі і хардкоршчыкамі. Гэта само па сабе ўжо дрэнна, але можна зрабіць зьніжку на юны ўзрост удзельнікаў. На канцэрце хлопцы прадэманстравалі павагу да традыцый і эстэтыкі Black Metal, выставіўшы на сцэне падгнілую парсючыную галаву, а ў фінале кінулі яе ў натоўп удзячных слухачоў, натхніўшыся, мусібыць, слынным выступам гурта PESTILENTIA на фэстывалі “Неглубокая Могила”.
Аўдыторыя, якая, што відавочна, на 90% складалася з левакоў, веганаў ды іншых барацьбітаў за пэўны спектр ідэй, не чакала, што ёй падкладуць гэткую сьвіньню. Пасьля канцэрту ў Twitter падняўся такі шум, што яго падхапілі нават некаторыя музычныя СМІ. Хтосьці ванітаваў, іншыя скардзіліся на смурод (хоць, праўду кажучы, ад гэтай публікі сьмярдзіць значна горш). І тут для MARTYRDOM магла настаць зорная гадзіна, але замест гэтага хлопчыкі вадка абдрысталіся, як кволыя парсюкі. Гурт выпусьціў заяву, у якой паведаміў, што MARTYRDOM – гэта Black Metal (відавочна, усё ж не), і таму іх часам заносіць, але яны шчыра-шчыра выбачаюцца перад усімі мусульманамі, прадстаўнікамі меншасьцяў ды іншымі пакрыўджанымі слухачамі. Тым самым назаўжды разбурыўшы будзь-якую магчымасьць пабудаваць сабе рэпутацыю. Улічваючы, што ўдзельнікі гурта захоўваюць ананімнасьць, для іх яшчэ існуе надзея зрабіць нешта сур’ёзнае ў будучыні, але MARTYRDOM ужо ніхто і ніколі паважаць не будзе.
Няхай гэтая гісторыя будзе навукай усім маладым экстрэмальным музыкам: не звязвайцеся з гэтак званымі панкамі і хардкоршчыкамі (бо сапраўдных панкаў у сьвеце амаль не засталося) і ніколі не выбачайцеся за творчыя эксцэсы. І ня лезьце ў Black Metal, калі вы ўсяго толькі баязьлівыя парасяты.
СОЕВЫ ХАРДКОР
У мінулым мужчыны, якія заляцаліся да адной жанчыны, часьцяком вырашалі сваю праблему з дапамогай двубою. Але ў нашыя прагрэсіўныя часы гэткія нізкія і дзікунскія мэтоды, вядома, ёсьць недапушчальнымі.
Прадстаўнікі хардкор-сцэны заўсёды былі на перадавой прагрэсіўных ідэй, таму няма нічога дзіўнага ў тым, што менавіта ўдзельнік хардкорнай банды стаў героем гісторыі, якая зьявілася нават на старонках жоўтых газэт. Вакаліст нейкі Llorona на імя Дыега пачаў заглядацца на дзяўчыну свайго таварыша па гурце, і, каб прыбраць таго з дарогі, пачаў… падсыпаць яму ў пітво прэпараты для павышэньня эстрагену, да якіх меў доступ, дзякуючы сваёй працы. Улічваючы, што небарака, як і вышэйузгаданая дзяўчына, фарбаваў валасы ў фіялетавы колер, наўрад ці яму патрабавалася дадатковая порцыя жаночага гармону. У выніку ён атрымаў перадоз і моцныя праблемы з здароўем, а ебанат Дыега на п’яную галаву раскрыў сапраўдную прычыну хваробы свайго сябра, пасьля чаго быў вышпурнуты з гурта і пакінуў сцэну назаўжды.
…а замест можна было паспрабаваць нашпігаваць сябе тэстастэронам, не?
AUSTRALIAN AUTIST MADNESS
Заслужаны аўтыст усяе Аўстраліі STRIBORG, які надоечы стаў яшчэ й підарасам небінарным, працягвае забаўляць публіку сьмяхотнымі эскападамі. У гэтым годзе недальнабачны прамоўтэр Bleed Records упісаў Стрыборга ў аўстралійскі тур MORTIIS, і прыгоды пачаліся неадкладна. Стрыборга прыляцеў у Сіднэй і на таксі дабраўся да гатэля, спазьніўшыся на саўндчэк. У назначаны момант ад яго патрабавалася выйсьці з гатэля, прайсьці 150 метраў да прыстані і сесьці на катэр, які адвёз бы яго ад месца правядзеньня канцэрта. Стрыборг пайшоў у другі бок і згубіўся. Арганізатар знайшоў для яго Uber, але Стрыборг нейкім цудоўным чынам ня здолеў сесьці ў патрэбную машыну і спазьніўся канчаткова. Арганізатару засталося толькі папрасіць яго вярнуцца ў гатэль і сядзець там, пакуль яго не забяруць на наступнае шоў. Уначы супрацоўнікі Bleed Records, павярнуўшыся ў гатэль, атрымалі ад Стрыборга поўную панамку хуёў і пагроз сьмерцю. Наступнай раніцы Стрыборгу далі білет дадому і выпіздавалі яго з тура.
Зразумела, той на гэтым не супакоіўся і засраў увесь Facebook, Instagram і СМС-скрыню арганізатара істэрычнымі крыкамі, заявіўшы, што ён, калі хтосьці яшчэ ня ведаў, мае афіцыйны дыягназ “аўтызм”, і арганізатар, не зладзіўшы да яго камфортныя ўмовы, тым самым праявіў непавагу да ветэранаў усіх аўтыстаў. Напрыканцы Стрыборг заявіў, што проста зараз запіша новы трэк, і гэта, бадай, было самай страшнай пагрозай зь ягонага боку.
АЧЫШЧАЛЬНЫ АГОНЬ
Дасьведчаныя чытачы Bagnik Zine ведаюць пра нарвэскі Neseblod Records – гэта такі дробны і гаўністы антыфашны лэйбл, адзіная адметная рыса якога – асабістае знаёмства ўладальніка лэйбла з Фенрызам з DARKTHRONE. Дзякуючы сваім сувязям, Neseblod да нядаўняга часу займаў сутарэньне ў будынку, дзе знаходзілася крама “Helvete”, і гандляваў адтуль гаўнапанкам, хардкорам і рарытэтнымі флаерамі па 200$ за асобнік. У красавіку сьвет скаланула трагічная навіна – згарэла легендарная “Helvete”! Як высьвятлілася пазьней, калі дым разьвеяўся, згарэла якраз сутарэньне, дзе захоўвалася збольшага панкаўскае сьмецьце Neseblod, а старажытныя артэфакты былі на першым паверсе, таму не пацярпелі.
Зразумела, гаспадар Neseblod, які, на жаль, не згарэў разам з сваёй крамай, не мог не скарыстацца сітуацыяй, бо артэфакт – гэта добра, а артэфакт, абгарэлы падчас гучнай падзеі – гэта вельмі добра! Ён выставіў на продаж некалькі рарытэтных маек і дыскаў, стан якіх я б ахарактарызаваў як near mint:
Не бяжыце за сваімі Master Card – гэта было 8 месяцаў таму, і каштоўныя рэчы ўжо напэўна знайшлі сваіх новых уладальнікаў. Але я ўпэўнены, што гэта не апошняя ультравыгадная прапанова ад Neseblod. Магчыма, наступным разам ён выставіць маднейшыя action figures Фенрыза, якія суваў сабе ў сраку, пакуль там не скончылася месца.”
P.S. Дарэчы, адна з супрацоўніц згарэлай крамы пісала фанфік пра MAYHEM, у якім апісвала Euronymous’а як сэксуальнага тырана і “аб’юзэра”, Necrobutcher’а і Hellhammer’а – як пару гамасекаў, а Dead’а і Варга – як нармалёвых хлопцаў, якія намагаліся заклікаць Эйстайна да розуму. Вы яшчэ сумняваецеся, што гэтае месца павінна было згарэць?
РАПТОЎНА
Кароткая і вельмі тыповая гісторыя: французкі грайндовы гурт GRIST раптам даведаўся, што іхны бубнач Томас, які быў удзельнікам гурта ўжо 11 гадоў, раней граў на канцэртах страшэнных фошыстаў OSCULUM INFAME. Томаса зволілі, а ДРЫСТ вывалілі ў сацсеткі жаласную заяву з выбачэньнямі.
НАЦЫЯНАЛ-ЗІЯНІСТ
Калі ебанутая фэміністка Д. Роўлінг зарубаецца ў Тватэры з скарочанымі на ніжнюю галаву дэгенератамі па тэме трансгендэраў, я заўсёды ўзгадваю цытату Снупа Дога з гаўнянага нігерскага фільма жахаў “Bones”: “Сабака паядае сабаку, брат, сабака паядае сабаку”. Яшчэ адна падзея, якую можна абазначыць гэтай цытатай, адбылася ў гэтым годзе вакол гей-сходкі “Antifascist Black Metal Gathering”. Ультралевакі дамагліся ад арганізатара фэста скасаваньня аднаго з найбольш выбітных антыфашных пражэктаў апошняга часу – дацкага AFSKY. Відавочна, стваральнік пражэкта выказаўся ў падтрымку Ізраіля ў вайне супраць тэрарыстаў, а гэта, як вядома, непрымальна ў антыфашысцкім асяродьдзі – за такія словы ў нас на дварэ ладзяць новы халакост! Лідэр AFSKY спаражніўся шматслоўнай заявай, дзе раптам пачаў разважаць пра cancel culture (калі ня ты скасоўваеш, а цябе скасоўваць, гэта пячэ, праўда?) і даволі дасьціпна назваў сваіх ненавісьнікаў “сьняжынкамі ў маім сонечным сьвятле”. Ну що тут можно сказати? Сабака паядае сабаку!
ПА ШЛЯХЦЕ І ПРЫВІЛЕЙ
Нямецкі Prophecy Productions, які на працягу амаль усёй сваёй кар’еры быў прыстанкам для хіпстэраў і сумленна ішоў у кільватэры агідных сацыяпалітычных трэндаў (у тым ліку BLM), чамусьці раптам зьмяніў курс і паплыў у бок Agonia Records (гэты лэйбл ахвотна падхапляе “скандальныя” гурты і няблага на гэтым падымаецца). Толькі калі палякі дзейнічаюць даволі пасьлядоўна, то немцы кідаюцца абы-куды. З аднаго боку, яны становяцца на абарону сваіх гуртоў, якія намагаюцца скасаваць за нібыта праварадыкальныя погляды, і падпісваюць беларусаў (няхай бы гэта DYMNA LOTVA, але ўсё адно гэткі крок патрабуе пэўнай смеласьці, бо сёньня пераважная большасьць замежных лэйблаў супрацоўнічаць зь беларусамі адмаўляецца). Зь іншага боку, яны таксама без разбору падпісваюць расейцаў або, як у дадзеным выпадку, сусьветна вядомага хлуса, кідалу, крывадушніка, нарыка і безнадзейнага дэгенерата.
Трэба разумець, што Блэйк Джад – гэта не адзін з тых людзей, чые асабістыя якасьці могуць быць ня надта прывабнымі для большасьці, але не маюць дачыненьня да іх творчасьці. Джад на працягу ўсёй сваёй кар’еры краў, хлусіў, падстаўляў таварышаў па гуртах, каб паказаць сябе сьвятошам на іх тле. Ён так ці іншакш запляміў усё і ўсіх, зь кім супрацоўнічаў, і двойчы кінуў незьлічоную колькасьць людзей на дзесяткі, калі ня сотні, тысяч даляраў – спачатку на мерчы NACHTMYSTIUM, потым на бутлегах JUDAS ISCARIOT. І, што самае горшае, не быў адпізжаны і не патрапіў за краты, але фактычна выйшаў сухім з вады, бо па сёньня мае магчымасьць нешта запісваць і выдаваць.
Як кажуць адмыслоўцы па крыміналістыцы і крымінальнай псіхалёгіі, калі злачынец застаецца непакараным, гэта паглыбляе адхіленьні ў ягоным мысьленьні, і ён пачынае меркаваць, што рабіў усё правільна. Менавіта гэта, відавочна, адбылося з Джадам, бо ўся рэклямная кампанія новага альбому “Blight Privilege” пабудаваная на бязьмерна нахабным мэсэджы: я – наркаман, які сраўся і сцаўся пад сябе падчас балючых адхаднякоў і ламаніны, таму я ёсьць ахвярай, а вы ўсе ёсьць хэйтэрамі. Тэма скрадзеных грошай, вядома, не падымаецца, бо гэта ж нажыўное, а тут чалавек, які ПАКУТАВАЎ (пра тое, што ў сваіх пакутах вінаваты толькі ён сам, чамусьці не гаворыцца). Ад пафасных імёнаў трэкаў, кшталту “Раскаяньне выжыўшага”, “Драпежны фенікс” і “Канкістадор”, становіцца нават трошкі няёмка. Які ты нахуй фенікс? Звычайны наёбшчык, якому ў свой час не далі пізды. Пакуль што Джад намагаецца скарыстацца сваімі пятнаццацю хвілінамі сумнеўнай славы. Прома-кліп да новай песьні зьмяшчае кадры з камэнтамі хэйтэраў, а ў адным зь нешматлікіх інтэрвію Джад раптам наехаў на Ніла Джэймсана з KRIEG за тое, што 10 гадоў таму Джэймсану надакучыла цягнуць нікчэмнага нарыка на сваём карку і ён паведаміў сьвету, кім насамрэч ёсьць Блэйк Джад.
Нягледзячы на ўсе папярэднія падзеі, у Джада быў шанс на частковую рэабілітацыю – сапраўдную, а ня тую, пра якую ён расказвае, у чарговы раз упэўніваючы, што больш не ўжывае наркотыкаў. Усяго толькі трэба было заявіць, што сродкі з продажаў сваёй новай гаўняшкі ён перадасьць тым, каго наебаў раней. І хай бы то было б кропляй у моры, але гэта ўжо нешта. Замест гэтага Джад выбраў позу ахвяры, якую ніхто не разумее, што характэрна для ўсіх безнадзейных алкаголікаў, наркаманаў ды і іншых мізэрных недачалавекаў. Я сумняваюся, што “Blight Privilege” будзе карыстацца вялікім поспехам, але мала сумняваюся ў тым, што будзе далей: празь год-два Джад папросіць у лэйбла аванс на новы альбом, а трошкі пазьней яго знойдуць у лужыне ванітаў з венамі, поўнымі гераіну. Магчыма, у апошні раз.
ЗА ДЗЯРЖАВУ КРЫЎДНА
Гэтай гісторыі ўжо амаль 7 гадоў, але яна настолькі мяне ўразіла, што я ня мог ёй не падзяліцца. Швэйцарскі хардкор-гурт (так, зноў хардкор) VALE TUDO запісаў песьню… у падтрымку падатка на фінансаваньне дзяржаўнага тэлебачаньня. Падатка. На карысьць дзяржаўнага тэлебачаньня. Дзяржаўнай прапаганды.
Я ўсякага навідаўся, але гэткага пастмадэрнізму не ўявіў бы нават падчас найцяжэйшай ліхаманкі. Адзін з удзельнікаў гурта працуе на гэтым самым тэлебачаньні, але ўсё адно, як увогуле камусьці можа прыйсьці да галавы падобная ідэя?! Хардкор на службе дзяржавы! Што далей – порнаграйнд за цнатлівасьць? У мяне няма словаў.
КАЛІ САБАКУ НЯМА ЧЫМ ЗАНЯЦЦА, ЁН ЯЙЦЫ ЛІЖА
Штогод на прасторах нашай шматпакутнай плянэты зьяўляюцца новыя “аўтары”, якія бяруць зь месца ў галоп і наебашываюць па 50-60 нікому не патрэбных гаўняшак. Чым кіруюцца гэтыя людзі, мне зразумець не дадзена. Безумоўным прызёрам 2024-га ёсьць тлусты італьянец Drakul, які за перыяд 2023-2024 заснаваў 10 пражэктаў (і пасьпеў закрыць 8), для большасьці зь якіх нарабіў у сярэднім па 20+ запісаў. Беглы падлік дае зразумець, што ён запісваў па рэлізе прынамсі кожныя некалькі дзён. Як гэта гучыць, можаце ўявіць самі. Застаецца пазычыць плённаму творцы толькі адно: знайдзі сабе працу!
LEFTWAFFE KAPUT
Ёсьць у Штатах (ну дзе ж яшчэ) такі гурт LIFE OF AGONY, які ветэраны маюць памятаць за выданьне першых запісаў на Roadrunner. У 2011-м іх вакаліст Кіт Капута підарнуўся і зьмяніў пол, назваўшыся Мінай. Дзіўным чынам Міна атрымалася запаволеннага дзеяньня: пад 2024-ы Капута стаў заўзятым трампістам, лютым антываксэрам і, што характэрна, узненавідзеў трансаў – карацей, пераўтварыўся на ўвасабленьне таго, што ў сучасных ЗША лічыцца “правым”. У рэшце рэшт Капута абвясьціў, што зноў вырашыў быць мужыком, блеать. Адваротны пераход атрымаўся вельмі лёгкім, бо хітры Кіт у 2011-м не адрэзаў сабе хуй. Цікава, што з гэтым нованароджаным “фашыстам” цяпер будзе рабіць заапарк дэгенератаў Napalm Records, дзе да сёньняшняга дня падпісаныя LIFE OF AGONY. Часам жыцьцё падкідае гумарыстычныя сцэнарыі, якія застаецца толькі экранізаваць.
ЯЗЫЧНІК Я
У Мэксіцы жыве феерычны Mister Worldwide на імя Даніэль Кансуэлас. Напачатку я падумаў, што гэта чарговы ебанько з 50+ пражэктамі за плячыма, але, калі зарыўся глыбей, зразумеў, якую прорву цікавостак хавае творчасьць – калі яе можна гэтак назваць – пана Кансуэласа.
Пачнем з таго, што Даніэль з выгляду вельмі малады. Наўрад ці яму больш за 30. Але ж гэта не перашкодзіла яму асьцярожна паспрабаваць укінуць інфу пра нейкія свае пражэкты, створаныя яшчэ ў 90-х. Ніхто не паверыў, і тэма звядла. Верагодна, упершыню Даніэль узяўся за гітару толькі ў 2018-м. Свае 50 з лішкам пражэктаў ён разьдзяліў на тэматычныя катэгорыі (выбачце, на колы), сярод якіх ёсьць малахольны клён LLN, фэнтэзійны эмбіент, NS”BM”, псеўдаісляндскі Black Metal і – самае цікавае! – славянскі мэтал.
Мэксіканцы і бразільцы даволі часта займаюцца сьмяхотным касплэем чужых культурных зьяў, але Даніэль, здаецца, пераплюнуў усіх. Выбітны творца надумаўся выкарыстоўваць польскамоўныя назвы, перагнаныя з дапамогай нейкага крывога анлайн-генератара у царкоўнаславянскую кірыліцу з паламанай кадзіроўкай, стварыўшы мноства цудоўных пэрлаў (чытаць з інтанацыямі Войнара): ПОГАНЬСКѪ КРЕВ НА ШЬМѢРТЧ! НА ШЧЫЧѢ ВОЛАМЫ НАШЕ БОГИНЬѢ! БУЖА И ЖЕЗЬ В ПОГАЊСКИХ ЗѢМЯХ!!! Уся гэтая турбаславяншчына выдаецца пад лэйблам “Мьчь Богыньѧ” з нумарамі рэлізаў кшталту
“Blood&Honour 010”. У двух з сваіх пражэктаў Кансуэлас мае псеўданім “Валкислава”, каб дадаць да гэтай “клюквы” яшчэ больш перцу. Дарэчы, як у кожнага расавага славяніна, у Даніэля маецца старонка ва Ўкантакце, дзе ён рэпосьціць усякі рак пра ТОРЖЕСТВУЮЩИЙ РУССКИЙ ХЕР і віншуе з народзінамі “свайго фюрэра” Адольфа Гітлера.
Я ня ведаю, навошта нашчадку цывілізацыі з гісторыяй у 4500 гадоў увесь гэты наскрозь штучны лубок, але, напэўна, гэта сымптом той жа самай хваробы, што прымушае дарослых людзей ставіць на аватаркі персанажаў з анімэ і забруджваць сваю гаворку японскімі словамі. Іначай я ня ведаю.
АНАЛЬНАЕ ПЕКЛА
Буйныя сусьветныя мэтал-фэстывалі імкліва працягваюць дэградаваць. Акрамя фінскага Steelfest і, мабыць, Obscene Extreme, усе яны сталі працяглымі гей-парадамі найбольш “бясьпечных”, стэрыльных і мярзотных гуртоў. Мінулым годам я сьмяяўся з нарвэскага Inferno зь яго барадатымі бабамі, а ў гэтым годзе яго дагнаў і перагнаў французкі Hellfest. Бэн Барбо, сапраўдны рыцар у белым плашчы, адмовіўся запрашаць… Мэрыліна Мэнсана, бо ягоны фэстываль мае быць бясьпечным месцам для жанчын, а Мэнсан, магчыма, напэўна, недаказана, верагодна дзесьці калісьці нешта не так сказаў у бок жанчыны. Сьвет, у якім стары цыркач Мэнсан стаў занадта небясьпечным і скандальным для мэтал-фэста, нельга назваць здаровым. Затое на Hellfrest будзе асобны дзень для жаночых гуртоў, а таксама Мэнсан на мінімалках – тасманскі гамасек Kim Dracula, які грае, не паверыце, neo-core-poppy-trap-goth-salsa-funk-death-heavy-electro metal!
Зрэшты, нават без уліку ўсіх гэтых падзей наведваць Hellfest не мае аніякага сэнсу. Фэст, дзе некалі выступалі SLAYER, INQUISITION, SODOM, ARCHGOAT, DEICIDE і г.д., заявіў на 2025-ы такі склад, што я мімаволі адчуў павагу да арганізатараў. Трэба было моцна пастарацца, каб падабраць амаль сотню настолькі бяззубых, спакладаных, гладкіх гуртоў! У параўнаньні з гэтым нават Wacken Open Air выглядае як баль сапраўднага мэтала. Я не быў на канцэртах амаль 5 гадоў і вельмі па іх сумую, але ў складзе Hellfest на 2025-ы няма аніводнага гурта, на які я б пайшоў за будзь якія грошы. Я б нават сказаў, што большасьць зь іх я б пагадзіўся паслухаць толькі за грошы. EAGLES, курва, OF DEATH METAL! Ебаць-калаціць, KITTIE! Неймаверныя, маць іх ёб, GORILLA BISCUITS! Што і хто гэта ўвогуле?
ХТО ПА ЧАСЕ РОЗУМ МАЕ, ТОЙ І ШТУЧНЫ СКАРЫСТАЕ
Патрык Мамэлі з PESTILENCE заўсёды быў чалавекам цьвёрдых прынцыпаў і сталых меркаваньняў. У сярэдзіне 90-х Мамэлі абвінавачваў тупых міталістаў у тым, што яны ня здольныя зразумець геніяльнасьці “Spheres”, а потым пакінуў занадта прымітыўную для яго мэтал-сцэну (бо ўсе, хто слухае мэтал – пазёры!), якая “цягнула яго назад”… каб у 2006-м разам з удзельнікамі CYNIC запісаць альбом для ню-мэталёвага пражэкта C-187, аднаго з самых ганебных, безгустоўных і сьмярдзючых шматкоў гаўна ў гісторыі цяжкой музыкі. Празь 20 гадоў Патрык расказваў, што “Spheres” таксама быў гаўном, якое яны запісалі толькі дзеля таго, каб усіх раззлаваць і выляцець з лэйбла.
За перыяд, праведзены па-за межамі мэталу, Мамэлі дарма часу не губляў, а працаваў у гімнастычнай зале, каб, павярнуўшыся з PESTILENCE ў 2008-м, мець магчымасьць біць ебальнікі нядобразычліўцам з Інтэрнэта. Ня ведаю, ці атрымалася яму спаймаць хоць аднаго, але ведаю, што Патрык бярэ блізка да сэрца нават асабістыя меркаваньні слухачоў – напрыклад, ён слаў пагрозы заснавальніку Dark Descent Records за тое, што таму не спадабаліся інтэрлюдыі на “Testimony of the Ancients”. Шчыра кажучы, заўсёды сумна бачыць, калі ў дарослага, дужага і таленавітага дзядзькі настолькі танюсенькая скура і настолькі велізарнае эга. Мамэлі такі не адзін.
У лютым 2024-га Патрык сеў у галёш усім целам, у чарговы раз прадэманстраваўшы, што ён ніхалеры не разумее ў прынцыпах і каштоўнасьцях сцэны, за кошт якой зрабіў сабе імя. PESTILENCE анансавалі альбом “Levels of Perception”, які па сваёй бессэнсоўнасьці знаходзіцца дзесьці побач з рэлізамі серыі “The Best of…” ад Roadrunner Records: зборнік трэкаў новай эпохі (2008-…), перазапісаных у стылі дэма. Але ў працэсе Патрык “напрадзюсіраваў” такога жаху, што гучыць гэта так, нібы ўвесь гурт перад запісам разам падключыўся да таннага ноўтбука праз кітайскі пераходнік з мноствам гнёздаў. Гэта не “сырое”, але жывое выкананьне, а папросту забіты лічбавымі шумамі кал. Да “Levels of Perception” падабралі адпаведную вокладку: твары чатырох удзельнікаў PESTILENCE, апрацаваныя ў Midjourney.
Зразумела, народ імгненна закідаў гэтую ідэю гаўном, а Патрык шчыра не зразумеў, чаму, і пачаў спрачацца, высоўваючы стандартныя сьмяхотныя аргумэнты аматараў гумавых жанчын AI-“арта”. AI паўсюль! Няўжо мы захраслі ў мінуўшчыне? Няўжо згенераваная кітайскім Скайнэтам вокладка горш за вокладку “Consvming Impulse”? (ТАК!) Няўжо здымак на Polaroid лепшы за здымак на сучасны тэлефон? (ТАК!!) Няўжо запіс на стужку лепей за лічбавы? (ТАК!!!). Уся соль, кажа Патрык, у музыцы і тэкстах, а яны сапраўдныя! Асабіста я парэкамэндаваў бы яму не спыняцца і пачаць генераваць музыку і тэксты ў ChatGPT, а на сцэну выпускаць галяграму, каб быць пасьлядоўным у сваім футурыстычным сьветацяме. Калі стала зразумела, што ніхто гэта сур’ёзна не ўспрымае, Мамэлі паспрабаваў выклікаць у аўдыторыі жаль, апублікаваўшы пост “мастака”, які стварыў вокладку. Той драматычна распісаў, як ён тры дні працаваў над сваім шэдэўрам, заганяўшы промпты ў генератар выяў. Ажно сьляза на вочы. На што толькі не ідуць людзі, каб не працаваць!
У выніку вокладку замянілі на іншую, таксама даволі вычварную і не залішаную AI-забруджваньня, але ўсё ж больш прыстойную. Потым выявілася, што альбом нікчэмны, а там пасьпелі Керы Кінг і Глен Бэнтан з сваімі варыянтамі AI-гаўна, і ўсе трошкі падзабыліся на PESTILENCE.
Але пад Новы Год Патрык вырашыў скінуць цяжар з душы і выдаў чарговую порцыю трызьненьня пра тое, што за штучным інтэлектам і PESTILENCE – будучыня, а вы ўсе сядзіцё ў заімшэлай мінуўшчыне, а трэба тэхналягічна развівацца, іначай піздзец. Здавалася б, што Мамэлі, якому амаль 60 гадоў, мусіць ведаць, што толькі 2-3% мэтал-гуртоў удавалася паспяхова падсесьці на які-небудзь новы трэнд і прынамсі не разбурыць сваю кар’еру. І заўсёды гэта было дзякуючы вельмі цяжкай працы. Выкарыстаньне AI ў музыцы – гэта ўвогуле не праца, а якраз наадварот. Магчыма, Мамэлі бачыць будучыню чалавецтва як у цудоўным мультфільме “WALL-E”, дзе ўсе тлусьценькія, абслугаваныя робатамі і перамяшчаюцца выключна на электрасамакатах, але тады навошта ён так актыўна дзеліцца сваімі фоткамі з спартыўнай залы?
в этом году вышла беспонтовая статья , писать не о чем и не о ком, hellfest и waken это бренды которые создавались десятилетиями и в данный момент это в первую очередь бизнес, туда бабла вложено как в завод сталелитейный, поэтому они такие осторожные. Вопрос к автору статьи, есть такой Гриша (Убий рекорс, он же Thou Shalt Kill! Records, псалом 666), это ваш партнер по музыкальной деятельности , этот Гриша громко ржот над смертями украинских военных и гражданских , как и все русско-имперские адепты любит рассказать про то, что мы все страны-соседи вышли из великой россии . Когда уже крывийский лейбл Possession перестанет делать бизнес с этой русско-имперской мразью ? -вы не рискуете как вакен , пошлите уже нахер этого великороса .
Асабіста аўтар гэтага артыкула заўсёды ставіўся да Грышы даволі халодна і аніякіх сумесных спраў зь ім ня меў. Што датычыцца Possession, то “партнёрскі” аспект – гэта не мая галіна дзейнасьці, я туды ня лезу. Маім разуменьнем, там ёсьць нейкія пакуль не разьвязаныя пытаньні, што цягнуцца з даваенных часоў, якія закранаюць ня толькі Possession і TSK, але й гурты, што былі там падпісаныя. Пра гэта лепей спытаць непасрэдна ў Possession, напісаўшы на possessionproductions[at]gmail.com, напрыклад.
Мексикосовский “язычник” Консуэлос просто решил поприкалываться)))